Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

У Баранавічах самаліквідуецца аб'яднанне літаратараў "Святліца"

У Баранавічах самаліквідуецца аб'яднанне літаратараў "Святліца"

Эмблема творчага згуртавання Святліца
Грамадскае аб’яднанне “Творчае згуртаванне “Святліца” спыняе сваю дзейнасць. Такое рашэнне прынята большасцю галасоў сяброў арганізацыі на сходзе 7 студзеня. “Святліца” дзейнічала ў Баранавічах 17 гадоў. Апошнім часам яна налічвала 15 сяброў – мясцовых літаратараў, мастакоў і бардаў. На рахунку згуртавання – шматлікія літаратурныя імпрэзы. Па ініцыятыве “святлічнікаў” у 2005 годзе ў Баранавічах адбыўся першы фестываль бардаўскай песні, праходзілі творчыя сустрэчы з чытачамі, былі выдадзеныя чатыры літаратурныя альманахі, арганізавана шмат выступленняў на гарадскіх мерапрыемствах.   Згуртаванне “выгадавала” чатырох сяброў Саюза беларускіх пісьменнікаў. “Святліца” сабрала вялікі літаратурны архіў, у якім захоўваюцца публікацыі, аўдыё- і відэазапісы мясцовых літаратараў, нават тых, каго сярод нас ужо няма – Анатоля Станкевіча, Валерыя Ігнаценкі, Венанцыя Бутрыма, Яна Савіцкага, Івана Лагвіновіча.   Па ініцыятыве творчага згуртавання "Святліца" ў Баранавічах дзве вуліцы названы імёнамі мясцовых паэтаў – Венанцыя Бутрыма і Івана Лагвіновіча. Сябры аб’яднання падрыхтавалі і выдалі анталогію беларускай паэзіі "Агледзіны".   У апошнія гады “Святліцу” не ўключалі ў лік выступаючых на святах горада, на зварот ў гарвыканкам з просьбай дазволіць праводзіць паседжанні ў метадычным аддзеле Дома культуры быў дадзены адмоўны адказ з тлумачэннем, што грамадскае аб’яднанне павінна само вырашаць пытанні арэнды. Між тым арганізацыя не займалася фінансавай дзейнасцю і не мела ніякіх рахункаў у банку.   Сябры “Святліцы” збіраліся то ў прыстасаваным памяшканні ў падвале, то ў каго-небудзь на лецішчы ці дома. Так не магло працягвацца бясконца. У рэшце рэшт кіраўніцтвам арганізацыі было прынята рашэнне выйсці з прапановай да сяброў – спыніць дзейнасць грамадскага аб’яднання, што і было зроблена на агульным сходзе.   – Вельмі сумна, што так адбылося, – гаворыць адзін з сяброў арганізацыі Іван Трысцень. – Я шмат чаму тут навучыўся, у мяне выйшлі за гэты час кніжкі вершаў і прозы, мы ў “Святліцы” абменьваліся досведам, сюды хадзіла моладзь.   Другі сябра “Святліцы” Юрый Чыстапольскі дадае: – Але ж нам ніхто не забароніць сустракацца, як і раней, няхай і не пад патранажам нашага згуртавання.   На сходзе створана ліквідацыйная камісія, пратакол паседжання аб спыненні дзейнасці арганізацыі будзе накіраваны ва Упраўленне юстыцыі аблвыканкама.
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Барановичей

ФК «Барановичи» 16 июля в 18.30 играет с мозырской «Славией»

Хотите узнать больше? ФК Барановичи - Славия-Мозырь В рамках  1/16 финала борьбы за футбольный Кубок страны в четверг, 16 июля, на стадионе «Локомотив» ФК «Барановичи» 1 018

Пад Баранавічамі ўзгадалі растралянага святара, які ратаваў габрэйскіх дзяцей

Хотите узнать больше? Дзень малітоўнай памяці святароў і прадстаўнікоў інтэлігенцыі, расстраляных у 1942 годзе, адзначылі ў Палонцы Фото: http://catholic.by 13 ліпеня ў 890

В Барановичском районе в ДТП столкнулись «Мерседес», «Фиат» и «Шкода»

Хотите узнать больше? Три машины столкнулись в Барановичском районе Фото: Олег ПУГАЧ Авария произошла утром 13 июля на автодороге Барановичи – Молчадь – Дятлово, вблизи 2 283

В Барановичах после общественного обсуждения 2-й Профессиональный переулок переименуют в ул. Чернышевского

Хотите узнать больше? Ответ горисполкома От жителей города поступило два предложения: назвать данный участок ул. Несвижской или Миловидской, но чиновники решили по-своему. 935

Под Барановичами неожиданный смерч «прошил» гараж, срывая шифер с крыши

Хотите узнать больше? Смерч вырвал полосу шифера с одной стороны крыши. Фото: Юрий ПИВОВАРЧИК Атмосферный вихрь внезапно образовался 13 июля в д. Гирово и так же внезапно 1 166

Жительнице Барановичей родственники подарили деньги и заплатили налог на этот «подарок»

Хотите узнать больше? Горожанка указала в декларации о доходах и имуществе то, что бабушка с дедушкой подарили ей крупную сумму денег. В налоговой выяснили, что расходы 2 994

Двое браконьеров из Барановичского района расставили 10 сетей

Хотите узнать больше? Фото предоставлено Барановичской межрайонной инспекцией охраны животного и растительного мира при Президенте Республики Беларусь. Рыбаки были 1 836

В Барановичах брестский «Буг» почти километр преследовал пьяного скутериста

Хотите узнать больше? Сотрудники ОСВ ДПС «Буг» ГАИ УВД гнались за водителем скутера 800 метров. У мужчины в выдыхаемом воздухе обнаружено более 2 промилле алкоголя. Как 1 072