Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Падлетак з Баранавіч патрапіў у фінал польскага музычнага конкурсу NIEMENOMANIА 2015

Падлетак з Баранавіч патрапіў у фінал польскага музычнага конкурсу NIEMENOMANIА 2015

Міраслаў Еляневіч. Фото: сацсеткі
Чатырнаццацігадовы Міраслаў Еляневіч атрымаў падчас інтэрнэт-галасавання найбольшую колькасць галасоў і прыме ўдзел у фінале конкурсу, які адбудзецца 15 мая ў Беластоку ў музычнай кавярні FAMA. Агульнапольскі конкурс для падлеткаў, прысвечаны памяці выбітнага польскага спевака Чэслава Немана, які, дарэчы, нарадзіўся ў Беларусі ў Шчучынскім раёне, праходзіць у Польшчы. Галоўная ўмова конкурсу – найлепшае выкананне адной з песень славутага спевака.   – Сёлета Міраслаў быў адзіным удзельнікам конкурсу, які прыехаў з Беларусі, – расказала Intex-press маці хлопца Жанна Еляневіч. – Ён удзельнічаў у катэгорыі 13–16 год, дзе акрамя яго выступалі яшчэ 14 падлеткаў з Польшчы. Міраслаў спяваў песню “Sen o Warszawie”.     Журы конкурсу абрала ў фінал трох чалавек, а за песню Міраслава прагаласавала найбольшая колькасць інтэрнэт-слухачоў – 21,68% усіх галасоў, 3287 конкурсныя пункты. Дзякуючы гэтаму хлопец патрапіў у фінал.   Па словах маці, Міраслаў ужо даўно займаецца спевамі і выступае разам з хорам Польскай школы ў Баранавічах.   – Мы рады, што патрапілі ў фінал NIEMENOMANIІ 2015, – кажа Жанна Еляневіч. – Гэта сур’ёзны конкурс і там вельмі строгія прынцыпы адбору, таму наперад загадваць не будзем.     Даведка Чэслаў Неман, сапр. Чэслаў Юліюш Выдрыцкі (нарадзіўся 16 лютага 1939 года ў в. Старыя Васілішкі, цяпер Шчучынскі раён, памёр 17 студзеня 2004 года ў  Варшаве) – выбітны польскі музыка.   У 1958 сям'я Выдрыцкіх пераехала ў Гданьск, дзе Чэслаў паступіў у вышэйшую музычную школу. У пачатку 1960-х ён ужо пачаў выступаць на польскай эстрадзе, з’яўляўся ўдзельнікам ансамбля «Niebiesko-Czarni», дзе быў не толькі вакалістам, але і складаў песні. Група карысталася поспехам як у Польшчы, так і за яе межамі і нават выступала ў парыжскай «Алімпіі». Менавіта ў гэты перыяд Выдрыцкі ўзяў сабе псеўданім Неман (у гонар ракі Нёман, на якой ён вырас).   Першае прызнанне прыйшло да артыста, калі Марлен Дытрых запісала нямецкую версію яго песні «Czy mnie jeszcze pamietasz?».   Калі Неман другі раз трапіў у Парыж, яму давялося выступаць разам з такімі знакамітасцямі, як «Spencer Davis Group», «Kinks» і «Pretty Things». З-за мяжы Чэслаў вярнуўся з ідэямі хіпі. Ён адгадаваў доўгія валасы, цалкам змяніў імідж, а яго новыя музычныя прыхільнасці былі пад моцным уплывам чорнага соўла.   У пачатку 1967 Неман пайшоў з «Niebiesko-Czarni» і распачаў уласную кар'еру, сабраўшы гурт «Akwarele». Улетку таго ж года Чэслаў выступіў на фестывалі ў Сопаце, дзе зрабіў сенсацыю песняй «Dziwny jest ten swiat» (Дзіўны гэты свет). Песня прынесла спеваку першую прэмію. З «Акварэлямі» Неман запісаў тры альбомы (з іх найбольш удалыя першыя два), правёў некалькі тураў і прыняў удзел у шэрагу фестываляў.   У 1980-х Неман эксперыментаваў з электроннымі гукамі, а потым захапіўся камп'ютарнай графікай. Перад тым, як знікнуць з поля зроку на доўгі час, Неман выступіў на канцэрце «Old Rock Meeting», прысвечаным 25-годдзю польскага года, і ў 1989 выпусціў альбом «Terra Deflorata».
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Барановичей

ФК «Барановичи» 16 июля в 18.30 играет с мозырской «Славией»

Хотите узнать больше? ФК Барановичи - Славия-Мозырь В рамках  1/16 финала борьбы за футбольный Кубок страны в четверг, 16 июля, на стадионе «Локомотив» ФК «Барановичи» 1 017

Пад Баранавічамі ўзгадалі растралянага святара, які ратаваў габрэйскіх дзяцей

Хотите узнать больше? Дзень малітоўнай памяці святароў і прадстаўнікоў інтэлігенцыі, расстраляных у 1942 годзе, адзначылі ў Палонцы Фото: http://catholic.by 13 ліпеня ў 887

В Барановичском районе в ДТП столкнулись «Мерседес», «Фиат» и «Шкода»

Хотите узнать больше? Три машины столкнулись в Барановичском районе Фото: Олег ПУГАЧ Авария произошла утром 13 июля на автодороге Барановичи – Молчадь – Дятлово, вблизи 2 280

В Барановичах после общественного обсуждения 2-й Профессиональный переулок переименуют в ул. Чернышевского

Хотите узнать больше? Ответ горисполкома От жителей города поступило два предложения: назвать данный участок ул. Несвижской или Миловидской, но чиновники решили по-своему. 934

Под Барановичами неожиданный смерч «прошил» гараж, срывая шифер с крыши

Хотите узнать больше? Смерч вырвал полосу шифера с одной стороны крыши. Фото: Юрий ПИВОВАРЧИК Атмосферный вихрь внезапно образовался 13 июля в д. Гирово и так же внезапно 1 161

Жительнице Барановичей родственники подарили деньги и заплатили налог на этот «подарок»

Хотите узнать больше? Горожанка указала в декларации о доходах и имуществе то, что бабушка с дедушкой подарили ей крупную сумму денег. В налоговой выяснили, что расходы 2 989

Двое браконьеров из Барановичского района расставили 10 сетей

Хотите узнать больше? Фото предоставлено Барановичской межрайонной инспекцией охраны животного и растительного мира при Президенте Республики Беларусь. Рыбаки были 1 830

В Барановичах брестский «Буг» почти километр преследовал пьяного скутериста

Хотите узнать больше? Сотрудники ОСВ ДПС «Буг» ГАИ УВД гнались за водителем скутера 800 метров. У мужчины в выдыхаемом воздухе обнаружено более 2 промилле алкоголя. Как 1 069