Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Беларускую адукацыю зноў рэфармуюць

Працоўная група па пытаннях адукацыі пад кіраўніцтвам віцэ-прэм'ера Анатоля Тозіка адшукала шляхі да агульнай граматнасці – прахадны бал у дзясяты клас для школьнікаў і адлічэнне за прагулы для дашкалят.
Гэтыя і іншыя прапановы аб змяненні Кодэкса аб адукацыі чыноўнікі агучылі падчас круглага стала, які прайшоў у Мінску ў пачатку месяца.
У дзясяты клас – з шасцёркаю ў  атэстаце! Адна з прапаноў рэфарматараў – увесці прахадны бал для пераходу ў 10 клас. Гэта значыць, што дзевяцікласнікам з ніжэйшым за шэсць балаў атэстатам прыйдзецца шукаць сабе іншае месца для вучобы. Як варыянт – прафесійныя каледжы. Пры гэтым, калі школьнік вучыцца ў профільным класе, то яго адзнакі па паглыбленых прадметах павінны быць не ніжэй за 7 балаў.
Як мяркуюць самі настаўнікі, такая ініцыятыва, мякка кажучы, сумніўная:  чыноўнікі то скардзяцца на недахоп абітурыентаў у ВНУ, то самі штучна гэты паток абмяжоўваюць. У дадатак, ад колькасці дзяцей у класах залежыць заробак настаўніка.
– Аб'ектыўна, можа, палову тых, хто звычайна застаецца ў 10 класе, цяпер давядзецца «выганяць», бо ў звычайных — не гімназіях, школах, большасць вучняў складаюць «сярэднячкі». Яно мо і добра, таму што розным лайдакам, што яшчэ два гады дарма праціраюць парты, прыйдзецца атрымліваць працоўную адукацыю і ісці працаваць. Але, з іншага боку, настаўнікі вымушаны будуць штучна завышаць адзнакі, каб не «пагубляць» дзяцей: калі праз прахадны бал расфармуюць класы, то ў нас значна знізіцца заробак. Было, напрыклад, 5 класаў, а стала 3 – страты будуць адчувальныя, – сказала "ІР" настаўніца адной са школ горада.
Адзін выхадны на тыдзень
Яшчэ адна ініцыятыва чыноўнікаў – зрабіць суботу паўнавартасным вучэбным днём для старшакласнікаў: маўляў, мала вучымся – трэба больш. На думку віцэ-прэм'ера Анатоля Тозіка, наш малы навучальны год не дазваляе «выпускаць у жыццё канкурэнтаздольных грамадзян».
Супраць такой адзнакі рэзка выступаюць самі «неканкурэнтаздольныя грамадзяне» – школьнікі.
– А вы ведаеце, колькі мы ў рэпетытараў займаемся, урокі рыхтуем – нават тыя, якія не патрэбны для паступлення? Кожны вечар і так заняты, бо праз дзень у школе розныя кантрольныя, практычныя заняткі, трэба рыхтавацца да ЦТ. І калі нагрузку павялічаць яшчэ на дзень, то я не ведаю, як мы будзем усё гэта вытрымліваць, – пракаментавала словы Тозіка старшакласніца.
А вось самі настаўнікі да гэтай прапановы абыякавыя.
– У нас і так субота працоўная – факультатывы, метадычныя дні. Ну падумаеш, цяпер гэта заканадаўча аформяць. Нічога ж не зменіцца па сутнасці: як працавалі па выхадных, так і будзем працаваць, – не бачаць нічога адмоўнага выкладчыкі.

