Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Былы дырэктар Баранавіцкага краязнаўчага музея мае самую вялікую ў краіне калекцыю аўтографаў знакамітых людзей

Былы дырэктар Баранавіцкага краязнаўчага музея мае самую вялікую ў краіне калекцыю аўтографаў знакамітых людзей

У Валерыя Палікарпава, акрамя кніг з аўтографамі аўтараў, некалькі альбомаў з фотаздымкамі і малюнкамі знакамітых людзей. Фото: Дзмітрый Макарэвіч
Калі ў кампаніі Валерыя Палікарпава знаходзішся ў творчым асяроддзі ў сталіцы, не перастаеш здзіўляцца, як шмат выбітных людзей  яго ведае. З ім шчыра вітаюцца вядомыя мастакі Мікола Купава, Алесь Марачкін, Леанід Шчамялёў, паэты Алесь Разанаў і Ніл Гілевіч.
Як усё пачыналася Кнігі Валерый Палікарпаў палюбіў яшчэ ў дзяцінстве. З цягам часу з’явілася жаданне больш даведацца пра аўтараў твораў, што ён чытаў, а пры магчымасці і пазнаёміцца з творцамі асабіста.
Валерый Палікарпаў нарадзіўся ў сям’і савецкага афіцэра-артылерыста. Бацькі цікавіліся кнігамі, мелі ўласную бібліятэку. Праўда, назваць яе вялікай можна было з нацягам: тады вайскоўцы больш чым па 4–5 гадоў на адным месцы не затрымліваліся: сёння ты ў Кіеве, а заўтра можаш апынуцца ў Хабараўску ці Будапешце. А гэта значыць – зноў пераезд. Ну а з улікам таго, што ў нашай вялікай краіне ўсё было дэфіцытам (мэбля, дываны, крышталь…) і на новым месцы службы набыць што-небудзь было амаль немагчыма, даводзілася выбіраць – што грузіць у кантэйнеры. “Наша сям’я часцяком абыходзілася мэбляй, што прадстаўляла вайсковая часць. А кніжкі мы заўсёды вазілі з сабою, бо гэта таксама было дэфіцытам”, – расказвае Валерый Канстанцінавіч.
Спачатку Валерый карыстаўся тым, што было дома, хадзіў у бібліятэку – то ў гарадскую, то ў гарнізонную. Пасля музычнага вучылішча, якое скончыў у Маладзечне, працаўладкаваўшыся ў музычную школу ў Баранавічах, мог набываць кніжкі сам і папаўняць уласную бібліятэку. Анатацыі пра аўтараў ці нават вялікага ўступу пра іх творчасць Палікарпаву пры чытанні падавалася мала. І ён пачаў з імі спачатку перапісвацца, а потым з многімі і знаёміцца . Асабліва шырокі размах гэта набыло, калі паступіў у БДУ на факультэт журналістыкі. У сталіцы было шмат цікавых сустрэч – з Рыгорам Барадуліным, Генадзем Бураўкіным, Канстанцыяй Буйла…
У выніку стасункаў з такімі людзьмі ў яго бібліятэцы за гады навучання і працы сабралася больш за 1500 кніг з аўтографамі аўтараў. Чалавек з трыста іх ён ведаў ці ведае асабіста. І калекцыя гэта пастаянна папаўняецца. Таму яго бібліятэка, у якой каля 5000 кніг, часткова захоўваецца ў гаражы: дома для кніг ўжо не хапае месца. Ён не проста збірае іх – чытае і перачытвае. Для Палікарпава аднолькава цікавыя і проза, і паэтычныя творы, і гістарычныя нарысы.  
Былы дырэктар Баранавіцкага краязнаўчага музея мае самую вялікую ў краіне калекцыю аўтографаў знакамітых людзей
Гэты экслібрыс зрабіў і пераслаў Валерыю Палікарпаву французскі графік Раймон Прэво.
Караткевіч, Быкаў, Геніюш…
Першую кнігу з пажаданнямі шчасця, плёну і поспехаў яму падарыў вядомы беларускі пісьменнік, аўтар раманаў “Мора Герадота”, “Градабой” і кніжак для дзяцей Павал Місько. Як расказвае Валерый Канстанцінавіч, сустрэча пакінула незабыўныя адчуванні, гэта было далучэнне да іншага свету, да нечага новага, асаблівага.
