Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Як закінутыя ў Баранавічах хаты пераўтвараюцца ў бамжатнікі

Як закінутыя ў Баранавічах хаты пераўтвараюцца ў бамжатнікі

Анатоль Кібальчанка дэманструе жахі суседняга ўчастка. Фото: Арцём ГАРБАЦЭВІЧ
У рэдакцыю «ІР» звярнуліся людзі, абураныя сваім вымушаным суседствам з закінутымі хатамі, дзе бамжы і алкаголікі перыядычна ладзяць свае шабашы. І хоць у дамоў ёсць законныя ўласнікі, да сваёй зямлі  яны абыякавыя – на ўчастках не бываюць і ігнаруюць скаргі сваіх суседзяў. Закінутыя ўчасткі знаходзяцца на вуліцы Тэльмана, і бачна іх здалёк: прагніўшыя дахі, выбітыя вокны і дыван са смецця навокал. А сорак трэці дом на вуліцы можна адшукаць нават па паху:  сад ніхто не даглядае, таму ў ваколіцы штовосень стаіць «водар» гнілых яблык.
– У мяне чацвёра дзяцей, і я ўжо не ведаю, як змагацца з вэрхалам на суседнім участку, – абураўся пры сустрэчы з журналістамі «ІР» Аляксандр, што жыве ў 45-м доме і пакутуе ад гулянак сумніўных тыпаў у сябе пад бокам, – малыя то мяч туды закінуць знянацку, то штосьці іншае. А там жа шкло бітае! Баюся ўжо дзяцей на вуліцу пускаць.
Са словаў мужчыны, змаганне з беспарадкам на суседнім участку ён пачаў яшчэ год таму, як прыдбаў сабе дом. Сямейную ідылію навасёлаў парушалі дробныя крадзяжы з двара і п’яныя гулянкі побач.
– Я сам ганяў тут цэлыя кампаніі гэтых тыпаў, што ладзілі свае вячоркі ледзь не пад маімі вокнамі, – працягвае Аляксандр, – пазакалочваў у закінутым доме дзверы, вокны. Але ўсё роўна ж выламваюць! Некалькі разоў нават шпрыцы пасля сябе пакідалі! І дзе тут не турбавацца аб дзецях?
З-за небяспекі кампаній алкаголікаў і наркаманаў мужчына паставіў паміж участкамі новы плот, хоць мог зрабіць гэта толькі пасля ўзгаднення з суседам. На юрыдычную акалічнасць Аляксандр адказвае: «а каго пытаць?», уласнік участка на кантакт не ідзе.
– Я ў гарвыканкам звяртаўся, прасіў разабрацца з сітуацыяй, – махае рукою Аляксандр, – ды толькі справа абмежавалася тым, што санстанцыя «ўляпіла» гаспадарам, а іх двое, штрафы. Мне далі кантакты суседзяў, але якая карысць? Канструктыўна гаварыць з уласнікамі немагчыма: адзін не здымае трубкі, другі «шукае пакупнікоў» сваёй долі (журналісты «ІР» таксама звязваліся з уладальнікамі, але тыя судзяцца паміж сабою ў намаганні высветліць, якая частка ўчастка каму належыць. — Рэд.). Я ўжо сам аднаму казаў: «прадай мне частку зямлі, я тут парадак навяду». Аднак не хоча, усё чакае нечага...
Чаго чакаць, праўда, незразумела: кожны дзень стары паўразвалены дом і прыбудова побач рызыкуюць згарэць ад кастроў «квартырантаў».
– Гэтыя, як іх, што тут гаспадарнічаюць, ежу на вогнішчах гатуюць, бычкі ў траву кідаюць, – разважае Аляксандр, – а з улікам таго, што тут ніхто не косіць, улетку кожны недакурак у сухой траве можа справакаваць пажар на ўсю вуліцу! Вось калі па прыватным сектары агонь з хаты на хату пойдзе, нашыя ўлады мо гэтую праблему і ўбачаць!
Як закінутыя ў Баранавічах хаты пераўтвараюцца ў бамжатнікі
Унутраны інтэр’ер дома №25 па вул. Тэльмана можа ўбачыць кожны ахвотны: забітыя дзверы ўвесь час хтосьці выбівае.  
«Кожнага прыезджага ў Баранавічах сустракае вэрхал»
Яшчэ адзін дом, на суседства з якім скардзяцца людзі, знаходзіцца адразу за аўтобусным прыпынкам «Аўтавакзал» на вуліцы Тэльмана. Значная частка смецця ад мінакоў ляціць якраз цераз плот, на закінуты ўчастак.
– Кожнага прыезджага ў Баранавічах сустракае вэрхал, – разважае Анатоль Кібальчанка, чыя хата зусім побач, – так ці інакш праз вакзал праходзяць тысячы чалавек у дзень, і на аўтобусах большасць з іх ездзіць, на прыпынках стаіць. А тут такая «прыгажосць»!
Карціна за прыпынкам і сапраўды дзіўная: бутэлькі, цыгарэтныя пачкі і шмат іншага, чаго не ўбіралі ўжо некалькі гадоў. Уласнік на ўчастку не з’яўляецца.
– Гэты дом ужо так даўно без гаспадара, што на даху бяроза вырасла, уяўляеце? Мы, суседзі, яе спілавалі, бо нібыта ў тайзе жылі, – расказаў Анатоль.
І са словаў мужчыны, дрэвы на даху – не самая вялікая праблема.
– Тут такі пах летам стаіць, што не выказаць, – абураецца Анатоль, – людзі калітку адчыняюць, ды на надворак ходзяць і «па малому», і «па вялікаму». Я лавіў, казаў, «што ж вы робіце?». А мне ў адказ адно: маўляў, якая табе, дзед, розніца – не твая ж зямля! Так, зямля не мая, але дыхаць гэтым ванізмам усё ж мне.
У барацьбе з нежаданымі візіцёрамі поспехаў на перамогу ў мужчыны мала: увесь час пільнаваць, вядома, не атрымліваецца. Таму Анатоль звяртаўся да ўладаў, каб знесці кінутую пабудову і аддаць зямлю таму, каму яна сапраўды патрэбна.
– Прыходзілі і з міліцыі, і з санстанцыі... – узгадвае мужчына, – ды вынікаў няма. Усё стаіць на тым жа месцы, ніхто зачыніць «грамадскую прыбіральню» не можа.
Анатоль, як і папярэдні суразмоўца, апелюе да тэмы пажару: маўляў, цудам яшчэ тут нічога не гарэла.
– Вокны ў хаце разбітыя, таму «абавязак», бадай, кожнага курца на прыпынку – праверыць сваю меткасць, – пераказвае не раз убачанае Анатоль, – бычкі закідваюць у форткі, на траву іх кідаюць. Неяк куток хаты агнём прыхапіўся, дык мы своечасова заўважылі – разам з пажарнымі (пажарная часць за 10 крокаў ад хаты. – Рэд.) бегалі ды вёдрамі тушылі. Але нават пасля гэтага рэакцыі ўладаў — нуль! Хіба наш мэр не ездзіць па Тэльмана і не бачыць таго, што тут робіцца?       Каментарыі спецыялістаў   Каментарый землеўпарадкавальнай службы Баранавіцкага гарвыканкама, спецыяліст Ірына Собалева:
– На жаль, людзям у гэтай сітуацыі амаль ніяк не дапаможаш: на суседскай зямлі стаяць якія-ніякія, але хаты, таму канфіскаваць участкі па законе немагчыма. Адзінае, што могуць зрабіць сем’і, якія жывуць побач з такімі «сметнікамі», – гэта пісьмова звярнуцца ў санстанцыю і ў гарвыканкам са скаргаю на такіх суседзяў. І тады, калі паведамленні аб штрафах заваляць паштовыя скрыні гора-гаспадароў, тыя рана ці позна задумаюцца аб санітарыі на сваёй тэрыторыі.
Каментарый санстанцыі, галоўны санітарны ўрач Баранавіч і Баранавіцкага раёна Сяргей Плескацэвіч:
– Да нас перыядычна звяртаюцца людзі, чые суседзі маюць свае ўяўленні аб санітарных нормах. Пры гэтым, калі сапраўды выяўляюцца парушэнні, мы штрафуем безадказных грамадзян на сумы да 30 базавых велічынь. Для юрыдычных асобаў штрафы большыя – да 200 базавых. Калі сітуацыя не выпраўляецца, то па пісьмовых зваротах грамадзян мы можам штрафаваць разводчыкаў вэрхалу хоць штотыдзень.
 
