Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Дзённік "філосафа" Рыбалтоўскага з мястэчка Ішкалдзь

Дзённік "філосафа" Рыбалтоўскага з мястэчка Ішкалдзь

Траецкі касцёл. Ішкалдзь. Баранавіцкі раён
Жыхары Ішкалдзі да сённяшняга дня з павагай успамінаюць "філосафа" Рыбалтоўскага. "Чаму ж філосаф?" — пытаюся іх. "Дык вельмі разумны і адукаваны чалавек быў. І сям’я ў яго такая ж была. На такіх зямля нашая трымаецца", — адказваюць аднавяскоўцы. Успаміны звычайных жыхароў Заходняй Беларусі з’яўляюцца каштоўнымі дакументамі па гісторыі гэтага рэгіёна. Адзін з такіх дакументаў — дзённік Юзафа Антонавіча Рыбалтоўскага з вёскі Ішкалдзь Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці.   Дзённік напісаны ў ліпені 1931 года і ахоплівае ўсяго некалькі дзесяцігоддзяў ХХ стагоддзя, аднак яго матэрыялы з’яўляюцца яскравай ілюстрацыяй тых нялёгкіх для жыхароў Заходняй Беларусі часоў.  
Дзённік "філосафа" Рыбалтоўскага з мястэчка Ішкалдзь
Старонка з дзённіка філосафа Юзафа Рыбалтоўскага. Фота: архіў Ігара МЕЛЬНІКАВА
  Гісторыя братоў  Дакладна невядома, калі Юзаф Рыбалтоўскі нарадзіўся. Адзін з яго братоў, Жыгімонт, у 1899 годзе з’ехаў з Ішкалдзі ў Пецярбург і хутка ўладкаваўся на службу ў горны дэпартамент у якасці дзяржаўнага чыноўніка. Пасля лютаўскай рэвалюцыі 1917 года ён пераехаў у Маскву, а пасля кастрычніцкага перавароту (Юзаф Рыбалтоўскі выкарыстоўвае менавіта гэтае акрэсленне. — І.М.) Жыгімонт вяртаецца на радзіму. Другі брат Кастусь увесь час заставаўся дома, і, калі ў 1902 годзе памірае іх бацька Антоній, менавіта Канстанціну прыйшлося займацца пахаваннем. Справа ў тым, што сам Юзаф у гэты час быў на службе ў Рускай імператарскай арміі.   "Пасля смерці бацькі ўсёй маёмасцю распараджаўся Канстанцін, бо я вярнуўся з войска толькі ў лютым 1906 года. З маёмасці бацькі мне засталося 7 дзесяцін зямлі і лугу, а яшчэ дзве дзесяціны я набыў з дапамогай крэдыту Сельскагаспадарчага сялянскага банку, які я павінен быў выплачваць да 1914 года", — пісаў у сваім дзённіку Юзаф Рыбалтоўскі.   У красавіку 1907 года ў Ішкалдзь прыехаў сталічны франт Жыгімонт, які, не жадаючы займацца сялянскай працай, аддае свой кавалак зямлі братам, папярэджваючы іх, што зараз зямля яму не патрэбна, аднак, магчыма, прыйдзе час, калі ён забярэ сваю частку спадчыны. Браты Юзаф і Кастусь падзялілі зямлю і жывёлу пароўну і спакойна займаліся сялянскай працай.   Ішкалдскі гастарбайтар у Піцеры  Юзаф займаўся яшчэ і настаўніцтвам. У сябе ў хаце ён рабіў заняткі для вясковых дзяцей па рускай і польскай мовах. Ужо тады ў гэтага чалавека з’яўляюцца першыя кнігі па гісторыі і літаратуры (у 1920–1930-я гады Юзафу Рыбалтоўскаму ўдалося сабраць багатую і цікавую бібліятэку па гуманітарных навуках. — І.М.). Хутка гэты чалавек вырашае папрацаваць у вялікім горадзе і выязджае да брата ў Пецярбург. Юзаф Антонавіч уладкоўваецца на працу ў Галоўпаштамт сталіцы Расійскай імперыі. "Папрацаваўшы там 8 месяцаў, прыйшлося мне звольніцца. Кіраўніцтву не падабаліся мае "польскія" карані. У 1912 годзе я вырашыў вярнуцца ў Ішкалдзь", — адзначае Рыбалтоўскі ў дзённіку.   Дэпутат салдацкага савета

