Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

25 сакавіка: Як у Баранавічах адзначалі Дзень Волі

25 сакавіка: Як у Баранавічах адзначалі Дзень Волі

Мітынг у Баранавічах 25 сакавіка 2001 года. Фото: архіў Сяргея ГОЎШЫ
Сёння спаўняецца 97 год з дня абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Беларуская Народная Рэспубліка – першая незалежная беларуская дзяржава – была абвешчана 25 сакавіка 1918 года. Беларусы заявілі ўсяму свету, што хочуць жыць у самастойнай краіне. Напярэдадні, 3 сакавіка 1918 года, у Брэсце паміж Савецкай Расеяй і Германіяй быў падпісаны Брэсцкі мір, які зусім не ўлічваў інтарэсы беларусаў і дзяліў нашу тэрыторыю на кавалкі.   У адказ на гэта ў ноч на 25 сакавіка Рада Беларускай Народнай Рэспублікі, пасля доўгіх спрэчак паміж прыхільнікамі незалежнасці і прыхільнікамі аўтаноміі Беларусі ў складзе Расіі, большасцю галасоў прыняла Трэцюю ўстаўную грамату. Яна абвяшчала Беларускую Народную Рэспубліку незалежнай дзяржавай, Брэсцкая мірная дамова касавалася. Афіцыйнай мова рабілася беларуская, а сталіцай новай дзяржавы — горад Мінск.   Дзякуючы намаганням БНР, на тэрыторыі Беларусі адкрыліся каля 350 беларускіх школ. Было распачата фармаванне беларускага войска. На беларускай мове выходзіла 6 газет і 3 часопісы, дзейнічала 11 выдавецтваў. Друкаваліся школьныя падручнікі. Быў створаны Беларускі дзяржаўны тэатр.   Пасля рэвалюцыі ў Германіі і наступу Чырвонай арміі ўрад БНР у снежні 1918 года вымушаны быў пераехаць з Мінска ў Вільню, а пасля – у эміграцыю. Але дзякуючы існаванню БНР, бальшавіцкі ўрад, які дагэтуль не лічыў беларусаў асобнай нацыяй, у студзені 1919 года вымушаны быў абвесціць аб стварэнні БССР са сталіцай у Смаленску.
Хроніка Дня Волі ў Баранавічах
  Ад пачатку абвяшчэння незалежнасці Рэспублікі Беларусь у нашым горадзе штогод адзначаецца гэта свята.       1993 год. Па ініцыятыве баранавіцкіх партыйных і грамадскіх суполак (БСДГ, БНФ, ТБМ) святкаванне Дня Волі адбывалася ў вялікай зале Мастацкай школы (цяпер будынак гарвыканкама). Грамадскія актывісты ў 1993 годзе запрасілі на святкаванне 75-х угодкаў БНР асобных дэпутатаў Вярхоўнага Савета. Таксама прысутнічалі кіраўнікі прадпрыемстваў горада і старшыні прафкамаў. Лекцыі аб гістарычнай падзеі зачыталі дактары навук з Мінска, выступілі хор настаўнікаў, мастацкія калектывы горада.       У наступныя гады святкаванні Дня Волі ў Баранавічах адбываліся прыкладна аднолькава – канцэрт у вялікай зале ДК, ДКТ ці Дома афіцэраў, пікет у маладым парку і ўскладанне кветак да Крыжа ахвярам сталінскіх рэпрэсій. З часам магчымасці для святкавання змяншаліся.    
25 сакавіка: Як у Баранавічах адзначалі Дзень Волі

Дзень Волі ў Баранавічах у 2000 годзе
  2000 год. У парку імя 30 год УЛКСМ адбыўся мітынг, прысвечаны 82-й гадавіне БНР. У ім прынялі ўдзел больш за 150 чалавек, пераважна моладзі, якія трымалі плакаты супраць вайсковага саюза з Расіяй.    
25 сакавіка: Як у Баранавічах адзначалі Дзень Волі

Дзень Волі ў Баранавічах у 2001 годзе
  2001 год. 25 сакавіка ў баранавіцкім парку імя 30 год УЛКСМ адбыўся адзіны ў Беларусі дазволены мітынг «За дабрабыт, за годнасць, за правы». У ім прынялі ўдзел каля 100 чалавек. На мітынгу акрамя палітыкаў выступілі мінскія барды.       2002 год. У парку людзі сабраліся на мітынг, прысвечаны угодкам БНР, пасля якога далучыліся да імпрэзы «Мая радзіма – Беларусь», якая адбывалася ў вялікай зале Дома афіцэраў. У святочных мерапрыемствах прынялі ўдзел каля 300 чалавек, пісала Intex-press.      
25 сакавіка: Як у Баранавічах адзначалі Дзень Волі

Дзень Волі ў Баранавічах у 2003 годзе
2003 год. Напярэдадні, 22 сакавіка, КХП БНФ правялі мітынг, прысвечаны Дню Волі ў парку імя 30 год УЛКСМ. А 25 сакавіка ў вялікай зале ДКТ адбылася імпрэза «Беларусь – наша слаўная Радзіма», у якой прынялі ўдзел усе дэмакратычныя партыі і грамадскія аб’яднанні таго часу. Пасля дакладаў прайшоў канцэрт, у якім удзельнічалі творчыя калектывы горада, музычнай вучэльні, педагагічнага каледжа, СШ №17. Студэнты Баранавіцкага філіяла інстытута кіравання паставілі фрагмент спектакля «Паўлінка».    
25 сакавіка: Як у Баранавічах адзначалі Дзень Волі

