Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Што змянілася на Баранавіцкім вытворчым баваўняным аб’яднанні?

Што змянілася на Баранавіцкім вытворчым баваўняным аб’яднанні?

За пнеўматычным ткацкім станком TSUDAKOMA (Японія) працуюць ткачыха Алена Міхнавец і памочнік майстра Дзмітрый Ціхно. Фото: Архіў БВБА
Сярод дакладаў аб стабільнасці і барацьбе з хабарніцтвам значнае месца ў рыторыцы беларускіх чыноўнікаў займае мадэрнізацыя: улады то шукаюць грошы на яе правядзенне, то вінаватых за яе зрыў. Улічваючы ўвагу дзяржавы да такіх праектаў, журналісты «ІР» наведаліся на флагман баранавіцкай мадэрнізацыі – баваўнянае аб’яднанне.      Аб поспехах прадпрыемства на шляху да еўрапейскай якасці расказаў генеральны дырэктар Іван Турчак. 
21 мільён еўра – на развітанне з «саўком» 
Мадэрнізацыю на БВБА пачалі два гады таму, калі прадпрыемства знаходзілася ў глыбокім крызісе – старое абсталяванне не задавальняла патрэбаў замоўцаў, а персанал уцякаў у больш прыбытковыя месцы. Куратарам прадпрыемства прэзідэнт прызначыў асабіста прэм’ер-міністра Беларусі Міхаіла Мясніковіча, які паабяцаў за два гады скончыць мадэрнізацыю. 
Сёння на аб’яднанні абяцаюць выйсці на праектную магутнасць у 2016 годзе, павялічыўшы аб’ёмы прадукцыі ўдвая. Але ўжо цяпер адчуваецца аддача ад новых тэхналогій.    – Прадпрыемству ўжо 50 гадоў, і прыйшоў момант аднавіць амаль усё, што тут было раней, – расказаў «ІР» Іван Турчак. – Калі дагэтуль мы працавалі на савецкіх станках 60–70 гг., то цяпер у цахах стаяць машыны еўрапейскай і японскай вытворчасці новага пакалення 2010-11 гадоў. Праз прынцыпова новыя метады працы сабекошт працэсу зніжаецца на 35%, а па аб’ёмах вытворчасці адна новая прадзільная машына замяняе дзесяць старых. У дадатак праца стала амаль цалкам механізаванай, што памяншае рызыку браку праз чалавечы фактар.
Час, за які павінна акупіцца новае абсталяванне, — 6 год, сума грошай, аддадзеных на мадэрнізацыю, – каля 21 мiльёна еўра. Гэтыя сродкі прадпрыемства ўзяло ў камерцыйным банку, а частку стаўкі дапамагае пагасіць дзяржава. Але не ўсе рэсурсы ідуць толькі на закуп новых станкоў.
– Мадэрнізацыя – гэта найперш радыкальна іншы падыход да працы, – расказаў сваё бачанне развіцця прадпрыемства Іван Турчак. – Гэта аптымізацыя колькасці працоўных, новы маркетынг.
Частку грошай мы таксама ўклалі ва ўнутраны і знешні рамонт будынкаў, каб персанал прыходзіў на працу і адчуваў, што тут штосьці мяняецца.   Перспектывы і гандлёвая палітыка
Прадукцыя Баранавіцкага аб’яднання лічыцца бюджэтнай і запатрабаванай на прасторы былога Савецкага Саюза, дзе існуюць свае стандарты. Але цяпер дырэкцыя плануе пераарыентавацца і на заходніх партнёраў і разам з тым не згубіць клеінтаў у СНД.
– У нас танная прадукцыя, якая прыносіць не такія вялікія прыбыткі і не актуальная ў Еўропе. Напрыклад, апошнія патрэбы гатэляў Старога Свету — гэта бялізна шырынёю ў тры метры. Але раней мы маглі вырабляць толькі два! Цяпер сітуацыя змянілася, і ўжо сёння мы можам змагацца за кліента ў Еўропе — у дадзены момант наладжваем стасункі са скандынава-прыбалтыйскімі і італьянскімі партнёрамі.
Таксама дырэктар сцвярджае, што баранавіцкія вытворцы могуць змагацца нават з такімі мастадонтамі, як азіяцкія ткацкія кампаніі:
– У нас велізарныя перспектывы нават на фоне пакістанскіх і кітайскіх пастаўшчыкоў, бо галоўны беларускі козыр – гэта лагістыка. Калі тым жа кітайцам патрэбна па меншай меры месяц, каб прыняць замову і прывезці тавар да пакупніка, то мы, дзякуючы лагістыцы, можам тое ж самае за два тыдні.
Па словах Івана Турчака, неўзабаве на прадпрыемстве з’явіцца і амаль рэвалюцыйная для краін СНД тэхналогія лічбавай афарбоўкі, што яшчэ больш пашырыць магчымасці экспарту.
