Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Распачынаецца конкурс “Памяць Народа” – сярод прызоў відэакамера і планшэт

Распачынаецца конкурс “Памяць Народа” – сярод прызоў відэакамера і планшэт

Баранавічы, СШ №5 на першамайскай дэманстрацыі. Фота са збораў Руслана РАВЯКІ
Для ўдзелу ў конкурсе неабходна правесці размову з чалавекам сталага веку, запісаць яго ўспаміны на відэа. Беларускі архіў вуснай гісторыі анансуе конкурс відэаінтэрв’ю “Памяць народа”. Галоўная ідэя конкурсу – зацікавіць маладых людзей лёсамі сваіх родных, сваякоў і знаёмых старэйшага пакалення.   Умовы конкурсу “Памяць Народа”   Для таго, каб прыняць удзел у конкурсе і перамагчы, неабходна зняць успаміны чалавека старэйшага пакалення і даслаць атрыманае відэаінтэрв’ю арганізатарам конкурсу:   1. Конкурс “Памяць Народа” быў анансаваны 15 студзеня 2015 года, таму прымаюцца відэазапісы, зробленыя пасля гэтага дня. Апошні дзень прымання відэа – 15 красавіка 2015 года;
з 15 красавіка па 30 красавіка – праца экспертнай групы і галасаванне на канале Youtube;
4 траўня – узнагароджанне пераможцаў конкурсу.   2. Жорсткія рамкі працягласці відэа адсутнічаюць, але пажадана ўкласціся ў 20–25 хвілінаў. Мінімальная даўжыня відэаінтэрв’ю – 4–5 хвілінаў. Арганізатары конкурсу могуць дапамагчы з мантажом відэа, калі, напрыклад, трэба выразаць самы цікавы момант з доўгага відэазапісу.   3. Галоўны крытэр ацэнкі дасланых відэа – цікавы змест успаміну. Чым даўнейшыя часы апісвае сведка часу альбо чым унікальней яго ўспаміны, тым болей шанцаў атрымаць галоўную ўзнагароду конкурсу.  Прапануем здымаць і дасылаць успаміны, якія апісваюць падзеі і лёсы людзей ад любой даўніны да 1991 года ўключна.   4. Узнагароды атрымаюць аўтары трох самых цікавых відэаінтэрв’ю:
1 месца – відэакамера з флэш-памяццю;
2 месца – сучасны планшэт,
3 месца – набор цікавых кніг.   Першае і трэцяе месца вызначыць экспертная група, якая складаецца з гісторыка, этнографа і відэа-аператара.
Уладальніка планшэта абярэ галасаванне, якое адбудзецца на канале Youtube Памяць Народа, праз колькасць падабаек (лайкаў) пад відэаінтэрв’ю. Пераможа аўтар відэа, пад чыёй працай найбольш падабаек. Колькасць праглядаў відэа і непадабайкі (дзізлайкі) ніякім чынам улічвацца не будуць.   5. Кожнае відэа павінна мець інфармацыю пра запіс, так званы Пашпарт вуснагістарычнага ўспаміну. Гэта звесткі пра галоўнага героя відэаінтэрв’ю, Вашага сведку часу: імя, прозвішча, імя па бацьку, месца і дата нараджэння, месца пражывання падчас узгадваемых падзеяў (калі гэта не згадваецца у інтэрв’ю). Таксама трэба пазначыць дату і месца запісу відэаінтэрв’ю, імя і прозвішча аўтара відэазапісу, кантактныя звесткі – тэлефон, электронная пошта. “Пашпарт" можа быць дасланы у прымацаваным тэкставым файле альбо агучаны падчас відэазапісу.   6. Даслаць відэа можна наступнымі спосабамі: I. Невялікі відэазапіс можна даслаць на электронную пошту – pamiac.naroda@gmail.com; II. Больш “цяжкія” файлы можна запампаваць на  http://dropmefiles.com ці любы іншы файлаабменнік, даслаўшы нам спасылку для спампоўвання і неабходную інфармацыю пра запіс; III. Даслаць кружэлкі з відэазапісам звычайнай поштай на адрас: г. Мінск, вул. Карла Лібнехта, 112, памяшканне 1/Н (РМГА «СЭТ»), індэкс 220036; IV. Перадаць відэазапіс праз нашых калегаў ва ўсіх абласных гарадах, каб дамовіцца, тэлефануйце: +375292423722, +375297556885, +375447357571.   Для дэманстрацыі таго, як можа выглядаць відэа, якія звесткі павінна ўтрымоўваць і наколькі цікавымі бываюць успаміны людзей старэйшага пакалення, Беларускі архіў вуснай гісторыі прадстаўляе сваё відэаінтэрв’ю “Дзета Дзед”:     Усе, хто ўпершыню паспрабуе запісаць успаміны людзей сталага веку, напэўна пачуюць багата цікавага, дзіўнага і нечаканага! Праверана ўсімі вуснымі гісторыкамі ва ўсіх краінах сусвету! Прэзентацыі конкурсу “Памяць Народа”, падчас якіх можна задаць любыя вуснагістарычныя пытанні і атрымаць каштоўныя парады па запісе ўласнага відэаінтэрв’ю, адбудуцца ва ўсіх абласных гарадах. Час і месца прэзентацыяў конкурсу:
29 студзеня – Гародня, Беларускі інстытут правазнаўства, вул. Маставая, 39, актавая зала, 3 паверх, а 17.00; 2 лютага – Магілёў, а 18.30, месца правядзення ўдакладняецца; 4 лютага – Віцебск, Цэнтральная гарадская бібліятэка імя М. Горкага, вул. Фрунзэ, 30А, а 18.30; 7 лютага – Гомель, Філіял Веткаўскага музея, вул. Леніна, 4, а 16.00; 17 лютага – Берасце, Культурны цэнтр “Грунтоўня”, вул. Дзяржынскага, 4, а 18.30; 23 лютага – Мінск, час і месца ўдакладняюцца.   За актуальнымі навінамі і абвесткамі сачыце на нашых старонках: Nashapamiac.org ВКонтакце Facebook Запішыце ўспаміны сваіх родных і блізкіх, дашліце іх нам і перамагайце! Памятайце, гісторыя вашай сям’і – гісторыя ўсяго беларускага Народа!!!
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Барановичей