Дзённік "філосафа" Рыбалтоўскага з мястэчка Ішкалдзь
Пасведчанне на з'езд у Адэсе, 1917 г. Фота: з архіву Ігара МЕЛЬНІКАВА
У 1914 годзе пачынаецца Першая сусветная вайна. Юзаф Антонавіч ізноў паступае на службу ў Рускую імператарскую армію. Дома засталіся жонка і трое сыноў, якім было 7, 5 і 2 гады. У 1916 годзе Рыбалтоўскага накіравалі на Румынскі фронт у артылерыю, дзе ён удзельнічаў у баявых дзеяннях на рацэ Сірэт. Падчас баявых дзеянняў Юзаф Антонавіч быў паранены ў нагу, і гэтая рана пазней часта нагадвала пра сябе.   Расійская імперыя дажывала апошнія дні. Пад уплывам паразаў на франтах і пад уздзеяннем бальшавіцкай агітацыі раскідалася руская армія. У траўні 1917 года бамбардзір 3-га парка 23-га артылерыйскага дывізіёна Юзаф Рыбалтоўскі накіроўваецца ў Адэсу для ўдзелу ў Абласным і Франтавым з’ездзе Саветаў рабочых, салдацкіх і афіцэрскіх дэпутатаў Румынскага фронту ў якасці дэпутата. Хутка ў яго кішэні ўжо ляжала пасведчанне нумар 1755.  
Дзённік "філосафа" Рыбалтоўскага з мястэчка Ішкалдзь
Пасведчанне Рыбалтоўскага — удзельніка з'езду ў Адэсе ў 1917 г. Фота: з архіву Ігара МЕЛЬНІКАВА
  Для селяніна з Заходняй Беларусі ідэі бальшавікоў былі чужымі, і, як толькі прадстаўляецца магчымасць, Рыбалтоўскі вяртаецца дадому.   "Усё было разбурана вайной і нямецкай акупацыяй. А як інакш, калі наша хата знаходзілася ў 16 вёрстах ад фронту. Але жонцы ўдалося зберагчы гаспадарку", — пісаў у дзённіку Рыбалтоўскі.   Напрыканцы 1918 года з Масквы разам з жонкай і дзецьмі прыехаў Жыгімонт Антонавіч. Браты Кастусь і Юзаф размясцілі яго ў сябе.   "Нулявыя Саветы"  Хутка Заходняя Беларусь апынулася пад бальшавіцкай акупацыяй. У польскай гістарыяграфіі існуе паняцце "Першыя Саветы", пад якім разумеецца перыяд з верасня 1939 па чэрвень 1941 года, калі Заходняя Беларусь апынулася ў складзе СССР. Атрымоўваецца, што той кароткі перыяд у 1919–1920 гадах, калі заходнебеларускія тэрыторыі знаходзіліся пад савецкай уладай, можна назваць "Нулявымі Саветамі". Часу пагаспадарыць на гэтых землях у бальшавікоў было няшмат, але крывавых спраў яны паспелі нарабіць багата.   "16 сакавіка 1919 года бальшавікі зачынілі наш, ужо аднавіўшы сваю працу пасля забароны царскіх улад, касцёл, а ксёндз Латарэвіч быў арыштаваны і адпраўлены ў Мір", — успамінаў сведка часу Юзаф Рыбалтоўскі.   Разам з братам Жыгімонтам ён едзе да бальшавікоў, каб дамовіцца пра вызваленне святара. "Хадакоў" арыштоўваюць як контррэвалюцыянераў і разам з ксяндзом накіроўваюць у Навагрудак. Там гэтых людзей трымалі тры дні. Уночы з 18 на 19 сакавіка Рыбалтоўскіх адправілі ў распараджэнне Надзвычайнай камісіі ў Мінск, а ксяндза з Ішкалдзі і яшчэ аднаго чалавека па прозвішчы Карнутоўскі адвезлі ў Мірскі замак і… расстралялі. У турме ў Мінску браты Рыбалтоўскія знаходзіліся 10 тыдняў. Пасля гэтага іх нечакана адпусцілі. Жыгімонт адразу збег у Баранавічы, таму што там знаходзіліся падраздзяленні Войска Польскага, а яго сям’я працягвала жыць у дамах Кастуся і Юзафа.   Сам Юзаф Антонавіч баяўся вяртацца дахаты. Бальшавіцкія ўлады не аднойчы заходзілі да яго жонкі і пыталі, дзе муж, таму ён вымушаны быў хавацца ў лесе.   "Калі польскія войскі ў 1919 годзе вызваляюць нашу вёску ад бальшавікоў, брат Жыгімонт стаў сакратаром раённай управы ў Міры і забраў сваю сям’ю ад нас", — адзначаў Юзаф Антонавіч ва ўспамінах.  
