Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Пяць сучасных баранавіцкіх паэтаў, пра якіх трэба памятаць

У Сусветны дзень паэзіі, які адзначаецца 20 сакавіка, мы знаёмім чытачоў з творамі баранавіцкіх паэтаў, якіх сярод нас ужо няма.
Пяць сучасных баранавіцкіх паэтаў, пра якіх трэба памятаць

Анатоль Станкевіч
Анатоль Станкевіч (1937–1999). Беларускі паэт і чырванадрэўшчык. Нарадзіўся на хутары каля в. Жарабковічы Брэсцкай вобласці. У 2 гады страціў маці, у 5 – бацьку. Выхоўвала яго мачаха, Хрысціна Антонаўна – удава з шасцю дзецьмі. Вучыўся ў «сямігодцы», у Слонімскім рамесным вучылішчы, служыў ў арміі, працаваў чырванадрэўшчыкам ў Архангельску. У 1959 годзе вярнуўся на радзіму, у г. Баранавічы, дзе скончыў вячэрнюю школу і ўніверсітэт рабселкораў пры гарадской газеце.
Першы верш "Вясновая замалёўка" ён апублікаваў ва ўзросце 31 года ў газеце "Знамя камунізму". У 1996 годзе выйшаў першы зборнік "На крыльях страдающей совести». У 1999 годзе Анатоль Іванавіч быў прыняты ў Саюз пісьменнікаў Беларусі. У гэтым жа годзе трагічна загінуў пад коламі аўтамабіля.   Пры жыцці ў розныя гады кіраваў літаратурнымі аб'яднаннямі: "Плынь "," Ліра " і "Жнiвень". 8 кастрычніка 2008 г. у г. Баранавічы была ўсталявана памятная дошка Анатолю Станкевічу.
  МАЛЬЧИКУ С САЧКОМ Ты бабочек ловишь весною везде, Быть может, поймал уже сотню. У них был единственный солнечный день, А ты его, мальчик, отнял...        
Пяць сучасных баранавіцкіх паэтаў, пра якіх трэба памятаць

Венанцы Бутрым
Венанцы Бутрым (1936–2003). Нарадзіўся ў Баранавічах. У 1965 годзе скончыў Мінскае мастацкае вучылішча па спецыяльнасці чарчэнне і маляванне. У 1963–1965 гг. працаваў настаўнікам чарчэння і малявання ў СШ №9 горада Мінска. Пасля вярнуўся ў Баранавічы і два гады працаваў настаўнікам па сваёй спецыяльнасці ў СШ №1.    Дэбютаваў у друку ў 1974 годзе ў часопісе “Маладосць”, дзе былі надрукаваны яго чатыры вершы. У 2001 годзе выйшла кніга паэзіі “У барвах зямлі".  У 2003 годзе два вершы Бутрыма трапілі ў анталогію выбранай беларускай паэзіі ХХ стагоддзя “Краса і сіла”.   У кастрычніку 2003 года, праз два месяцы пасля смерці Венанцыя Бутрыма, пабачыла свет яго другая кніга паэзіі – “Паралелі “. У 2006 годзе выйшаў зборнік рускамоўнай паэзіі Венанцыя Бутрыма. Імя Венанцыя Бутрыма носіць адна з вуліц Баранавіч.
  Свіцязянскае   Калі навагрудскія ўбачыш прасторы, Ракітнік разгалісты, нізкі, – Каня супыні ля Плужынскага бору, Каб глянуць на возера зблізку. А. Міцкевіч. Свіцязь*   А за Парэччам гонкія хвоі, вольхі – да хмар!.. І праз ляшчэўнік промняў сувоі коцяцца ў яр...   А ўзбоч Парэчча – не, не сасоннік...– бор – пры сасне сасна! Выйдзе каторая з іх да тоні – дасягне дна   адлюстраваннем узнёслай кроны ва ўлонні вод!.. Зачараваны пошумам-звонам, замрэ чарот...   ...Пане Адаме, стыль легкаважны, аднак, прабач. Я і не лірнік балюча-сярмяжны, і не сурмач...   Вузкі палетак, дробнае зерне – ніва мая. Рог не пратрубіць, і не паверне Туган каня...
Адбушавала ў нетрах стагоддзяў. Лось ці алень на бераг нізкі смела выходзяць у белы дзень.   Дужае цела, подых гарачы, лёгкасць хады. Ужо не забудзеш – ужо пабачыў! Ужо назаўжды!   Здарыцца часам: з поўдня, пачую, бура ўпарта брыдзе! І як, счакаўшы гадзіну ліхую, дрозд перасвіст завядзе...   ...Як раз апошні цёмным Басфорам паўмесяц плыў. Ты ж бачыў грэбень Плужынскага бору!.. І поўню сніў...   Не мінарэта белага ззянне, не кіпарыс. Ліпы старое ў цёплым тумане мяккі абрыс,   бедны засценак, уціснуты долу, ростань вартуюць крыжы. .......................... Дуб свіцязянскі страсае жолуд на брук з парыжскай імжы...   * Радкі А. Міцкевіча ў перакладзе з польскай А. Бялевіча
Пяць сучасных баранавіцкіх паэтаў, пра якіх трэба памятаць

