Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Памятныя манеты "Канстанцін Астрожскі" ў Баранавічах яшчэ не прадаюцца

Памятныя манеты "Канстанцін Астрожскі" ў Баранавічах яшчэ не прадаюцца

Рэверс беларускай манеты Канстанцін Астрожскі
Манета, якая выклікала ажыятаж у сталіцы, да нашага горада яшчэ не даехала. Як расказалі ў Баранавіцкім аддзяленні Нацыянальнага банка, памятная манета «Канстанцін Астрожскі» яшчэ не паступіла ў продаж.   – Звычайна манеты завозяць спачатку ў Галоўнае ўпраўленне нацбанка па Брэсцкай вобласці, а пасля яны ўжо трапляюць да нас, – патлумачылі Intex-press у аддзеле касавых аперацый. – У Баранавічах новыя манеты, хутчэй за ўсё, з'явяцца ўжо пасля Новага года.
Не вядома і колькасць памятных манет, што патрапіць у продаж да нас, «але яны абавязкова будуць», – запэўнілі ў Нацыянальным банку.
Манеты з гетманам Беларусь выбіла на 500-я ўгодкі Аршанскай бітвы (8 верасня 1514 г.), калі войска ВКЛ пад загадам гетмана Астрожскага разбіла ўтрая большыя палкі маскоўскіх захопнікаў.   У першы дзень продажу манеты «Канстанцін Астрожскі», 16 снежня, каля касы Цэнтральнага апарата НБ РБ у Мінску паўстала чарга больш чым у 100 чалавек. Як адзначае «Наша Ніва», самі нумізматы шакаваныя колькасцю людзей, што прыйшлі купіць гэтую манету. Кажуць, ніколі такога не было. Аднаму чалавеку ў банку прадавалі толькі дзве манеты.    
Памятныя манеты "Канстанцін Астрожскі" ў Баранавічах яшчэ не прадаюцца
Аверс беларускай манеты Канстанцін Астрожскі Даведка

Памятныя беларускія манеты «Канстанцін Астрожскі» былі выбіты на Казахстанскім манетным двары НБ РК (Усць-Каменагорск).

Усяго выраблена 5 тысяч манет: 2000 манет срэбных вартасцю 20 рублёў і 3000 медна-нікелевых вартасцю 1 рубель. 20-рублёвік каштуе 380 тысяч, аднарублёвік – 50 тысяч рублёў
Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – кант, які выступае па акружнасці. На бакавой паверхні манет надпіс: УМАЦАВАННЕ І АБАРОНА ДЗЯРЖАВЫ.
Аверс: уверсе – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і па крузе надпіс: РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ; у цэнтры – выява пергамента з пячаткай, а таксама булавы як сімвала гетманскай улады, пад ёй – намінал 20 РУБЛЁЎ (на срэбнай) і 1 РУБЕЛЬ (на медна-нікелевай) і год чаканкі; справа на срэбнай манеце – проба сплаву.   Рэверс: у цэнтры – рэльефная выява Канстанціна Астрожскага, справа – герб роду Астрожскіх; па крузе ў два радкі надпісы: КАНСТАНЦІН АСТРОЖСКІ і 1460–1530 (гады яго жыцця).
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Барановичей

ФК «Барановичи» 16 июля в 18.30 играет с мозырской «Славией»

Хотите узнать больше? ФК Барановичи - Славия-Мозырь В рамках  1/16 финала борьбы за футбольный Кубок страны в четверг, 16 июля, на стадионе «Локомотив» ФК «Барановичи» 1 022

Пад Баранавічамі ўзгадалі растралянага святара, які ратаваў габрэйскіх дзяцей

Хотите узнать больше? Дзень малітоўнай памяці святароў і прадстаўнікоў інтэлігенцыі, расстраляных у 1942 годзе, адзначылі ў Палонцы Фото: http://catholic.by 13 ліпеня ў 905

В Барановичском районе в ДТП столкнулись «Мерседес», «Фиат» и «Шкода»

Хотите узнать больше? Три машины столкнулись в Барановичском районе Фото: Олег ПУГАЧ Авария произошла утром 13 июля на автодороге Барановичи – Молчадь – Дятлово, вблизи 2 295

В Барановичах после общественного обсуждения 2-й Профессиональный переулок переименуют в ул. Чернышевского

Хотите узнать больше? Ответ горисполкома От жителей города поступило два предложения: назвать данный участок ул. Несвижской или Миловидской, но чиновники решили по-своему. 939

Под Барановичами неожиданный смерч «прошил» гараж, срывая шифер с крыши

Хотите узнать больше? Смерч вырвал полосу шифера с одной стороны крыши. Фото: Юрий ПИВОВАРЧИК Атмосферный вихрь внезапно образовался 13 июля в д. Гирово и так же внезапно 1 172

Жительнице Барановичей родственники подарили деньги и заплатили налог на этот «подарок»

Хотите узнать больше? Горожанка указала в декларации о доходах и имуществе то, что бабушка с дедушкой подарили ей крупную сумму денег. В налоговой выяснили, что расходы 3 017

Двое браконьеров из Барановичского района расставили 10 сетей

Хотите узнать больше? Фото предоставлено Барановичской межрайонной инспекцией охраны животного и растительного мира при Президенте Республики Беларусь. Рыбаки были 1 849

В Барановичах брестский «Буг» почти километр преследовал пьяного скутериста

Хотите узнать больше? Сотрудники ОСВ ДПС «Буг» ГАИ УВД гнались за водителем скутера 800 метров. У мужчины в выдыхаемом воздухе обнаружено более 2 промилле алкоголя. Как 1 081