Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Успаміны апошніх сведкаў: як у Баранавіцкім раёне з хутаран рабілі калгаснікаў

Успаміны апошніх сведкаў: як у Баранавіцкім раёне з хутаран рабілі калгаснікаў

Анатоль Васільевіч Маруцік каля сваёй хаты, 19 верасня 2014 года. Фото: Аляксей Белы
  Рубрыка “Мая вёска” была задумана журналістамі Intex-press даўно. Нарэшце надышоў час яе рэалізацыі. І першым чалавекам, з якім сустрэўся карэспандэнт “ІР” з гэтай нагоды, стаў 82-гадовы Анатоль Васільевіч Маруцік, жыхар вёскі Міхнаўшчына. Ён расказаў шмат цікавага пра сябе, пра эпоху, у якую давялося жыць, пра блізкіх і аднавяскоўцаў, пра лёс свайго невялікага сяла. Але… Але праз чатыры дні пасля нашай сустрэчы, у ноч з 21 на 22 верасня, яго не стала. Таму тыя ўрыўкі з яго аповеду, якія мы сёння прапануем нашым чытачам, набываюць ужо іншы, у нечым сакральны сэнс.   
Людзей было шмат і жылося не сумна
Зведаць Анатолю Васільевічу давялося шмат чаго. Бо на час яго дзяцінства і юнацтва прыйшліся сем гадоў жыцця “За Польшчай”, аб’яднанне Заходняй Беларусі і БССР, нямецкая акупацыя, жорсткія расправы энкавэдзістаў над яго блізкімі пасля вайны, калектывізацыя. Усё гэта пакінула свой адбітак на сталым перыядзе жыцця з службай ў войску, працай на прадпрыемствах і ў калгасе.
Нарадзіўся Анатоль Маруцік на хутары Нячэхі, недалёка ад Міхнаўшчыны. Хутар складаўся з трох жылых пабудоў, а ў сяле было 24 хаты. Па словах Анатоля Васільевіча, працавалі шмат, але жылі весела. Маладыя нават пасля цяжкай працы ў полі ці ў лесе збіраліся на танцы, наймалі музыканта. Улетку скакалі на вуліцы, а ўзімку збіраліся ў чыёй-небудзь хаце. Моладзі ў сяле было шмат. У некаторых хатах, як і ў Маруцікаў, было па шэсць дзяцей, а былі сем’і па 12–13 чалавек. Маруцікі мелі 10 гектараў зямлі, на якіх былі лес і сенакос. У гаспадарцы трымалі шмат жывёлы – конь, каровы, авечкі, птушка. Жыта жалі сярпамі, малацілі цапамі. У школу маленькі Толік хадзіў у Калдычэва – там была чатырохгодка.
З жыцця “за Польшчай” дзіцячая памяць захавала ўспамін пра вельмі прыгожых коней з лысінкамі і белымі нагамі і добрыя вазкі пані Шалевіч, фальварак якой знаходзіўся ў Калдычэва. Яму даводзілася часам сустракаць гэтую пані, калі яна аб’язджала свае землі, якіх было ў яе каля 300 гектараў. У 1939 годзе, калі прыйшла Чырвоная Армія, пані з’ехала з мястэчка.
Час пры “першых саветах” ніяк не адбіўся ў памяці. Войскі прайшлі паўз лясную вёску, ды і за менш чым два гады да Вялікай Айчыннай новая ўлада да іх паселішчаў не дабралася. Людзі працавалі на сваіх загонах, гадавалі дзяцей, верылі ў лепшую долю. Хаця чуткі, што вайна будзе, даходзілі і да іх вёскі.
І вайна пачалася. Загулі над хатамі варожыя самалёты, а праз некалькі дзён вяскоўцы ўбачылі і першых немцаў. Але і пры немцах трэба было жыць, сеяць хлеб, утрымліваць жывёлу. Час ад часу ў вёску і асабліва на хутар наведваліся партызаны – пераапрануць бялізну, узяць ежы. Калі гэта адбывалася ўзімку і на снягу заставаліся сляды – уся сям’я старанна замятала іх, таму што ўслед за партызанамі маглі з’явіцца і немцы.
У вайну гітлераўцы стварылі ў Калдычэва якраз у сядзібе Шалевічаў канцлагер для ўтрымання грамадзянскага насельніцтва. Пры яго абсталяванні немцы зганялі туды і людзей з навакольных вёсак. Лагер абцягнулі калючым дротам, паставілі кулямёты. Ужо ў сакавіку 1942 года там утрымлівалася больш за 400 вязняў, якіх прывезлі з баранавіцкай і стаўбцоўскай турмаў. Большасць зняволеных вымушаныя былі знаходзіцца пад адкрытым небам. Усяго за гады вайны там было знішчана больш за 22 тысячы чалавек, сярод якіх былі і мясцовыя жыхары.   Недалёка ад Міхнаўшчыны ў ляску фашысты жорстка расправіліся з некалькімі каталіцкімі і праваслаўнымі святарамі. Іх запхнулі ў душагубку, завялі рухавік машыны, а выхлапныя газы праз трубу пусцілі ў кунг. На месцы пахавання святароў усталяваны помнік ад удзячных парафіян і знак ”Стража польскіх магіл”.   Трэба жыць, як набяжыць   Калгасы тады былі бедныя, за працадзень налічвалі 2–3 капейкі, ды і тыя выплачвалі толькі ў канцы года. Скончылася вайна. Анатоль і яго браты і сёстры працягвалі навучанне ў школе ў Калдычэве, бацькі працавалі па гаспадарцы. Надышоў час калектывізацыі. Маруцікі не спяшаліся ўступаць у калгас, але ў улады на гэта быў свой погляд – аднаасобнікаў пачалі душыць падаткамі. І чым далей – тым больш. У рэшце рэшт сям’я здалася і бацька напісаў заяву ў калгас. Але… да калгаса ён так і не дайшоў, памёр. Калгасніцай разам з сям’ёй стала маці. У калектыўную гаспадарку забралі каня, воз, збрую, плуг, іншы сельскагаспадарчы інвентар. Сёстры разам з маці пачалі хадзіць на працу на калгасныя палеткі.   