Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Куды пойдуць служыць прызыўнікі з Баранавіч і як праходзіць асенні прызыў-2014?

Куды пойдуць служыць прызыўнікі з Баранавіч і як праходзіць асенні прызыў-2014?

Аляксандр Барчанкоў – начальнік аддзела прызыву на вайсковую службу Баранавіцкага АГВК. Фото: Дзмітрый Макарэвіч
Восеньскі прызыў на вайсковую службу пачаўся ў жніўні і працягнецца да канца лістапада. Аб тым, як праходзіць прызыўная кампанія, «ІР» расказаў начальнік аддзела прызыву на вайсковую службу Баранавіцкага АГВК Аляксандр Барчанкоў. 
– Як праходзіць прызыўная кампанія?
– Усё ідзе як мае быць. Сёлета мы плануем папоўніць шэрагі айчыннага войска на 250 чалавек — гэта жыхары Баранавіч і раёна. А адпраўляць хлопцаў служыць пачнем з 17 лістапада, калі ўсе пройдуць камісіі і суразмову з прадстаўнікамі часцей.
– Дзе служаць баранавіцкія прызыўнікі?
– Большасць ірвецца служыць у элітных часцях: памежная служба, сілы спецаперацый, часці МУС. І калі маральныя якасці такіх людзей адпавядаюць іх пажаданням, то мы ідзем насустрач і са свайго боку спрыяем адпраўцы ў гэтыя падраздзяленні.
Што датычыцца геаграфіі, то тут амаль уся краіна — Слонім, Гродна, Мінск, Мар’іна Горка, Брэст. Аднак шмат баранавіцкіх хлопцаў служаць у мясцовых часцях — гарнізон у нас вялікі. Ды і часта бацькі прыходзяць і просяць: маўляў, нашаму б служыць бліжэй да дома, і яму, і нам прасцей будзе. Тут таксама можам пайсці насустрач.
А яшчэ ёсць такая катэгорыя – «куды пашлюць, там і паслужу».
Куды пойдуць служыць прызыўнікі з Баранавіч і як праходзіць асенні прызыў-2014?
19-гадовы Сяргей на прыёме ў отарыналарынголага падчас праходжання прызыўной камісіі.
– Што палохае прызыўнікоў у службе?
– Менавіта прызыўнікі ніякіх страхаў не агучваюць, больш панікуюць бацькі: А ці добра карміць будуць? А ці няма «дзедаўшчыны»? А ці не заганяюць там сына фізічна? А ці прыжывецца ён у новым калектыве?
Усіх намагаемся супакоіць і тлумачым, што датычыцца той жа «дзедаўшчыны», шмат чаго перавялічана ці засталося на ўзроўні стэрэатыпаў за савецкім часам. Сёння ў нас штогод адбываецца аптымізацыя колькасці ўзброеных сілаў — войска робіцца менш, і сачыць за вайскоўцамі ідэолагам ўсё прасцей. Дысцыпліна пабудавана жалезная. Канечне, могуць узнікаць нейкія канфлікты на асабістай глебе, але гэта нельга назваць рэгулярнай з’яваю.
А каб звалодаць з праблемамі адаптацыі — новым рэжымам і фізічнымі нагрузкамі, хлопцам звычайна не трэба шмат часу.
– Што карыснага для жыцця хлопец можа вынесці з войска?
– Апускаючы нейкія маральныя якасці — тут усё індывідуальна, можна адзначыць атрыманне новых ведаў. Так, мне вядомы выпадак, калі чалавек у войску атрымаў спецыяльнасць пажарнага і цяпер працягвае працаваць ужо ў МНС. Таксама нашае заканадаўства дазваляе з тэрміновай службы пераходзіць на кантрактную праз шэсць месяцаў. Іншымі словамі, служба робіцца працаю — у часць, дахаты, заробак. Аднак, калі такога вайскоўца звольняць, а ён яшчэ не адпрацаваў два гады, то яму прыйдзецца даслужваць свой тэрмін.
Ды і нават калі хлопец не лічыць службу ў войску карыснай для сябе, то гэта ўсё роўна развязвае яму рукі ў плане будавання кар’еры і жыцця – часта прыходзяць такія, у каго ёсць права на адтэрміноўку але яны імкнуцца служыць, абгрунтоўваючы, што «раней пойдзеш — раней прыйдзеш». Бо, калі малады чалавек не адслужыць, могуць узнікнуць праблемы ў працаўладкаванні. Ды і вечна «бегаць» і «касіць» ад арміі мала ў каго атрымліваецца.
– А шмат такіх, хто «косіць»?
– Безумоўна, ёсць людзі, якія не хочуць служыць – хаваюцца ад ваенкамата, не прыходзяць па позвах. За гэта ў Беларусі прадугледжана крымінальная адказнасць і мы перадаем справы такіх людзей у міліцыю. Ужо органы ўнутраных спраў іх шукаюць і адпраўляюць на суд. Звычайна ўхілісты атрымліваюць вялікія штрафы — да 150 базавых велічынь, могуць «зарабіць» і арышт. Аднак пасля першага суда жаданне ўхіляцца ад войска ў хлопцаў знікае. І хоць вядома, што судзімых у войска не бяруць, у «нашых» артыкулах у Крымінальным кодэксе ёсць нюанс: чалавек, арыштаваны за ўхіленне, пасля адбыцця пакарання абавязаны адслужыць у войску.
– А калі хлопец даглядае хворых бацькоў, але адтэрміноўкі ў яго няма? Такіх таксама забіраеце?
– Для такіх людзей, а таксама для студэнтаў-завочнікаў, маладых спецыялістаў і некаторых іншых існуе служба ў рэзерве. Рэзервістаў забіраюць у войска на 30–40 дзён у год на працягу трох гадоў. Штопрызыў у нас прыблізна 20 месцаў для службы ў рэзерве, а жадаючых — як абітурыентаў у «МГИМО»!   Кожную заяву разглядае камісія, і калі сямейнае становішча чалавека сапраўды цяжкае ці за прызыўніка хадайнічаюць з яго прадпрыемства, то такія грамадзяне маюць шанс трапіць у рэзерв.     «Калі б выпала адматаць час назад, я ўсё роўна пайшоў бы служыць»   Баранавіцкі хлопец Віталь Турлай сам пайшоў у войска за некалькі месяцаў да 27-годдзя – узросту, пасля якога на тэрміновую службу ўжо не бяруць.   – Я мог бы, канечне, «адкасіць». Вельмі проста – з’ехаць папрацаваць у Расію на пару месяцаў, напрыклад. Але падумаў, хай адбудзецца тое, што павінна – як Бог дасць. Прыйшоў у ваенкамат падчас восеньскага прызыву, але камісія зацягнулася – даабследванні розныя, аналізы... Праз гэта мае дакументы для службы позна аформілі, калі ўжо неабходную колькасць хлопцаў ваенкамат набраў. Але я вырашыў ужо ісці да канца і падчас веснавога прызыву зноў пачаў праходзіць камісію, хоць некаторыя сябры і адгаворвалі, а да 27-годдзя заставалася 3 месяцы. На гэты раз я паспеў прайсці ўсіх дактароў, і мяне адправілі служыць у чыгуначныя войскі ў Слуцк.
Цяпер магу сказаць, што ні аб чым не шкадую – ні аб кінутай працы, ні аб «страчаным» часе. Бо войска – гэта такое месца, дзе табе даецца магчымасць пераасэнсаваць сваё жыццё, можа быць, нават пачаць яго спачатку. Тут я навучыўся разбірацца ў людзях і зразумеў, колькі ў мяне насамрэч сяброў. І нават калі б выпала адматаць час назад, то я ўсё роўна пайшоў бы служыць.
Куды пойдуць служыць прызыўнікі з Баранавіч і як праходзіць асенні прызыў-2014?
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Барановичей