Плаціць па поўнай
Што да дзіцячых садкоў, то тут чыноўнікі прапаноўваюць бацькам, якія прывялі туды сваіх дзяцей ва ўзросце да трох год, цалкам аплачваць паслугі дзяржавы ў выхаванні свайго чада – а гэта, па падліках эканамістаў, прыкладна 1,3 млн рублёў штомесяц. Такую суму бацькі лічаць неверагоднай.
– Гэта проста нерэальна! Мы і цяпер акрамя таго, што плацім за харчаванне, здалі ў фонд групы па 200 тысяч. Яшчэ на рамонт нам  сказалі 300 тысяч прынесці, раней мы збіралі на пакупку плазменнага тэлевізара, і гэта далёка не ўсё! А калі кошт яшчэ паднімуць, за што тады жыць, карміць дзіця, апранаць? – абурана выказалася Ганна, якая водзіць у сад дачку.
Як кажуць у аддзеле адукацыі, спорту і турызму Баранавіцкага гарвыканкама, дзяржава выплачвае заробкі педагогам, тэхнічнаму персаналу і адміністрацыі садкоў. Адтуль жа сродкі на рэмонт, камунальныя выплаты, транспарт і сувязь. А бацькі, маўляў, сёння плацяць толькі за харчаванне – 300–500 тысяч у месяц. Але нават такія сумы істотна б'юць па кішэнях бацькоў, калі ў іх некалькі дзяцей.
 – Плацім і так шмат, з улікам таго, што купляем мы і цацкі, і рамонт робім – што б там ні казалі пра «бюджэт». У нас адно дзіця, а знаёмая з заробкам крыху вышэй за два мільёны адразу дваіх водзіць, ёй вельмі цяжка, – сказала «ІР» маці трохгадовага дзіцяці.
А баранавіцкія чыноўнікі лічаць, што калі ініцыятывы вышэйшай наменклатуры будуць зацверджаны, то многія сем'і ўвогуле адмовяцца ад дашкольнай адукацыі.
– Калі ўвядуць 100% аплату, то частка дзяцей проста не пойдзе ў сад, многія будуць не ахопленыя ніякімі формамі адукацыі і застануцца без нагляду, – сказалі «IP» у аддзеле адукацыі, спорту і турызму. – Калі падлічыць выдаткі ў новым садку з кружкамі, басейнам, то каля 3 млн у месяц на дзіця атрымліваецца, але ў нас мала хто і 1,5 млн зможа заплаціць. Бацькам цяжка жыць, таты не ва ўсіх шмат зарабляюць.
Усіх у школу
Платнымі прапануюць зрабіць і групы з дзецьмі 6–7 гадоў. На думку чыноўнікаў, у гэтым узросце дзецям няма чаго рабіць у садку – ім трэба ісці ў школу, калі няма медыцынскіх супрацьпаказанняў. У Баранавічах такіх дзяцей  штогод прыкладна 250.
– Гэта ў сярэднім 10 першых класаў. Вядома, у сад дзіця вадзіць прасцей, чым рыхтавацца з ім да ўрокаў. Але па выдатках для дзяржавы гэта накладна, – лічаць у аддзеле адукацыі, спорту і турызму гарвыканкама.
Часткова з гэтым згодныя і баранавіцкія мамы, аднак, на іх думку, бацька і маці павінны самі выбіраць, у якім узросце аддаць сваё дзіця ў школу.
– Я сама пайшла ў школу ў 6 гадоў. Калі мой малы будзе гатовы, то і яго аддам у такім узросце. Лепш раней пачаць вучыцца, каб маладым атрымаць адукацыю, – лічыць Алена, якая выхоўвае сына. – Аднак выпадкі бываюць розныя, і катэгарычна вырашаць гэтае пытанне не варта, бо бацькі лепш ведаюць, калі іх дзіця павінна пайсці ў школу. Калі ў дзяржаве проста няма грошай, чаму з-за гэтага пакутаваць дзецям і бацькам?