Потым былі сустрэчы з Уладзімірам Караткевічам на розных мерапрыемствах і ў літаратара дома. На памяць у Валерыя засталося некалькі кніжак з аўтографамі знакамітага пісьменніка. “Аднойчы я прыйшоў да Караткевіча з мастаком Генрыхам Ціхановічам і прынёс яму ў падарунак каталог з дзесяццю работамі аднаго з лепшых украінскіх графікаў, заслужанага мастака Украіны Георгія Малакава. Яго гравюры – “Сюжэты сярэднявечча”, “Заваёўнікі мораў” ужо ў пачатку сямідзясятых былі вядомыя не толькі ў Савецкім Саюзе, а і далёка за яго межамі.   Караткевіч быў так расчулены падарункам, што ўсклікнуў: ”Я запрашаю вас! Я не ўжываю, а вам налью…” – расказвае Валерый Палікарпаў. Дзецям вайны, Караткевічу і Палікарпаву, было аб чым пагаварыць, што ўзгадаць. Па словах Валерыя Канстанцінавіча, у пачатку васьмідзясятых ён выпадкова спаткаўся з Уладзімірам Караткевічам недалёка ад мастацкага салона ў Мінску. Уладзімір Сямёнавіч набыў там ікону і нёс дадому. Гэта была іх апошняя сустрэча.
Перапіска з Васілём Быкавым пачалася, калі той жыў яшчэ ў Гародні і працаваў у абласной газеце. Быкаў пражыў у гэтым абласным цэнтры больш за 25 гадоў, там ён напісаў свае творы “Жураўліны крык”, “Трэцяя ракета”, “Альпійская балада”. Валерый дасылаў пісьменніку яго творы, той падпісваў іх і адпраўляў у Баранавічы. Былі ў іх і сустрэчы ў сталіцы, часцей – у Саюзе пісьменнікаў Беларусі.
Цудоўныя адносіны, падмацаваныя шматлікімі лістамі і ўсімі кнігамі паэткі з подпісамі, у Валерыя Палікарпава з паэткай з Гародні, лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі Данутай
Бічэль-Загнетавай. Данута Янаўна стварыла ў Гародні музей Максіма Багдановіча, шмат год была яго дырэктарам, выдала не адзін дзясятак паэтычных кніг і прозы. Валерый Палікарпаў неаднаразова сустракаўся з паэткай, вядзе з ёй сталую перапіску.
З Ларысай Антонаўнай Геніюш, якая жыла ў Зэльве, Палікарпаў таксама сустракаўся шмат разоў. За тое, што меў стасункі з “іншадумкай”, якая не прыняла нават савецкае грамадзянства, Валерыя звольнілі з пасады дырэктара краязнаўчага музея, выгналі з шостага курса ўніверсітэта і “как чуждый партии элемент” выключылі з КПСС. Пасля гэтага ён да выхаду на пенсію выкладаў у музычнай школе.
Ёсць у Палікарпава і аўтографы Зянона Пазняка, які добра фатаграфуе і ў свой час выдаў ілюстраваную кнігу “Браслаўскія азёры”. У пачатку васьмідзясятых яны шмат разоў бачыліся, разважалі пра захаванне гістарычнай спадчыны.
Жывучы ў правінцыйных Баранавічах, Валерый Палікарпаў шмат лістоў слаў і ў былую сталіцу нашай радзімы Маскву вядомым палітычным дзеячам, вайскоўцам высокага рангу. У выніку Сямён Будзённы і Анастас Мікаян даслалі Палікарпаву свае выдадзеныя ўспаміны пра Крэмль і Леніна.
Калі напрыканцы мінулага стагоддзя ў касцёле ў Крошыне, што недалёка ад Баранавіч, камусьці уздумалася адкрыць музей, паэт Анатоль Сыс, выступаючы там перад прысутнымі, сказаў: “У касцёле месца не музею, а Богу.” Добра, што з цягам часу так і атрымалася. А Валерыю Палікарпаву Сыс напісаў тады ў альбом наступнае: “…бо нельга паганіць храм, бо нельга святое нішчыць. Куды ж тады прыйдзе хам ад хамства душу ачысціць!”
Мае Палікарпаў аўтографы Карнея Чукоўскага, шмат у яго кніг Рымы Казаковай, падпісаных аўтаркай, ліставаў яму і падпісваў кнігі і наш славуты Пятрусь Броўка. А Максім Лужанін напісаў у сваёй кнізе так: ”Мець павінен кнігалюб добры нюх і востры зуб. Хочаш вудзіць кніжных карпаў – будзь няўлоўным, Палікарпаў!”
Аўтографаў у Палікарпава за гады жыцця набралася шмат. Таму некаторыя кнігі, падпісаныя аўтарамі, напрыклад, двойчы Героем Савецкага Саюза генерал-палкоўнікам Паўлам Батавым, пад камандаваннем якога ажыццяўлялася вызваленне Баранавіч, Валерый пакінуў нашаму краязнаўчаму музею.  
Былы дырэктар Баранавіцкага краязнаўчага музея мае самую вялікую ў краіне калекцыю аўтографаў знакамітых людзей