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Барановичей

ФК «Барановичи» 16 июля в 18.30 играет с мозырской «Славией»

Хотите узнать больше? ФК Барановичи - Славия-Мозырь В рамках  1/16 финала борьбы за футбольный Кубок страны в четверг, 16 июля, на стадионе «Локомотив» ФК «Барановичи» 1 018

Пад Баранавічамі ўзгадалі растралянага святара, які ратаваў габрэйскіх дзяцей

Хотите узнать больше? Дзень малітоўнай памяці святароў і прадстаўнікоў інтэлігенцыі, расстраляных у 1942 годзе, адзначылі ў Палонцы Фото: http://catholic.by 13 ліпеня ў 890

В Барановичском районе в ДТП столкнулись «Мерседес», «Фиат» и «Шкода»

Хотите узнать больше? Три машины столкнулись в Барановичском районе Фото: Олег ПУГАЧ Авария произошла утром 13 июля на автодороге Барановичи – Молчадь – Дятлово, вблизи 2 284

В Барановичах после общественного обсуждения 2-й Профессиональный переулок переименуют в ул. Чернышевского

Хотите узнать больше? Ответ горисполкома От жителей города поступило два предложения: назвать данный участок ул. Несвижской или Миловидской, но чиновники решили по-своему. 935

Под Барановичами неожиданный смерч «прошил» гараж, срывая шифер с крыши

Хотите узнать больше? Смерч вырвал полосу шифера с одной стороны крыши. Фото: Юрий ПИВОВАРЧИК Атмосферный вихрь внезапно образовался 13 июля в д. Гирово и так же внезапно 1 166

Жительнице Барановичей родственники подарили деньги и заплатили налог на этот «подарок»

Хотите узнать больше? Горожанка указала в декларации о доходах и имуществе то, что бабушка с дедушкой подарили ей крупную сумму денег. В налоговой выяснили, что расходы 2 994

Двое браконьеров из Барановичского района расставили 10 сетей

Хотите узнать больше? Фото предоставлено Барановичской межрайонной инспекцией охраны животного и растительного мира при Президенте Республики Беларусь. Рыбаки были 1 837

В Барановичах брестский «Буг» почти километр преследовал пьяного скутериста

Хотите узнать больше? Сотрудники ОСВ ДПС «Буг» ГАИ УВД гнались за водителем скутера 800 метров. У мужчины в выдыхаемом воздухе обнаружено более 2 промилле алкоголя. Как 1 072