Дзённік "філосафа" Рыбалтоўскага з мястэчка Ішкалдзь
Салдаты Войска Польскага, сярод якіх і старэйшы сын Рыбалтоўскага. Фота: архіў Ігара МЕЛЬНІКАВА
  Хутка бальшавікі пачынаюць наступленне ў кірунку Варшавы — і ўлада зноў змяняецца. Жыгімонт з’язджае на захад у Познанскае ваяводства. У сваю чаргу Юзаф быў мабілізаваны бальшавікамі ў абоз і накіраваны ў Слонім. Аднак па дарозе да мястэчка на абоз налятае польская кавалерыя. Бальшавікоў расстрэльваюць, а сялян адпускаюць. Праўда, коней і падводы палякі забралі. Так, па прызнанні Юзафа Антонавіча, ён пазбавіўся адной з галоўных сваіх прылад працы.   Мірнае жыццё Пасля Рыжскай мірнай дамовы ў 1921 годзе Заходняя Беларусь увайшла ў склад ІІ Рэчы Паспалітай. У гэтым жа годзе на радзіму вяртаецца Жыгімонт Рыбалтоўскі і займае высокую пасаду ў кіраўніцтве гмінай Мір. Нарэшце, у сям’і Рыбалтоўскіх пачынаецца мірнае жыццё.   Паміж братамі (асабліва Жыгімонтам і Юзафам. — І.М.) адбываліся маёмасныя спрэчкі, аднак іх удавалася вырашыць на сямейным савеце. У 1929 годзе са службы ў Войску Польскім вяртаецца старэйшы сын Юзафа Антонавіча. Бацька выдае яму 30 злотых і накіроўвае ў Варшаву. Маўляў, у сталіцы заўсёды больш магчымасцяў.  
Дзённік "філосафа" Рыбалтоўскага з мястэчка Ішкалдзь
Ліст з Польскай страхавой кампаніі, 1934 г. Фота: з архіву Ігара МЕЛЬНІКАВА
  Пры гэтым варта разумець, што эканамічнае становішча гэтага чалавека было далёка не стабільным. Захаваўся адказ на ліст Рыбалтоўскага ў Польскую страхавую кампанію, датаваны чэрвенем 1934 года, у якім прадстаўнікі афіцыйнай структуры адмаўляюць знізіць кошт аплаты за страхоўку ад пажару.   Замест БКА ў "Касцюшкаўцы"  1 верасня 1939 года пачалася Другая сусветная вайна, а праз 17 дзён на тэрыторыю Заходняй Беларусі прыходзіць Чырвоная Армія, і пачынаюцца "Першыя Саветы". Аднак ужо праз два гады Трэці рэйх нападае на Савецкі Саюз, і яшчэ не паспеўшая стаць савецкай Заходняя Беларусь апынулася пад нямецкай акупацыяй. Юзаф Рыбалтоўскі працягваў жыць як звычайны селянін. Працаваў на сваёй зямлі, плаціў падаткі.  
Дзённік "філосафа" Рыбалтоўскага з мястэчка Ішкалдзь
Падатак 1943 года (на беларускай мове) . Фота: з архіву Ігара МЕЛЬНІКАВА
  Сын Рыбалтоўскага Юзаф Юзафавіч ледзь не трапіў на службу ў… Беларускую Краёвую абарону. Пра гэта сведчыць пасведчанне аб адтэрміноўцы ад службы, выданае 11 сакавіка 1944 года мабілізацыйнай камісіяй у мястэчку Гарадзішча. Апрануць чорны паліцэйскі мундзір Рыбалтоўскі-малодшы не паспеў. Хутка тэрыторыя Беларусі была вызвалена ад немцаў, а хлопец трапіў на службу… у Народнае Войска Польскае і з ім дайшоў да Берліна. На гэтым, на жаль, нашы веды пра гэтую сям’ю абрываюцца.  
Дзённік "філосафа" Рыбалтоўскага з мястэчка Ішкалдзь
Мабілізацыйная картка ў БКА Юзафа Юзафавіча, 1944 г. Фота: з архіву Ігара МЕЛЬНІКАВА
 