Аўтограф Валерыю Палікарпаву дае ў Крашыне паэт Анатоль Сыс.   Каб кніга мела пазнаку ўладальніка
Так атрымалася, што, меўшы добрую бібліятэку, Валерый Палікарпаў захацеў, каб яго кнігі былі пазначаныя і ўласным экслібрысам – выкананай мастаком наклейкай на ўнутраным баку вокладкі з імем уладальніка кнігі. Першы экслібрыс яму зрабілі ў 1965 годзе. Потым іх стала больш за 50. Дзякуючы таму, што Палікарпаў перапісваўся і сустракаўся з многімі літаратарамі і мастакамі, ён набыў “саюзную” вядомасць і экслібрысы яму пачалі рабіць пад кнігі дакладных аўтараў, напрыклад, “ З Есеніяны Валерыя Палікарпава”.
Сярод яго калекцыі, якая цесна звязаная са зборам аўтографаў, і экслібрыс, выкананы адным са старэйшых беларускіх мастакоў Яўгенам Ціхановічам, зроблены да кніг, напісаных Рокуэлам Кентам, амерыканскім пісьменнікам, мастаком, падарожнікам. Той пэўны час жыў на Алясцы, быў на Вогненнай Зямлі, у Грэнландыі, а сябруючы з СССР, падарыў савецкаму народу некалькі соцен сваіх карцін, за што быў ушанаваны званнем Ганаровага члена Акадэміі мастацтваў СССР. Палікарпаў паслаў адзін з адбіткаў экслібрыса “Рокуэлкенціана” Кенту ў Амерыку, і той вярнуў яго Валерыю з аўтографам. А калі пасля смерці Рокуэла ў Мінск прыязджала ўдава творцы Салі Кент, Палікарпаў бачыўся з ёй, і яна падпісала яму кнігу свайго мужа “Гэта я, Госпадзі”.
Што тычыцца баранавіцкіх мастакоў, то яму рабілі экслібрысы Міхась Шостак, Венанцы Бутрым…   Дзякуючы экслібрысам, трапіў за мяжу
Так атрымалася, што Валерый Канстанцінавіч – адзіны з Савецкага Саюза трапіў у 1969 годзе на кангрэс экслібрысістаў у Будапешт! ”У той час у сталіцы Венгрыі якраз праходзіла выстава венгерскай графікі і, калі мне далі слова падчас адкрыцця, я сказаў, што вельмі хацеў бы, каб яе пабачылі на маёй радзіме, – расказвае Валерый Палікарпаў. – Амбасадар СССР у Венгрыі Голубеў, які таксама быў запрошаны на адкрыццё, пачуў гэта і неўзабаве выставу даставілі ў Мінск, а пасля і ў Баранавічы”. Падзея, па словах Палікарпава, выклікала вялікі пярэпалах: як гэта просты дырэктар музея з правінцыі асмеліўся выступіць на такім сур’ёзным форуме за мяжой ды яшчэ са сваімі прапановамі.   Палікарпава выклікалі ў аддзел культуры ЦК КПБ “на ковёр”. На ўваходзе ён здаў свой партбілет. І хоць так было прынята, падумаў – ці вернуць партыйны дакумент назад? Загадчык аддзела Марцэлеў доўга трымаў Валерыя “стоячы”, потым прапанаваў сесці. Пасля гэтай гутаркі ў ЦК усё неяк утаймавалася, забылася. І Валерый яшчэ трошкі папрацаваў дырэктарам музея ў Баранавічах.
Валерый Канстанцінавіч працягвае збіраць кнігі. Цікавіцца навінкамі, сам пераплятае тое, што прыходзіць да яго ў непрыглядным стане ці ў выразках. Пераглядае аўтографы літаратараў і мастакоў. І з сумам заўважае, што шмат хто з маладых цяпер нават не ведае такога слова – экслібрыс. ”Яны ж нічога не чытаюць”, – дадае ён.
Нехта можа пацікавіцца: а колькі каштуе такая калекцыя аўтографаў? Калі лічыць проста кошт кніжак і паштовыя перасылкі іх аўтарам і назад ці паездкі збіральніка ў сталіцу, то пэўна няшмат. Але ці шмат хто з нас можа сказаць,што быў знаёмы з Людзьмі Сусвету, Асобамі, такімі, як Янка Брыль, Іван Чыгрынаў, Анатоль Сыс… А Валерый Палікарпаў можа! Таму калекцыя яго сустрэч, ва ўсякім разе для яго самога, мае вельмі вялікую каштоўнасць.  
Былы дырэктар Баранавіцкага краязнаўчага музея мае самую вялікую ў краіне калекцыю аўтографаў знакамітых людзей
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Барановичей

