Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Чыноўнікі ў Баранавічах хацелі забраць у старой жанчыны зямлю, якую купіў яе бацька яшчэ за польскім часам

Чыноўнікі ў Баранавічах хацелі забраць у старой жанчыны зямлю, якую купіў яе бацька яшчэ за польскім часам

Вольга Іванаўна Шут з болем дэманструе рэшткі свайго саду. Фота: Аляксандр ТРЫПУЦЬКА
У рэдакцыю “ІР” са сваім болем звярнулася сталая жанчына: гарвыканкам канфіскаваў у яе сына-інваліда зямлю, на якой быў іх вялікі сад. І хаця некалі гэты ўчастак афармляўся ў «пажыццёвае» карыстанне, праз змену законаў улады высеклі не толькі тое, што некалі было напісана пяром, а яшчэ і некалькі дзясяткаў дрэваў. Супольная гісторыя сям'і Цупрык і кавалка зямлі на сучаснай вуліцы Гаевай пачалася каля стагоддзя таму, калі Заходняя Беларусь уваходзіла ў склад Польшчы, а дзед Вольгі Іванаўны набыў гэты надзел у тагачасных уладаў за 500 пудоў жыта. Потым край захапілі камуністы і сагналі ўсіх у калгасы – з уласнасцю на зямлю прыйшлося развітацца аж да развалу Саюза, калі бацькі Вольгі Іванаўны Шут здолелі вярнуць сабе родныя дзесяць сотак з пазнакаю «у пажыццёвае карыстанне». Пасля смерці бацькоў частка надзелу адышла да сына Вольгі Іванаўны, які з дзяцінства не можа хадзіць, таму за ўчасткам даглядала 72-гадовая маці.  