Цукровыя буракі людзі садзілі і на сваіх сотках, апрацоўвалі дзялкі, увосень выбіралі і здавалі буракі ў калгас. Там, па словах Анатоля Васільевіча, працавала чалавек 50.   Калгасы тады былі бедныя, за працадзень налічвалі 2–3 капейкі, ды і тыя выплачвалі толькі ў канцы года. Потым у калектыўных гаспадарках пачалі вырошчваць курэй, з’явілася буйная рагатая жывёла, стала жыць трошкі лепш. Але на сваю карову нарыхтаваць сена было вельмі цяжка. Дзялак не давалі, толькі пожню. Калі хто “вытаўкаў” які кавалак травы ў лесе і пра гэта дазнаваліся ў праўленні, сена забіралі ў калгас. Старшыня з кавалём-актывістам з Медзяневіч нават лазіў па гарышчах прыватных гаспадарак і шукаў “няўлічанае” сена.
Недзе ў 1947-м, калі па лесе яшчэ бадзяліся “зялёныя браты”, эмгэбісты зрабілі засаду на іх якраз каля хутара Маруцікаў. І менавіта ў іх доме тады былі танцы, і ў хату зайшлі два ўзброеныя чалавекі. Усе, хто выходзіў з гэтай вечарыны, траплялі проста ў рукі супрацоўнікаў МДБ (Міністэрства дзяржбяспекі) – і сёстры, і брат, і маці. 15-гадовага Анатоля таксама схапілі і адвезлі ў Баранавічы, дзе пратрымалі трое сутак без ежы і амаль без вады.   Па словах Анатоля Васільевіча, мардаты лысы эмгэбіст так ціскануў яго па шыі, што хлапчук не помніў, што гаварыў і што падпісваў. Праз тры дні яго выпхнулі з пастарунка ўначы, і ён пешшу дабіраўся дамоў, дзе застаўся 95-гадовы дзед. Там Анатоль даведаўся, што людзі са зброяй, якія прыйшлі на танцы, спрабавалі вырвацца з аблогі, аднаго з іх забілі. Але загінуў і адзін міліцыянт. У выніку сёстраў Анатоля (падумаўшы, што людзі са зброяй іх “ухажоры”) асудзілі да 25 год турмы кожную, брату і маці далі па 10 год. І па 7 год, да смерці Сталіна, усе яны адседзелі ў далёкіх лагерах.   Як расказаў Анатоль Васільевіч, пасля вайны ён працаваў у Калдычэва ў арганізацыі “Заготскот”. Установа прымала жывёлу ад насельніцтва, на прымацаванай да арганізацыі зямлі трымалі кароў. Там плацілі “жывымі” грашыма, 210 руб. у месяц (бохан хлеба каштаваў 60–80 капеек), і, самае галоўнае, як служачы ён мог набываць штодзень два такія боханы для сям’і (сялянам хлеб у крамах не прадавалі ўвогуле). А людзі выжывалі як маглі – насілі на продаж у Баранавічы малако, сыр, масла, збіралі ягады і грыбы.   
Успаміны апошніх сведкаў: як у Баранавіцкім раёне з хутаран рабілі калгаснікаў
Падчас службы ў войску ў Бабруйску. 2 кастрычніка 1956 года.
Потым Маруцік служыў у войску ў Бабруйску, а калі вярнуўся ў пяцідзясятых – пачалося ссяленне хутароў. Па яго словах, прымусу пры гэтым не было. А калгас выдаткаваў па 10–15 кубоў лесу на новабудоўлю, дапамог транспартам. Лес вазілі з Быцені, што ў Івацэвіцкім раёне, нарыхтоўвалі самі. Маруцікі таксама стала атабарыліся ў Міхнаўшчыне і за пару год пабудаваліся. Анатоль працаваў спачатку ў “Міжкалгасбудзе” ў Гарадзішчы, пасля, да пенсіі, будаўніком у калгасе.
За час, які мінуў з той пары, вёска вымерла. Сёмы год, як не стала і жонкі Анатоля Васільевіча, Кацярыны, цяпер вось няма і яго…
Сёння ў Міхнаўшчыне жывуць тры жанчыны сталага веку, 57-гадовы сын адной з іх і яшчэ адзін мужчына, якому трошкі больш за 50, ён купіў пустую хату і атабарыўся ў вёсцы. Дамоў восем-дзевяць час ад часу наведваюць дачнікі, частку збудаванняў тут разабралі, штосьці згарэла. Затое нядаўна вуліцу ў Міхнаўшчыне, якая раней не мела назвы ўвогуле, назвалі Цэнтральнай. Лепшай яна ад гэтага не стала і ў дождж праехаць па вёсцы даволі праблематычна – загрузнеш.   Вёска Міхнаўшчына пакуль ёсць на карце Беларусі. Але на самой справе яе амаль што і няма.   Анатоль Васільевіч Маруцік быў чалавекам аптымістычным. Атрымліваў у месяц 2 мільёны 680 тысяч рублёў пенсіі, выходзіў да аўталаўкі, што прыязджае час ад часу ў вёску, вырошчваў у садзе кветкі. Праўда, падчас нашай сустрэчы скардзіўся, што “духі забівае і ногі аднімае”. Чытаў газеты, наведваў нешматлікіх суседзяў – тут трэба трымацца адзін аднаго. Бо, па яго словах, назаляюць “візітамі” сюды чорныя капальнікі, якія шукаюць нешта ў блізкім лесе на месцы пахаванняў нямецкіх салдат падчас Першай сусветнай вайны.
Вёска Міхнаўшчына пакуль ёсць на карце Беларусі. Але на самой справе яе амаль што і няма, таму што зусім няшмат там жыхароў, няма “маладога падросту”, а значыць, не будзе і будучыні. Не стала і Анатоля Васільевіча Маруціка, добрага чалавека, цікавага суразмоўцы. Шкада.  
Успаміны апошніх сведкаў: як у Баранавіцкім раёне з хутаран рабілі калгаснікаў
Людзі паціху пакідаюць вёску, а буслы вяртаюцца сюды штогод.
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Барановичей