Ян Збажына чытае вершы на сустрэчы беларускіх і шведскіх пісьменнікаў у Баранавічах (2009 год)
Ян Збажына (Іван Савіцкі) (31.03.1964 – 10.02.2011). Нарадзіўся ў г. Баранавічы. У 1993 г. скончыў гістарычны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.    Працаваў выкладчыкам грамадска-гістарычных дысцыплін у школах і ВНУ г. Баранавічы. Пачынальнік маладзёжнага і скаўцкага руху ў г. Баранавічы. Адначасова займаўся журналістыкай. Адзін з заснавальнікаў Баранавіцкай філіі БАЖа.   Паэт, празаік. Вершы друкаваліся ў часопісах “Першацвет” (1994 г.), “Бярозка” (1995 г.), “Маладосць” (1995 г.), “Полымя” (1997 г.). Афарызмы Яна Збажыны друкаваліся ў 1998 г. у газеце “Літаратура і мастацтва”. Верш “Сахіры” друкаваўся ў кнізе выбранай беларускай паэзіі “Агледзіны” ў 1998 г. Вершы, хоку, танка Яна Збажыны надрукаваны ў калектыўным зборніку “Паэзія Берасцейшчыны ”Дзядзінец” у 1999 г.   Афарызмы, эсэ, вершы, хоку, танка, версэты Яна Збажыны надрукаваны ў літаратурным альманаху г. Баранавічы “Святліца” ў 2000 г. У 2006 г. у альманаху “Святліца” надрукавана яго апавяданне. У 2003 г. выйшла кніга твораў Яна Збажыны – “Пыл саркафагаў”.
СТАГОДДЗЕ Айчына. Воля. Барацьба. Пятля. Астрог і неба ў краты. Жывога вечная сяўба І пустазелле, бюракраты.
Гарластых цётак чарада. Авоські. Клункі. Плёткі. Сваркі. Штодзённасць… Спрэчкі і нуда. Нуда і спрэчкі… Святы, чаркі. Высакароднасць. Грамада. Вячэра. Лаянка за скваркі.   Крыніца. Маці. Немаўля. Забойцы. Здраднікі. Пачвары. Пакутная ў слязах зямля І лёсам гнаныя ахвяры.      
Пяць сучасных баранавіцкіх паэтаў, пра якіх трэба памятаць

