Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Каму ў Баранавічах патрэбна родная мова?

Другі сезон сучасных бясплатных курсаў беларускай мовы “Мова нанова” стартаваў у Баранавічах ад сярэдзіны верасня. Модная родная мова
Лінгвістычныя курсы “Мова нанова” з’явіліся ў пачатку гэтага года ў Мінску. Іх заснавалі вядомы беларускі блогер Глеб Лабадзенка і філолаг Алеся Літвіноўская.
– Многія беларусы любяць казаць, што беларуская – іх родная мова, аднак не зусім добра або зусім нядобра ведаюць яе. Час прызнацца самім сабе, што сёння нам трэба вучыць мову нанова! Такія прыклады – калі народ адраджаў паўзабытую мову – у гісторыі ёсць, і гэта натхняе! – так патлумачыў тады неабходнасць сучасных курсаў беларускай мовы Глеб Лабадзенка.
У Баранавічах першыя заняткі “Мова нанова” прайшлі 15 сакавіка. Як і ў іншых рэгіянальных гарадах, іх правялі заснавальнікі курсаў, якія пазней перадалі эстафету выкладання мясцовым энтузіястам.
– Мяне заахвоціла тое, што без асаблівай рэкламы і шуму курсы “Мова нанова” ад першых заняткаў пачалі збіраць у Мінску па 250 – 270 чалавек. Пазней я прачытала, што “Мова нанова” пачалася ўжо нават у Бабруйску. Падумала: дык чым жа Баранавічы горшыя? І я напісала Глебу, каб ён з Алесяй прыехаў і да нас, – распавядае “IP” куратар і выкладчык курсаў “Мова нанова – Баранавічы” Юля Траццяк.
Дзякуючы падобным энтузіястам, сёння курсы “Мова нанова” існуюць не толькі ў Мінску, але і ў Берасці, Гародні, Віцебску, Маладзечне, Бабруйску, Нясвіжы, а таксама ў Кіеве і Кракаве.

Кажы і не саромейся!
Два асноўныя прынцыпы курсаў “Мова нанова” – бясплатная аснова і інтэрактыў. Першы азначае, што наведнікі заняткаў нічога за іх не плоцяць, прымаецца толькі дапамога папераю, ужыванай тэхнікай і падобнае. Другі прынцып прадугледжвае, што, апроч граматычнага блоку з тлумачэннем тэорыі і замацаваннем яе на практыцы, кожныя заняткі абавязкова прадугледжваюць гульні, конкурсы і шмат іншай камунікацыі. Самыя актыўныя і паспяховыя ўдзельнікі атрымліваюць кнігі і іншыя прызы ад кампаніі “Будзьма!” і Саюза беларускіх пісьменнікаў.
На кожныя заняткі “Мова нанова”, прысвечаныя пэўнай тэме, арганізатары імкнуцца запрашаць тэматычных гасцей. Так, на заняткі па тэме “Рыцары” завітвалі хлопцы з рыцарскага клуба “Шляхецкая застава”, а на тэму “Тэатр” у Баранавічы з Мінска прыязджалі з Батлейкай акторкі Вераніка Фаміна і Бэла Кавалькова, якія паказалі дзве сцэнкі па матывах кніг шведскай дзіцячай пісьменніцы Юі Вісландэр. А тэму “Архітэктура” наведнікі заняткаў увогуле вывучалі ў фармаце экскурсіі: наведалі старадаўні парк і касцёл у Крошыне.
– Мы стварылі пляцоўку, дзе ўсе ахвотныя могуць бясплатна вучыць беларускую мову, знаёміцца адзін з адным, камунікаваць... Мову сёння нібыта ніхто не забараняе, але ў рэальнасці яе амаль нідзе не чуваць. Многія не могуць пачаць размаўляць па-беларуску, бо саромеюцца сказаць штосьці няправільна. Наш прынцып: галоўнае – пачаць. Усім разам вучыцца размаўляць правільна і прыгожа значна лягчэй, – кажа Юля Траццяк.   Хто і навошта сёння вучыць родную мову? З наведнікамі курсаў «Мова нанова – Баранавічы» паразмаўляла «IP».
Павел Казлоў, бухгалтар ААТ «Баранавічхлебапрадукт»:
Каму ў Баранавічах патрэбна родная мова?
Павел Казлоў, бухгалтар ААТ «Баранавічхлебапрадукт»
– Часцей мне даводзіцца карыстацца рускай мовай, але я размаўляю і па-беларуску. На маёй працы беларуская мова сёння не надта запатрабавана, бо ўсё справаводства вядзецца па-руску. Але незалежна ад таго, наколькі шырока чалавек карыстаецца беларускай мовай ці не размаўляе на ёй зусім, я лічу, што кожны беларус як мінімум мусіць дасканала ведаць мову. Калісьці нямецкая мова ў Чэхіі пачала выцясняць чэшскую, але з часам чэхі падтрымалі сваю мову і выправілі сітуацыю. Таму гісторыя падказвае нам, што шансы ў нас ёсць.
Апошні раз я вывучаў мову шэсць гадоў таму, на першым курсе ўніверсітэта. Курсы «Мова нанова» – ледзь не адзіная магчымасць у нашым горадзе пасля школы і ўніверсітэта папрактыкавацца ў мове. Да таго ж гэта выдатная магчымасць добра правесці час у добрай кампаніі, пабачыць гасцей, якіх у іншых месцах пабачыць немагчыма. Вельмі хочацца бачыць і ў Баранавічах на курсах столькі людзей, каб не ставала вольных месцаў, як бывае ў Мінску.  