ФК «Барановичи» 16 июля в 18.30 играет с мозырской «Славией»

Хотите узнать больше? ФК Барановичи - Славия-Мозырь В рамках  1/16 финала борьбы за футбольный Кубок страны в четверг, 16 июля, на стадионе «Локомотив» ФК «Барановичи» 1 022

Пад Баранавічамі ўзгадалі растралянага святара, які ратаваў габрэйскіх дзяцей

Хотите узнать больше? Дзень малітоўнай памяці святароў і прадстаўнікоў інтэлігенцыі, расстраляных у 1942 годзе, адзначылі ў Палонцы Фото: http://catholic.by 13 ліпеня ў 905

В Барановичском районе в ДТП столкнулись «Мерседес», «Фиат» и «Шкода»

Хотите узнать больше? Три машины столкнулись в Барановичском районе Фото: Олег ПУГАЧ Авария произошла утром 13 июля на автодороге Барановичи – Молчадь – Дятлово, вблизи 2 295

В Барановичах после общественного обсуждения 2-й Профессиональный переулок переименуют в ул. Чернышевского

Хотите узнать больше? Ответ горисполкома От жителей города поступило два предложения: назвать данный участок ул. Несвижской или Миловидской, но чиновники решили по-своему. 939

Под Барановичами неожиданный смерч «прошил» гараж, срывая шифер с крыши

Хотите узнать больше? Смерч вырвал полосу шифера с одной стороны крыши. Фото: Юрий ПИВОВАРЧИК Атмосферный вихрь внезапно образовался 13 июля в д. Гирово и так же внезапно 1 172

Жительнице Барановичей родственники подарили деньги и заплатили налог на этот «подарок»

Хотите узнать больше? Горожанка указала в декларации о доходах и имуществе то, что бабушка с дедушкой подарили ей крупную сумму денег. В налоговой выяснили, что расходы 3 017

Двое браконьеров из Барановичского района расставили 10 сетей

Хотите узнать больше? Фото предоставлено Барановичской межрайонной инспекцией охраны животного и растительного мира при Президенте Республики Беларусь. Рыбаки были 1 849

В Барановичах брестский «Буг» почти километр преследовал пьяного скутериста

Хотите узнать больше? Сотрудники ОСВ ДПС «Буг» ГАИ УВД гнались за водителем скутера 800 метров. У мужчины в выдыхаемом воздухе обнаружено более 2 промилле алкоголя. Как 1 081