ФК «Барановичи» 16 июля в 18.30 играет с мозырской «Славией»

Хотите узнать больше? ФК Барановичи - Славия-Мозырь В рамках  1/16 финала борьбы за футбольный Кубок страны в четверг, 16 июля, на стадионе «Локомотив» ФК «Барановичи» 1 019

Пад Баранавічамі ўзгадалі растралянага святара, які ратаваў габрэйскіх дзяцей

Хотите узнать больше? Дзень малітоўнай памяці святароў і прадстаўнікоў інтэлігенцыі, расстраляных у 1942 годзе, адзначылі ў Палонцы Фото: http://catholic.by 13 ліпеня ў 893

В Барановичском районе в ДТП столкнулись «Мерседес», «Фиат» и «Шкода»

Хотите узнать больше? Три машины столкнулись в Барановичском районе Фото: Олег ПУГАЧ Авария произошла утром 13 июля на автодороге Барановичи – Молчадь – Дятлово, вблизи 2 286

В Барановичах после общественного обсуждения 2-й Профессиональный переулок переименуют в ул. Чернышевского

Хотите узнать больше? Ответ горисполкома От жителей города поступило два предложения: назвать данный участок ул. Несвижской или Миловидской, но чиновники решили по-своему. 936

Под Барановичами неожиданный смерч «прошил» гараж, срывая шифер с крыши

Хотите узнать больше? Смерч вырвал полосу шифера с одной стороны крыши. Фото: Юрий ПИВОВАРЧИК Атмосферный вихрь внезапно образовался 13 июля в д. Гирово и так же внезапно 1 168

Жительнице Барановичей родственники подарили деньги и заплатили налог на этот «подарок»

Хотите узнать больше? Горожанка указала в декларации о доходах и имуществе то, что бабушка с дедушкой подарили ей крупную сумму денег. В налоговой выяснили, что расходы 3 001

Двое браконьеров из Барановичского района расставили 10 сетей

Хотите узнать больше? Фото предоставлено Барановичской межрайонной инспекцией охраны животного и растительного мира при Президенте Республики Беларусь. Рыбаки были 1 839

В Барановичах брестский «Буг» почти километр преследовал пьяного скутериста

Хотите узнать больше? Сотрудники ОСВ ДПС «Буг» ГАИ УВД гнались за водителем скутера 800 метров. У мужчины в выдыхаемом воздухе обнаружено более 2 промилле алкоголя. Как 1 076