Баранавіцкі паэт Іван Лагвіновіч сваім жыццём і творчасцю вучыць нас заставацца беларусамі
Іван Лагвіновіч (16.01.1940 – 29.03.2011). Нарадзіўся на хутары Запрапасць, за пяць кіламетараў ад сяла Малькавічы Ганцавіцкага раёна. Семнаццацігадовым юнаком паехаў у Данбас. Скончыў у горадзе Снежнае Данецкай вобласці горнапрамысловае вучылішча і стаў шахцёрам. Пасля службы ў войску жыў і працаваў у суседнім горадзе Тарэзе. У 1990 годзе выйшаў на пенсію, а праз год вярнуўся на Радзіму. Шэсць месяцаў жыў у Паставах. У маі 1992 года пераехаў у Баранавічы. Першая публікацыя вершаў адбылася ў 1960 годзе ў газеце “Чырвоная змена”. Калі жыў на Украіне, пісаў вершы як на беларускай, так і на рускай мовах. Пасля вяртання на Беларусь – толькі па-беларуску. У 1998 годзе верш “Востраў” быў надрукаваны ў зборніку выбранай беларускай паэзіі “Агледзіны”. У 2000 і 2006 гадах вялікія падборкі вершаў Івана Лагвіновіча былі надрукаваны ў літаратурным альманаху горада Баранавічы “Святліца”. У 2003 годзе пяць вершаў Івана Лагвіновіча трапілі ў анталогію выбранай беларускай паэзіі ХХ стагоддзя “Краса і сіла”. Аўтар кніг паэзіі: “Разлукі выраёвыя” (2000 г.), “Піліпаўка” (2001 г.), “Ляда юдолі” (2003 г.), “Далёкае і блізкае” (2004 г.), “Палыновыя кветкі” (2007 г.). Імем Івана Лагвіновіча названа вуліца у г. Баранавічы.
  На Дзяды Сёння ўвечары я да суседкі-ўдавы не пайду, рук сваіх ёй на плечы даверліва не пакладу, пра надзённыя справы гаворкі з ёй не павяду – сёння ўвечары.     Сёння ўвечары я і сваю, і чужую бяду ад дзвярэй і ад вокан, ад лёсаў далей адвяду, закапаю ў бары, над балотам развею нуду – сёння ўвечары.     Сёння ўвечары я спажываць буду толькі ваду, сорак сёмага года згадаю ратуй-лебяду, і гарбатага старца, і ў пальцах ягоных дуду – сёння ўвечары.     Сёння ўвечары я помнік даўнім гадам узвяду каля светлага гаю, у новых дарог на віду, не з граніту, не з бронзы, а з чыстага золата дум - сёння ўвечары.    
Пяць сучасных баранавіцкіх паэтаў, пра якіх трэба памятаць