Прагульшчыкаў – адлічыць
Ужо не першы год абмяркоўваецца праблема недахопу месцаў у дзіцячых садках. У сувязі з гэтым віцэ-прэм'ер Анатоль Тозік ўжо прапаноўваў штрафаваць бацькоў, дзеці якіх лічацца ў садках, але іх не наведваюць.
У гэтым астатнія чыноўнікі падтрымалі Тозіка і прапанавалі больш жорсткія меры – адлічваць дзяцей, калі тыя «прыгульваюць» садок на працягу 30 дзён без вартай прычыны.  
Як паведамілі «IP» у аддзеле адукацыі, спорту і турызму гарвыканкама, праблема ёсць і ў Баранавічах.
– У мінулым годзе мы аналізавалі, наведвальнасць была на ўзроўні 60%. Атрымліваецца, адны займаюць месцы, а іншым даводзіцца ісці ў аддалены сад. Вядома, самая вострая сітуацыя ў горадзе – на Бараўках, але там нічога не вырашыцца, пакуль не пабудуюць яшчэ хоць адзін-два садкі. У іншых раёнах горада, у прынцыпе, месцы ёсць, але за прагулы ўсё роўна трэба караць, –лічаць у гарвыканкаме.
Чыноўнікі ж пакуль не вырашылі, якія прычыны пропускаў будуць лічыць непаважлівымі – бацькі аб гэтым толькі здагадваюцца.
– Калі ў нас адпачынак або выхадны, чаму мы не можам пакінуць малога дома? – дзівіцца маці дашкольніка, якая пажадала застацца неназванай. –Мы-то самі атрымалі месца ў садзе праз сваякоў, але знаёмыя распавядаюць, што давялося пабегаць па садах. Хай будуюць больш садоў, тады і праблем не будзе.   Беларусы пачалі збор подпісаў за бясплатныя дзіцячыя садкі   У інтэрнэце з’явілася анлайн-петыцыя, якая накіравана да віцэ-прэм’ера Анатоля Тозіка з просьбаю захаваць бясплатным знаходжанне дзяцей у дзіцячых садках.
Перад тым, як падпісаць петыцыю, беларусы пакідаюць невялікае тлумачэнне сваёй пазіцыі. Ніжэй «ІР» прыводзіць некалькі бацькоўскіх цытат.
«Узровень заробку настолькі нізкі, што, падвышаючы яшчэ якія-небудзь расцэнкі, урад выракае шматлікія сем’і, асабліва з маленькімі дзецьмі, на напаўгалоднае існаванне», – напісала Ірына Бянько з Пінска.

«Я за называнне рэчаў сваімі імёнамі. Калі дзяржаўная ўстанова, значыць, усе выдаткі павінны аплачвацца з дзяржаўнага бюджэту. Бацькам і так прыходзіцца кожны год здаваць то на адно, то на другое. Часам і рабіць рамонт за свой кошт. Дзе ж, пытаецца, грошы, што адлічваюцца на яго? Можа, варта пашукаць у вашых вялізных кішэнях, спадары міністры, дэпутаты і іншыя ўладары рознай велічыні? І там жа пашукаць усе зусім немаленькія падаткі гэтых жа бацькоў, як, зрэшты, і ўсіх грамадзян краіны?» – напісала Аляксандра Сідарава з Мінска.

«А вось калі я не змагу аплачваць поўны кошт? А калі ў мяне не адно дзіця? Прыйдзецца сядзець з імі дома і не працаваць! А гэта ўжо, як цяпер высвятляецца, дармаедства! Зноў плаці падатак, што сядзіш дома, а не працуеш. Кашмар, а не жыццё ствараюць чынушы!»  – мяркуе Сняжана Іванова з Мінска.

«Складана падабраць словы, якія перадаюць мае эмоцыі: абурэнне ад глупства, нахабства і беспрынцыповасці! Я кармлю сям’ю з пяці чалавек і нават у стане выплачваць такую суму за садок, але, выплаціўшы такую суму, немагчыма не пагоршыць жыццё маіх дзяцей, а як можна сям’і з рэальным сярэднім заробкам па краіне, я ўжо не кажу пра маці-адзіночак і маламаёмных, якія вымушаныя ісці на працу, каб не памерці з голаду ў прамым сэнсе! Знайшоў з каго сарваць грошы! За што такія грошы? За сто грам кашы і гарбату на сняданак і вячэру? Нават складана далей пісаць ад абурэння. Адно можна сказаць дакладна і коратка: любому цярпенню прыходзіць канец!» – напісаў Генадзь Шкурко з Мінска.   Каментарый спецыяліста   «Адукацыю трэба рэфармаваць не толькі касметычна, а каб яна адпавядала патрабаванням часу»

