Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Ізраільскі мастак Андрыян Жудро прыехаў у Баранавічы на закрыццё сваёй выставы

Ізраільскі мастак Андрыян Жудро прыехаў у Баранавічы на закрыццё сваёй выставы

Андрыян Жудро. Фото: Аляксандр ТРЫПУЦЬКА
Сустрэча нашага земляка і яго жонкі, старшыні аб’яднання мастакоў Ізраіля Ганны Зарніцкай з прадстаўнікамі клуба яўрэйскай культуры “Шалом” адбылася ў выставачнай зале Баранавіцкага краязнаўчага музея 28 кастрычніка. Так супала, што гэта быў апошні дзень работы выставы гэтых творцаў і фотамастака з Ізраіля, ураджэнца Мінска Аліка Замосціна, што была адкрыта 26 верасня ў нашым горадзе. Больш таго, Андрыян Жудро, які нарадзіўся і пэўны час пражыў ў Баранавічах, у гэты дзень святкаваў свой дзень нараджэння.  
Ізраільскі мастак Андрыян Жудро прыехаў у Баранавічы на закрыццё сваёй выставы
Ганна Зарніцкая У сяброў клуба было шмат пытанняў да мастакоў. Разглядаючы работы, жыхары горада цікавіліся паходжаннем сюжэтаў. Калі побач з адным з палотнаў размова пайшла пра жыццё бедуінаў, узнікла пытанне – а як яны шукаюць ваду ў пустыні, ці пускаюць каго іншага ў свой зачынены свет? Вядома ж былі пытанні, як Андрыян увогуле патрапіў у Ізраіль, на што быў адказ: ”Я апынуўся ў гэтай краіне, калі мне споўнілася 33 гады. Доўга шукаў сябе там, знайшоў і ў рэшце рэшт вярнуў сябе сюды, няхай і ў выглядзе сваіх карцін…”
Ізраільскі мастак Андрыян Жудро прыехаў у Баранавічы на закрыццё сваёй выставы
Сустрэча нашага земляка з прадстаўнікамі клуба яўрэйскай культуры “Шалом” Нямала пытанняў было і да Ганны Зарніцкай, якая, нарадзіўшыся ў Іркуцку, таксама шмат год жыве ў Ізраілі. Ганна паведаміла, што ў снежні ў Ізраілі адкрываецца яе чарговая з Андрыянам выстава, якая атрымае назву “Ён і Яна”.   Шмат шчырых слоў было сказана ў гэты дзень у гонар свайго вучня Андрыяна яго настаўніцай, вядомай баранавіцкай мастачкай Надзеяй Бранавец.  
Ізраільскі мастак Андрыян Жудро прыехаў у Баранавічы на закрыццё сваёй выставы
Сам Андрыян адзначыў, што вельмі шануе гісторыю сваёй радзімы і сваёй сям’і. Знайшоў блізкую радню ў польскім Кракаве, ведае, што яго дзеда закатавалі фашысты ў Калдычэва, што адзін з яго прадзедаў па прозвішчы Грын таксама быў мастаком (адна з работ гэтага суродзіча і цяпер захоўваецца ў доме Жудро ў Баранавічах). Радуецца, што бацькі (якія пражываюць у Баранавічах) жывыя і здаровыя ды могуць дазволіць сабе выбрацца не толькі на рыбу, а і на паляванне.  
Ізраільскі мастак Андрыян Жудро прыехаў у Баранавічы на закрыццё сваёй выставы
Сустрэча нашага земляка з прадстаўнікамі клуба яўрэйскай культуры “Шалом”
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Барановичей

ФК «Барановичи» 16 июля в 18.30 играет с мозырской «Славией»

Хотите узнать больше? ФК Барановичи - Славия-Мозырь В рамках  1/16 финала борьбы за футбольный Кубок страны в четверг, 16 июля, на стадионе «Локомотив» ФК «Барановичи» 1 019

Пад Баранавічамі ўзгадалі растралянага святара, які ратаваў габрэйскіх дзяцей

Хотите узнать больше? Дзень малітоўнай памяці святароў і прадстаўнікоў інтэлігенцыі, расстраляных у 1942 годзе, адзначылі ў Палонцы Фото: http://catholic.by 13 ліпеня ў 904

В Барановичском районе в ДТП столкнулись «Мерседес», «Фиат» и «Шкода»

Хотите узнать больше? Три машины столкнулись в Барановичском районе Фото: Олег ПУГАЧ Авария произошла утром 13 июля на автодороге Барановичи – Молчадь – Дятлово, вблизи 2 292

В Барановичах после общественного обсуждения 2-й Профессиональный переулок переименуют в ул. Чернышевского

Хотите узнать больше? Ответ горисполкома От жителей города поступило два предложения: назвать данный участок ул. Несвижской или Миловидской, но чиновники решили по-своему. 938

Под Барановичами неожиданный смерч «прошил» гараж, срывая шифер с крыши

Хотите узнать больше? Смерч вырвал полосу шифера с одной стороны крыши. Фото: Юрий ПИВОВАРЧИК Атмосферный вихрь внезапно образовался 13 июля в д. Гирово и так же внезапно 1 169

Жительнице Барановичей родственники подарили деньги и заплатили налог на этот «подарок»

Хотите узнать больше? Горожанка указала в декларации о доходах и имуществе то, что бабушка с дедушкой подарили ей крупную сумму денег. В налоговой выяснили, что расходы 3 015

Двое браконьеров из Барановичского района расставили 10 сетей

Хотите узнать больше? Фото предоставлено Барановичской межрайонной инспекцией охраны животного и растительного мира при Президенте Республики Беларусь. Рыбаки были 1 844

В Барановичах брестский «Буг» почти километр преследовал пьяного скутериста

Хотите узнать больше? Сотрудники ОСВ ДПС «Буг» ГАИ УВД гнались за водителем скутера 800 метров. У мужчины в выдыхаемом воздухе обнаружено более 2 промилле алкоголя. Как 1 078