Вячаслаў Кандрацюк, спецыяліст па крэдытаванні БПС-банка:
Каму ў Баранавічах патрэбна родная мова?
Вячаслаў Кандрацюк, спецыяліст па крэдытаванні БПС-банка
– У нашых сённяшніх рэаліях беларуская мова – гэта выдатная магчымасць выбіцца з натоўпу. У школе я быў звычайным хлопцам, жыў абы жыць – як жыве большасць. Мяне не цікавіла нічога, акрамя футбола і камп’ютара, а мова была проста школьным урокам, які трэба было адбыць. Калі я навучаўся ва ўніверсітэце, мне пашчасціла пасябраваць з людзьмі, у якіх кругагляд быў нашмат шырэйшы за мой. Яны цікавіліся палітыкай, сачылі за навінамі, чыталі кнігі, некаторыя размаўлялі па-беларуску. Шмат чаго перавярнулася ў маёй галаве, калі я паглядзеў фільм «Плошча-2006». А калі прачытаў раман Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім» – дык мне, як кажуць, аж у сэрца закалола ад асэнсавання прыгажосці нашай мовы. У кнізе было столькі сінонімаў, адценняў аднаго паняцця, што ў мяне сарвала дах. Крок за крокам я пачаў ствараць уласную беларускамоўную прастору вакол сябе: пісаў па-беларуску ў сацсетках, знаёміўся на мове з дзяўчатамі... Пакуль мне складана наладзіцца, каб размаўляць па-беларуску паўсюль. Спачатку трэба навучыцца валодаць мовай дасканала, таму я і пайшоў на курсы «Мова нанова». Мова –  адзін з асноўных маркёраў нацыі, таму я веру, што за ёю – будучыня. І тыя, хто валодаюць беларускай мовай, калісьці будуць наперадзе.  


Юля Емельяновіч, вучаніца 10 класа 2-й гімназіі:
Каму ў Баранавічах патрэбна родная мова?
Юля Емельяновіч, вучаніца 10 класа 2-й гімназіі
– Курсы «Мова нанова» сталі пачаткам маёй беларускамоўнасці. Таму я лічу іх вельмі добрай задумкай. Калі хаця б раз на тыдзень сустракаешся з беларускамоўнымі людзьмі, практыкуешся ў мове, значна прасцей і самому пачаць карыстацца моваю ў побыце.
Пасля курсаў я пачала размаўляць па-беларуску з некаторымі сябрамі, з якімі раней мы толькі абмяркоўвалі гэта. Цяпер раблю спробы размаўляць на мове і ў сям’і, у крамах, у транспарце, на вуліцы, асабліва ў эмацыйных сітуацыях. Спрабавала таксама рабіць гэта ў школе, але там, на жаль, практычна няма з кім размаўляць.
Многія вучні ставяцца да мовы як да нейкага другаснага прадмета, некаторыя ўвогуле лічаць яго лішнім.
Я перакананая, што нацыя не можа жыць без мовы. Мова змяняе людзей, змяняе іх светапогляд... Мова ў першую чаргу робіць беларусаў беларусамі. Чамусьці рускія, украінцы, у адрозненне ад нас, імкнуцца захаваць сваю мову, прапагандуюць яе ў сябе і за межамі сваіх краін. У мяне маці – руская, і яна здзіўляецца, чаму беларусы цураюцца сваёй мовы.  