– Усе патрабуюць розныя афарбоўкі. Напрыклад, кліенты на поўдні Расіі лічаць, што калі тканіна чырвоная, то яна павінна быць, як савецкі сцяг. Калі зялёная, то як трава. А на поўначы ж, наадварот, лічаць за лепшае больш умераныя колеры. А ўлічваючы, што большасць экспарту ў нас усё ж прыходзіцца на Расію, якасць прадукцыі з прыходам новага афарбоўчага абсталявання толькі палепшыцца, – упэўнены Іван Турчак.
Праўда, што да гандлёвых стасункаў з Расіяй (ад агульнага экспарту прадпрыемства на гэтую краіну прыходзіцца 80%), то пэўныя праблемы ў гэтым накірунку ёсць — абумоўлены яны скаладанай сітуацыяй у эканоміцы усходняй суседкі.
– Рубель у Расіі падае штодзень, таму мы таксама нясем страты пры гандлі, але працуем з рэнтабельнасцю, бо разам з курсам рубля ўпала і цана на сыравіну, у тым ліку бавоўну, – не губляе аптымізму дырэктар.
Як кажа галоўны менеджар аб’яднання, за апошні год прадпрыемства яшчэ й пагасіла амаль палову старых пазыкаў, якія складалі 24 мільярды рублёў.
– Гады тры таму было вельмі складана, мы вымушана ўзялі крэдыт на павелічэнне абаротных сродкаў. Але цяпер гэтыя пазыкі рэструктызаваны, і я думаю, што ў бліжэйшы час такая графа выдаткаў знікне. Увогуле, нармальнае прадпрыемства заўсёды працуе на крэдытах – мы проста не паспеем за тэхналогіямі, калі будзем абнаўляцца толькі за свой рахунак. Гэта нармальная сусветная практыка, – патлумачыў дырэктар.   Кадравыя рэформы і заробкі
Самая актуальная праблема аб’яднання — гэта кадры. І справа не толькі ў недахопе спецыялістаў на новыя працоўныя месцы, а яшчэ і ў аптымізацыі колькасці «ветэранаў».
– Мы хочам жыць, як еўрапейцы, а працаваць, як беларусы, – разважае дырэктар, – за савецкім часам так павялося, што вось я прыйшоў на завод, пастаяў за станком і ўсё. Але ў сённяшніх рэаліях мы павінны працаваць на прыбыткі, а не на галачку ў працоўным журнале.
На ткацкай і аддзелачнай фабрыках шмат пенсіянераў. І трэба прызнацца, што заробкі ў іх невялікія — менавіта яны збольшага і цягнуць уніз сярэднюю зарплату па прадпрыемстве — цяпер гэта чатыры з паловай мільёны. Але гэта, ведаеце, як сярэдняя тэмпература па бальніцы, бо маладыя спецыялісты ў нас зарабляюць даволі добра.   Па словах Івана Турчака, БВБА пазбаўляецца ад пенсіянераў праз непрацягванне кантрактаў і скарачэнне непатрэбных спецыяльнасцяў. У якасці прыкладу дырэктар прывёў працэс чысткі абсталявання, якую раней трэба было праводзіць ледзь не штотыдзень, а цяпер раз у паўгода. Пры гэтым паўстае неабходнасць у новых, здольных працаваць на сучаснай тэхніцы спецыялістах.
– Разам з новымі станкамі па дамове да нас прыязджаюць працаваць бельгійскія тэхнолагі, вучаць нашыя кадры. З дапамогаю замежных майстроў мы часткова перавучваем стары персанал, а часткова набіраем новы. Пры гэтым на прадпрыемстве дзейнічае праграма падтрымкі маладых спецыялістаў, якія зарабляюць 70% ад свайго максімальнага заробку яшчэ на стадыі навучання — так, толькі прыйшоўшы на БВБА, маладзён атрымае больш за 4 млн ужо за першы месяц. А далей усё залежыць ад яго імкнення зарабляць: некаторыя майстры ў нас маюць па 10 млн на рукі, – расказвае аб перспектывах маладых дырэктар.
Яшчэ нядаўна праз недахоп працоўнай сілы прадпрыемства вымушана было шукаць людзей ажно ў Азіі — 40 ткачоў з Бангладэш тады прыляцелі ў Баранавічы, але толькі 7 з іх далі рады айчынным патрабаванням і засталіся на сталую працу, астатніх адаслалі назад.
Цяпер жа, па словах дырэктара, кадравыя праблемы паціху вырашаюцца: людзі пачынаюць верыць у будучыню прадпрыемства і запаўняюць вольныя вакансіі.  
Што змянілася на Баранавіцкім вытворчым баваўняным аб’яднанні?
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Барановичей