Тамара Мацкевіч, намеснік старшыні ГА «Таварыства беларускай школы»:
– Не хочацца нават каментаваць гэтыя плануемыя касметычныя змены, таму што я пераканана, што палова з іх нават не будзе даведзена да канца. Увогуле не разумею, навошта спачатку скасоўваць 12-гадовую школу, каб потым скардзіцца, што мы не паспяваем падрыхтаваць вучняў да дарослага жыцця. Таксама не ведаю, як ацаніць увядзенне платных груп у нашай дзяржаве, калі прэзідэнт кожны раз дэкларуе: «у нас сацыяльна-арыентаваная краіна».
Калі мы насамрэч будуем сацыяльную дзяржаву і падаткі, якія плацяць бацькі, – вельмі вялікія, чаму дзяржава не можа забяспечыць садкі, чаму не хапае грошай? Значыць, у дзяржаве такі апарат кіравання, які не можа эфектыўна арганізаваць дагляд дзяцей, адукацыю за тыя вялікія грошы – не сацыяльная ў нас дзяржава. А калі не сацыяльная, дык трэба скарачаць падаткі, павялічыць заробкі, рабіць платныя садкі. А чыноўнікі хочуць адабраць грошы ў якасці падаткаў, а потым яшчэ раз адабраць – на ўтрыманне садкоў.      
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Барановичей

ФК «Барановичи» 16 июля в 18.30 играет с мозырской «Славией»

Хотите узнать больше? ФК Барановичи - Славия-Мозырь В рамках  1/16 финала борьбы за футбольный Кубок страны в четверг, 16 июля, на стадионе «Локомотив» ФК «Барановичи» 1 014

Пад Баранавічамі ўзгадалі растралянага святара, які ратаваў габрэйскіх дзяцей

Хотите узнать больше? Дзень малітоўнай памяці святароў і прадстаўнікоў інтэлігенцыі, расстраляных у 1942 годзе, адзначылі ў Палонцы Фото: http://catholic.by 13 ліпеня ў 885

В Барановичском районе в ДТП столкнулись «Мерседес», «Фиат» и «Шкода»

Хотите узнать больше? Три машины столкнулись в Барановичском районе Фото: Олег ПУГАЧ Авария произошла утром 13 июля на автодороге Барановичи – Молчадь – Дятлово, вблизи 2 275

В Барановичах после общественного обсуждения 2-й Профессиональный переулок переименуют в ул. Чернышевского

Хотите узнать больше? Ответ горисполкома От жителей города поступило два предложения: назвать данный участок ул. Несвижской или Миловидской, но чиновники решили по-своему. 930

Под Барановичами неожиданный смерч «прошил» гараж, срывая шифер с крыши

Хотите узнать больше? Смерч вырвал полосу шифера с одной стороны крыши. Фото: Юрий ПИВОВАРЧИК Атмосферный вихрь внезапно образовался 13 июля в д. Гирово и так же внезапно 1 157

Жительнице Барановичей родственники подарили деньги и заплатили налог на этот «подарок»

Хотите узнать больше? Горожанка указала в декларации о доходах и имуществе то, что бабушка с дедушкой подарили ей крупную сумму денег. В налоговой выяснили, что расходы 2 986

Двое браконьеров из Барановичского района расставили 10 сетей

Хотите узнать больше? Фото предоставлено Барановичской межрайонной инспекцией охраны животного и растительного мира при Президенте Республики Беларусь. Рыбаки были 1 821

В Барановичах брестский «Буг» почти километр преследовал пьяного скутериста

Хотите узнать больше? Сотрудники ОСВ ДПС «Буг» ГАИ УВД гнались за водителем скутера 800 метров. У мужчины в выдыхаемом воздухе обнаружено более 2 промилле алкоголя. Как 1 066