Таццяна Філіпчык, студэнтка 1 курса БарДУ:
Каму ў Баранавічах патрэбна родная мова?
Таццяна Філіпчык, студэнтка 1 курса БарДУ

– Дзесьці з 10-га класа школы я пачала задумвацца пра тое, што трэба пашыраць ужыванне беларускай мовы ў розных сферах жыцця. У штодзённым жыцці на беларускую мову я пакуль не перайшла, але па дарозе з курсаў «Мова нанова» з сяброўкай ужо імкнемся размаўляць па-беларуску. Добра, што такая магчымасць у нас ёсць, бо ў Баранавічах беларускамоўная прастора зусім малая – не тое, што ў Мінску. Так, мы вывучаем мову ў школе, настаўнікі падрабязна тлумачаць нам правілы, але ў вучняў зусім няма часу, каб камунікаваць. На курсах мы шмат размаўляем, практыкуемся ў мове. Да таго ж на курсах мы атрымліваем не толькі правілы граматыкі, але і веды па гісторыі, этнаграфіі... На курсах нам шмат распавядаюць пра гісторыю развіцця мовы, а ў школе вывучаецца пераважна яе савецкі варыянт. Мне не падабаецца, што ў Беларусі дзве дзяржаўныя мовы. Была б беларуская адзінай дзяржаўнай – гэта быў бы дастатковы стымул, каб беларусы пачалі размаўляць на сваёй мове. А так – ніхто не хоча напружвацца. І сітуацыя пагаршаецца. У 5-м класе я вучыла гісторыю Беларусі па-беларуску, а ў старэйшых класах – па-руску. Дык дзеля чаго мы тады здабывалі незалежнасць, за што змагаліся нашы дзяды і прадзеды?


Даведка Курсы “Мова нанова” ў Баранавічах наведвае ў сярэднім 20—25 чалавек. Увесну прайшло 15 заняткаў па розных тэмах. Першы сезон закончыўся на ўздыме: на фінальныя заняткі, дзе гасцямі былі бард Таццяна Беланогая і паэт Алесь Емяльянаў са сталіцы, прыйшло максімум наведнікаў – 40 чалавек. На лета курсы перапыняліся, і ад 10 верасня пачаўся другі сезон. Заняткі праходзяць штосераду, а 19-й гадзіне, у офісе эколага-краязнаўчага грамадскага аб’яднання “Неруш” на вул. Паўлава, 12. Сачыць за навінамі “Мова нанова” ў Баранавічах можна па старонках у Фэйсбуку і Укантакце: www.facebook.com/movananova.baranavichy, www.vk.com/movananova.baranavichy.
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Барановичей

ФК «Барановичи» 16 июля в 18.30 играет с мозырской «Славией»

Хотите узнать больше? ФК Барановичи - Славия-Мозырь В рамках  1/16 финала борьбы за футбольный Кубок страны в четверг, 16 июля, на стадионе «Локомотив» ФК «Барановичи» 1 018

Пад Баранавічамі ўзгадалі растралянага святара, які ратаваў габрэйскіх дзяцей

Хотите узнать больше? Дзень малітоўнай памяці святароў і прадстаўнікоў інтэлігенцыі, расстраляных у 1942 годзе, адзначылі ў Палонцы Фото: http://catholic.by 13 ліпеня ў 893

В Барановичском районе в ДТП столкнулись «Мерседес», «Фиат» и «Шкода»

Хотите узнать больше? Три машины столкнулись в Барановичском районе Фото: Олег ПУГАЧ Авария произошла утром 13 июля на автодороге Барановичи – Молчадь – Дятлово, вблизи 2 286

В Барановичах после общественного обсуждения 2-й Профессиональный переулок переименуют в ул. Чернышевского

Хотите узнать больше? Ответ горисполкома От жителей города поступило два предложения: назвать данный участок ул. Несвижской или Миловидской, но чиновники решили по-своему. 935

Под Барановичами неожиданный смерч «прошил» гараж, срывая шифер с крыши

Хотите узнать больше? Смерч вырвал полосу шифера с одной стороны крыши. Фото: Юрий ПИВОВАРЧИК Атмосферный вихрь внезапно образовался 13 июля в д. Гирово и так же внезапно 1 166

Жительнице Барановичей родственники подарили деньги и заплатили налог на этот «подарок»

Хотите узнать больше? Горожанка указала в декларации о доходах и имуществе то, что бабушка с дедушкой подарили ей крупную сумму денег. В налоговой выяснили, что расходы 2 996

Двое браконьеров из Барановичского района расставили 10 сетей

Хотите узнать больше? Фото предоставлено Барановичской межрайонной инспекцией охраны животного и растительного мира при Президенте Республики Беларусь. Рыбаки были 1 838

В Барановичах брестский «Буг» почти километр преследовал пьяного скутериста

Хотите узнать больше? Сотрудники ОСВ ДПС «Буг» ГАИ УВД гнались за водителем скутера 800 метров. У мужчины в выдыхаемом воздухе обнаружено более 2 промилле алкоголя. Как 1 074