У Баранавічах на Дзень Волі ў 2004 годзе невядомыя вывесілі сцяг   2004 год. Моладзевая незарэгістраваная арганізацыя «Зубр» вывесіла 25 сакавіка бел-чырвона-белы сцяг над дзевяціпавярховікам каля ЗАГСа. А баранавіцкія грамадскія актывісты наведалі ў гэты дзень могілкі «Русіно», дзе ўсклалі кветкі да магілаў прыхільнікаў незалежнасці Беларусі. У той дзень партыя БНФ раздавала прызы пераможцам віктарыны, прысвечанай БНР, галоўны прыз – CD-плеер. Увечары некалькі дзясяткаў чалавек усклалі бел-чырвона-белы вянок да Крыжа ахвярам сталінскіх рэпрэсій.  
25 сакавіка: Як у Баранавічах адзначалі Дзень Волі

У 2004 годзе таксама ўскладалі кветкі да магілаў прыхільнікаў незалежнасці Беларусі.
    2008 год. 19 сакавіка грамадскія актывісты занеслі кіраўнікам гарвыканкама, КДБ, пракуратуры і суда паштоўкі з віншаваннямі да 90-х угодкаў БНР. Таксама ў Баранавіцкі гарвыканкам быў накіраваны зварот з просьбаю здаць у арэнду на 1,5 гадзіны вялікую залу для ўрачыстага мерапрыемства. У гэтым ім было адмоўлена.       А ўвечары, 25 сакавіка, міліцыя затрымала 15 чалавек каля Храма Жонак-Міраносіц. Людзей абвінавацілі ў несанкцыянаваным шэсці – яны рухаліся з вянкамі і разгорнутымі бел-чырвона-белымі сцягамі ад фантана на плошчы Леніна да Крыжа ахвярам сталінскіх рэпрэсій. 11 удзельнікаў шэсця правялі ноч у камерах, а раніцай іх аштрафавалі.       2009 год. Адбылося ціхае ўскладанне кветак да Крыжа ахвярам сталінскіх рэпрэсій. Гісторыкі напярэдадні знайшлі ў архівах зварот грамадзян мястэчка Моўчадзь у Народны Сакратарыят БНР. У ім гаворыцца, што 7 ліпеня 1918 года сяляне мястэчка Моўчадзь просяць Народны Сакратарыят БНР прыслаць да іх «вучыцеля-беларуса, добра ведаючага нямецкую мову, каб ён мог бараніць інтарэсы беларусаў». Сяляне абяцалі плаціць грошы настаўніку і нават прывезці яму казённых дроў. Пад зваротам – 12 чалавек. Дакумент яскрава сведчыць, што простыя людзі лічылі БНР сваёй дзяржавай і таму звярталіся з такімі пытаннямі.       2011 год. 25 сакавіка ў нашым горадзе паціху ўсклалі кветкі да Крыжа і наведалі магілы беларускіх патрыётаў. На правядзенне пікета мясцовыя ўлады дазволу не далі.       Цяпер прыхільнікам БНР, каб адзначыць чарговую гадавіну славутай даты, даводзіцца ехаць у Мінск на традыцыйнае, штогадовае і заўсёды дазволенае шэсце ці сустракацца з сябрамі ў кватэрах.  
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Барановичей

ФК «Барановичи» 16 июля в 18.30 играет с мозырской «Славией»

Хотите узнать больше? ФК Барановичи - Славия-Мозырь В рамках  1/16 финала борьбы за футбольный Кубок страны в четверг, 16 июля, на стадионе «Локомотив» ФК «Барановичи» 1 022

Пад Баранавічамі ўзгадалі растралянага святара, які ратаваў габрэйскіх дзяцей

Хотите узнать больше? Дзень малітоўнай памяці святароў і прадстаўнікоў інтэлігенцыі, расстраляных у 1942 годзе, адзначылі ў Палонцы Фото: http://catholic.by 13 ліпеня ў 905

В Барановичском районе в ДТП столкнулись «Мерседес», «Фиат» и «Шкода»

Хотите узнать больше? Три машины столкнулись в Барановичском районе Фото: Олег ПУГАЧ Авария произошла утром 13 июля на автодороге Барановичи – Молчадь – Дятлово, вблизи 2 294

В Барановичах после общественного обсуждения 2-й Профессиональный переулок переименуют в ул. Чернышевского

Хотите узнать больше? Ответ горисполкома От жителей города поступило два предложения: назвать данный участок ул. Несвижской или Миловидской, но чиновники решили по-своему. 939

Под Барановичами неожиданный смерч «прошил» гараж, срывая шифер с крыши

Хотите узнать больше? Смерч вырвал полосу шифера с одной стороны крыши. Фото: Юрий ПИВОВАРЧИК Атмосферный вихрь внезапно образовался 13 июля в д. Гирово и так же внезапно 1 171

Жительнице Барановичей родственники подарили деньги и заплатили налог на этот «подарок»

Хотите узнать больше? Горожанка указала в декларации о доходах и имуществе то, что бабушка с дедушкой подарили ей крупную сумму денег. В налоговой выяснили, что расходы 3 016

Двое браконьеров из Барановичского района расставили 10 сетей

Хотите узнать больше? Фото предоставлено Барановичской межрайонной инспекцией охраны животного и растительного мира при Президенте Республики Беларусь. Рыбаки были 1 846

В Барановичах брестский «Буг» почти километр преследовал пьяного скутериста

Хотите узнать больше? Сотрудники ОСВ ДПС «Буг» ГАИ УВД гнались за водителем скутера 800 метров. У мужчины в выдыхаемом воздухе обнаружено более 2 промилле алкоголя. Как 1 080