ФК «Барановичи» 16 июля в 18.30 играет с мозырской «Славией»

Хотите узнать больше? ФК Барановичи - Славия-Мозырь В рамках  1/16 финала борьбы за футбольный Кубок страны в четверг, 16 июля, на стадионе «Локомотив» ФК «Барановичи» 1 019

Пад Баранавічамі ўзгадалі растралянага святара, які ратаваў габрэйскіх дзяцей

Хотите узнать больше? Дзень малітоўнай памяці святароў і прадстаўнікоў інтэлігенцыі, расстраляных у 1942 годзе, адзначылі ў Палонцы Фото: http://catholic.by 13 ліпеня ў 903

В Барановичском районе в ДТП столкнулись «Мерседес», «Фиат» и «Шкода»

Хотите узнать больше? Три машины столкнулись в Барановичском районе Фото: Олег ПУГАЧ Авария произошла утром 13 июля на автодороге Барановичи – Молчадь – Дятлово, вблизи 2 290

В Барановичах после общественного обсуждения 2-й Профессиональный переулок переименуют в ул. Чернышевского

Хотите узнать больше? Ответ горисполкома От жителей города поступило два предложения: назвать данный участок ул. Несвижской или Миловидской, но чиновники решили по-своему. 937

Под Барановичами неожиданный смерч «прошил» гараж, срывая шифер с крыши

Хотите узнать больше? Смерч вырвал полосу шифера с одной стороны крыши. Фото: Юрий ПИВОВАРЧИК Атмосферный вихрь внезапно образовался 13 июля в д. Гирово и так же внезапно 1 169

Жительнице Барановичей родственники подарили деньги и заплатили налог на этот «подарок»

Хотите узнать больше? Горожанка указала в декларации о доходах и имуществе то, что бабушка с дедушкой подарили ей крупную сумму денег. В налоговой выяснили, что расходы 3 006

Двое браконьеров из Барановичского района расставили 10 сетей

Хотите узнать больше? Фото предоставлено Барановичской межрайонной инспекцией охраны животного и растительного мира при Президенте Республики Беларусь. Рыбаки были 1 841

В Барановичах брестский «Буг» почти километр преследовал пьяного скутериста

Хотите узнать больше? Сотрудники ОСВ ДПС «Буг» ГАИ УВД гнались за водителем скутера 800 метров. У мужчины в выдыхаемом воздухе обнаружено более 2 промилле алкоголя. Как 1 077