ФК «Барановичи» 16 июля в 18.30 играет с мозырской «Славией»

Хотите узнать больше? ФК Барановичи - Славия-Мозырь В рамках  1/16 финала борьбы за футбольный Кубок страны в четверг, 16 июля, на стадионе «Локомотив» ФК «Барановичи» 1 017

Пад Баранавічамі ўзгадалі растралянага святара, які ратаваў габрэйскіх дзяцей

Хотите узнать больше? Дзень малітоўнай памяці святароў і прадстаўнікоў інтэлігенцыі, расстраляных у 1942 годзе, адзначылі ў Палонцы Фото: http://catholic.by 13 ліпеня ў 887

В Барановичском районе в ДТП столкнулись «Мерседес», «Фиат» и «Шкода»

Хотите узнать больше? Три машины столкнулись в Барановичском районе Фото: Олег ПУГАЧ Авария произошла утром 13 июля на автодороге Барановичи – Молчадь – Дятлово, вблизи 2 280

В Барановичах после общественного обсуждения 2-й Профессиональный переулок переименуют в ул. Чернышевского

Хотите узнать больше? Ответ горисполкома От жителей города поступило два предложения: назвать данный участок ул. Несвижской или Миловидской, но чиновники решили по-своему. 934

Под Барановичами неожиданный смерч «прошил» гараж, срывая шифер с крыши

Хотите узнать больше? Смерч вырвал полосу шифера с одной стороны крыши. Фото: Юрий ПИВОВАРЧИК Атмосферный вихрь внезапно образовался 13 июля в д. Гирово и так же внезапно 1 161

Жительнице Барановичей родственники подарили деньги и заплатили налог на этот «подарок»

Хотите узнать больше? Горожанка указала в декларации о доходах и имуществе то, что бабушка с дедушкой подарили ей крупную сумму денег. В налоговой выяснили, что расходы 2 989

Двое браконьеров из Барановичского района расставили 10 сетей

Хотите узнать больше? Фото предоставлено Барановичской межрайонной инспекцией охраны животного и растительного мира при Президенте Республики Беларусь. Рыбаки были 1 830

В Барановичах брестский «Буг» почти километр преследовал пьяного скутериста

Хотите узнать больше? Сотрудники ОСВ ДПС «Буг» ГАИ УВД гнались за водителем скутера 800 метров. У мужчины в выдыхаемом воздухе обнаружено более 2 промилле алкоголя. Как 1 069