Вечарына ў памяць баранавіцкага паэта і філосафа Валерыя Ігнаценкі
Валерый Ігнаценка (17.06.1944 – 31.08.1996) нарадзіўся ў г. Баранавічы. У 1961 годзе скончыў СШ №5. Вучыўся ў Маскоўскім фізіка-тэхнічным інстытуце, Літаратурным інстытуце імя Горкага (1966–1969), дзе жыў у адным пакоі з вядомым рускім паэтам Мікалаем Рубцовым, але, не давучыўшыся, працягнуў адукацыю на факультэце журналістыкі БДУ. Але таксама сышоў і скончыў факультэт філасофіі БДУ.   Друкаваўся ў мясцовых газетах “Наш край”, “Текстильщик”. З’яўляўся членам літаратурнага аб’яднання “Плынь”. Шмат вандраваў па свеце, працаваць даводзілася не толькі ў перыядычных выданнях, а і на простых рабочых пасадах. Быў каардынатарам выдавецтва “Эрыдан”. Аўтар зборніка “Избранные стихотворения” (2000). Трагічна загінуў 31 жніўня 1996 года.   Маргарита Поразъехались все. Переумерли. Ушагали в поход на сто лет. Плачет кровь в комарье – в вечном зуммере – Кровь друзей... А друзей уже нет... Льются с плеч ее волосы ласковые, Льдистой зеленью светят глаза: – Все на праздник ушли, все на празднике! Жду кого-нибудь на полчаса!..
Баллада про крылья Крыло о крыло! – случайность? Стропа о стропу! – случайность? Судьба о судьбу... – случайность? Случайностей не бывает. Из страхов людских и чаяний Бессмертье не вырастает.     Я помню, а ты читала: Тибетец один ждал чуда. Ждал крыльев, смотрел на скалы И верил, что крылья будут. Мы все ждали крыльев, слышишь? Как тот, незабытый, ждал их.     Нашел он скалу повыше, Взошел на нее он, встал и Руками в зарю вцепился. Летел он подобно 6oгy. Летел, а живые птицы Давали ему дорогу.     Ероша в испуге перья, Дорогу ему давали. – Я верю, – шептал он, – верю... Но крылья не вырастали. Ногтями о небо скребся, Чтобы не разбиться об земь.     Цеплялся за каждый лучик... А вы говорите: случай... Чего им всем в небе надо?! Чего им всем не хватает?! Без крыльев и аппаратов Одни дураки летают!..     Ни в сон и ни в чох не верил!.. Ночь солнце в пустыню вмяла. Ночь сердце в планету вмяла. Выбрасываются на берег Дельфины – им моря мало. Выбрасываются на берег Народы – им дружбы мало. Выбрасываются на берег Созвездья... им горя мало.     Сбиваются скалы в волны. Сбиваются волны в скалы. Бессмертны любовь и воля, Но смертным бессмертья мало.
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Барановичей

ФК «Барановичи» 16 июля в 18.30 играет с мозырской «Славией»

Хотите узнать больше? ФК Барановичи - Славия-Мозырь В рамках  1/16 финала борьбы за футбольный Кубок страны в четверг, 16 июля, на стадионе «Локомотив» ФК «Барановичи» 1 017

Пад Баранавічамі ўзгадалі растралянага святара, які ратаваў габрэйскіх дзяцей

Хотите узнать больше? Дзень малітоўнай памяці святароў і прадстаўнікоў інтэлігенцыі, расстраляных у 1942 годзе, адзначылі ў Палонцы Фото: http://catholic.by 13 ліпеня ў 889

В Барановичском районе в ДТП столкнулись «Мерседес», «Фиат» и «Шкода»

Хотите узнать больше? Три машины столкнулись в Барановичском районе Фото: Олег ПУГАЧ Авария произошла утром 13 июля на автодороге Барановичи – Молчадь – Дятлово, вблизи 2 282

В Барановичах после общественного обсуждения 2-й Профессиональный переулок переименуют в ул. Чернышевского

Хотите узнать больше? Ответ горисполкома От жителей города поступило два предложения: назвать данный участок ул. Несвижской или Миловидской, но чиновники решили по-своему. 935

Под Барановичами неожиданный смерч «прошил» гараж, срывая шифер с крыши

Хотите узнать больше? Смерч вырвал полосу шифера с одной стороны крыши. Фото: Юрий ПИВОВАРЧИК Атмосферный вихрь внезапно образовался 13 июля в д. Гирово и так же внезапно 1 163

Жительнице Барановичей родственники подарили деньги и заплатили налог на этот «подарок»

Хотите узнать больше? Горожанка указала в декларации о доходах и имуществе то, что бабушка с дедушкой подарили ей крупную сумму денег. В налоговой выяснили, что расходы 2 992

Двое браконьеров из Барановичского района расставили 10 сетей

Хотите узнать больше? Фото предоставлено Барановичской межрайонной инспекцией охраны животного и растительного мира при Президенте Республики Беларусь. Рыбаки были 1 836

В Барановичах брестский «Буг» почти километр преследовал пьяного скутериста

Хотите узнать больше? Сотрудники ОСВ ДПС «Буг» ГАИ УВД гнались за водителем скутера 800 метров. У мужчины в выдыхаемом воздухе обнаружено более 2 промилле алкоголя. Как 1 071