Дакументы і фота з асабістага архіва Ігара Мельнікава.

 
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Барановичей

ФК «Барановичи» 16 июля в 18.30 играет с мозырской «Славией»

Хотите узнать больше? ФК Барановичи - Славия-Мозырь В рамках  1/16 финала борьбы за футбольный Кубок страны в четверг, 16 июля, на стадионе «Локомотив» ФК «Барановичи» 1 017

Пад Баранавічамі ўзгадалі растралянага святара, які ратаваў габрэйскіх дзяцей

Хотите узнать больше? Дзень малітоўнай памяці святароў і прадстаўнікоў інтэлігенцыі, расстраляных у 1942 годзе, адзначылі ў Палонцы Фото: http://catholic.by 13 ліпеня ў 889

В Барановичском районе в ДТП столкнулись «Мерседес», «Фиат» и «Шкода»

Хотите узнать больше? Три машины столкнулись в Барановичском районе Фото: Олег ПУГАЧ Авария произошла утром 13 июля на автодороге Барановичи – Молчадь – Дятлово, вблизи 2 281

В Барановичах после общественного обсуждения 2-й Профессиональный переулок переименуют в ул. Чернышевского

Хотите узнать больше? Ответ горисполкома От жителей города поступило два предложения: назвать данный участок ул. Несвижской или Миловидской, но чиновники решили по-своему. 934

Под Барановичами неожиданный смерч «прошил» гараж, срывая шифер с крыши

Хотите узнать больше? Смерч вырвал полосу шифера с одной стороны крыши. Фото: Юрий ПИВОВАРЧИК Атмосферный вихрь внезапно образовался 13 июля в д. Гирово и так же внезапно 1 162

Жительнице Барановичей родственники подарили деньги и заплатили налог на этот «подарок»

Хотите узнать больше? Горожанка указала в декларации о доходах и имуществе то, что бабушка с дедушкой подарили ей крупную сумму денег. В налоговой выяснили, что расходы 2 990

Двое браконьеров из Барановичского района расставили 10 сетей

Хотите узнать больше? Фото предоставлено Барановичской межрайонной инспекцией охраны животного и растительного мира при Президенте Республики Беларусь. Рыбаки были 1 834

В Барановичах брестский «Буг» почти километр преследовал пьяного скутериста

Хотите узнать больше? Сотрудники ОСВ ДПС «Буг» ГАИ УВД гнались за водителем скутера 800 метров. У мужчины в выдыхаемом воздухе обнаружено более 2 промилле алкоголя. Как 1 070