ФК «Барановичи» 16 июля в 18.30 играет с мозырской «Славией»

Хотите узнать больше? ФК Барановичи - Славия-Мозырь В рамках  1/16 финала борьбы за футбольный Кубок страны в четверг, 16 июля, на стадионе «Локомотив» ФК «Барановичи» 1 015

Пад Баранавічамі ўзгадалі растралянага святара, які ратаваў габрэйскіх дзяцей

Хотите узнать больше? Дзень малітоўнай памяці святароў і прадстаўнікоў інтэлігенцыі, расстраляных у 1942 годзе, адзначылі ў Палонцы Фото: http://catholic.by 13 ліпеня ў 885

В Барановичском районе в ДТП столкнулись «Мерседес», «Фиат» и «Шкода»

Хотите узнать больше? Три машины столкнулись в Барановичском районе Фото: Олег ПУГАЧ Авария произошла утром 13 июля на автодороге Барановичи – Молчадь – Дятлово, вблизи 2 276

В Барановичах после общественного обсуждения 2-й Профессиональный переулок переименуют в ул. Чернышевского

Хотите узнать больше? Ответ горисполкома От жителей города поступило два предложения: назвать данный участок ул. Несвижской или Миловидской, но чиновники решили по-своему. 931

Под Барановичами неожиданный смерч «прошил» гараж, срывая шифер с крыши

Хотите узнать больше? Смерч вырвал полосу шифера с одной стороны крыши. Фото: Юрий ПИВОВАРЧИК Атмосферный вихрь внезапно образовался 13 июля в д. Гирово и так же внезапно 1 158

Жительнице Барановичей родственники подарили деньги и заплатили налог на этот «подарок»

Хотите узнать больше? Горожанка указала в декларации о доходах и имуществе то, что бабушка с дедушкой подарили ей крупную сумму денег. В налоговой выяснили, что расходы 2 986

Двое браконьеров из Барановичского района расставили 10 сетей

Хотите узнать больше? Фото предоставлено Барановичской межрайонной инспекцией охраны животного и растительного мира при Президенте Республики Беларусь. Рыбаки были 1 824

В Барановичах брестский «Буг» почти километр преследовал пьяного скутериста

Хотите узнать больше? Сотрудники ОСВ ДПС «Буг» ГАИ УВД гнались за водителем скутера 800 метров. У мужчины в выдыхаемом воздухе обнаружено более 2 промилле алкоголя. Как 1 066