Будуйце зімою Пагроза зноў страціць зямлю паўстала перад сям'ёю Вольгі Іванаўны зімою мінулага года – гарвыканкам паведаміў яе сыну, што праз парушэнне ўмоваў карыстання зямлёю яе будуць канфіскаваць.
– На надзеле мы павінны былі пабудаваць хату, – расказвае падрабязнасці жанчына, – заклалі фундамент, паставілі часовае збудаванне – «времянку», але самога будынка не было:  эканамічны крызіс і смерць мужа адбіліся на фінансах.
Згодна з 60 і 62 артыкулам Зямельнага кодэкса, дзяржава сапраўды можа адбіраць зямлю, калі на той нічога не пабудавана – таму чыноўнікі фармальна кіраваліся законам. Аднак, як запэўнівае Вольга Іванаўна, ёй з сынам адмыслова не пакінулі нават шанца на барацьбу за ўласнасць.
– Калі мы абскардзілі рашэнне гарвыканкама, чыноўнікі далі нам тыдзень для пачатку будаўніцтва, – абурана сцвярджае жанчына, – але гэтая пастанова дайшла да нас толькі праз некалькі дзён пасля прыняцця, ды яшчэ ў самым пачатку студзеня – снегу па пояс! Як жа зімою пачаць будаваць?
Пасля дзіўнага рашэння аб пачатку будаўніцтва жанчына хадзіла на прыём да тагачаснага мэра – хацела дамовіцца аб пераафармленні зямлі ў арэндную. Але ёй адмовілі.
– Я прыйшла і кажу: «давайце проста перааформім паперы, каб мы маглі ўчасткам карыстацца як садам». Камісія сабралася, чыноўнікі паміж сабою шушукаюцца. Адзін у другога пытае: “Яна плаціць за карыстанне зямлёю будзе?”. І адказ: “Не, з інвалідаў грошай не бяруць”. Верагодна, таму і адмовілі! – робіць выснову Вольга Іванаўна.
Узамен адабранага надзелу інваліду для гаспадарчых мэтаў прапанавалі іншы – з пустой зямлёю і далёка ад хаты. Але нават далечыня так не палохала сям'ю, як страта саду.  
Чыноўнікі ў Баранавічах хацелі забраць у старой жанчыны зямлю, якую купіў яе бацька яшчэ за польскім часам
Тут раней раслі яблыні
Яблыневая трагедыя
На канфіскаванай зямлі раслі дрэвы, якія ў літаральным сэнсе кармілі сям’ю з трох чалавек: састарэлую маці, сына-інваліда і дачку, якая яго даглядае. Сукупны прыбытак на траіх – каля пяці мільёнаў у месяц.
– Мы з садочку і яблыкі мелі, і арэхі, і чарэшню, – з сумам узгадвае Вольга Іванаўна, – а маліна якая велічэзная была! Нас садочак карміў усю зіму – закаткі, кампоты рабілі. А лішкі прадавалі – якая-ніякая, а ўсё ж капейка ў сямейны бюджэт! Памятаю, як яшчэ разам з бацькам гэтыя дрэвы саджалі!
Жанчына спадзявалася, што пасля канфіскацыі ўчастка дрэвы пакінуць. Але за пару тыдняў да збору ўраджаю сад вынішчылі. За адзін дзень знік жывы плот з васьмі яблыняў, пасадкі чорнай парэчкі і маліны, чатыры вішні і чарэшня. Чым была выклікана такая тэрміновасць, жанчыне ніхто не патлумачыў, аб ніякіх кампенсацыях за знішчаную ўласнасць размовы таксама не ішло – “канфіскаванае, значыць, ужо не ваша, хоць вы і садзілі”, – тлумачылі жанчыне чыноўнікі.
–  Я прыязджаю неяк на ўчастак, а тут жанчыны ў працоўнай форме клубніку выбіраюць! – сумна ўзгадвае жанчына. – У рот сабе кладуць ды яшчэ смакуюць – “Ммм, якая смачная”.
Разам з гэтым рабочыя разабралі і плот, таму гэты ўчастак зямлі на некаторы час стаў месцам папоек мясцовай “інтэлігенцыі” – амаль кожны вечар тут збіраліся кампаніі, якія пакідалі пасля сябе пустыя бутэлькі.
– Мне ж не шкада маіх яблык, калі іх хтосьці яшчэ будзе есці, – шчыра кажа жанчына, – тут універсітэт побач – хай бы студэнты хадзілі ды елі. Але мяне ніхто не слухаў, а высветліць, хто аддаў загад на знішчэнне саду, мне так і не ўдалося.
У пошуку праўды Вольга Іванаўна пайшла да мэра горада Юрыя Грамакоўскага – той некалі вучыўся ў школе, дзе яна працавала настаўніцай.
– Юрый Анатольевіч мяне пазнаў, у кабінет запрасіў, – кажа жанчына, – сабраў тых, хто за зямлю адказвае. І што вы думаеце? Мне прапанавалі ўзяць наш былы ўчастак пад “агародніцтва”. А навошта ён мне цяпер, калі там усё знішчана?
Жанчына не разумее, навошта секчы з пляча, калі на больш высокім узроўні высвятляецца, што праблему можна было вырашыць да таго, як па зямлі паездзілі грэйдары.
– Зямлю гэтую мы, вядома, браць ужо не сталі – навошта яна нам без саду? – распавядае Вольга Іванаўна. – А потым чыноўнікі сталі разбірацца з нашай праблемай і раптам высветлілі, што надзел майго брата, які побач, перавышае норму на чалавека. Таму частку яго былой зямлі мы зараз і арандуем.
Чыноўнікі ў Баранавічах хацелі забраць у старой жанчыны зямлю, якую купіў яе бацька яшчэ за польскім часам
- Навошта нам зямля без сада?
Эпілог Лёс Вольгі Іванаўны нельга назваць простым – скончыўшы МДУ, яна абралася шлюбам з фізікам-ядзершчыкам і працяглы час жыла ў закрытым ваенным гарадку. Потым на працы яе абранніка здарылася трагедыя – узарваўся міні-рэактар, мужчына атрымаў вялікую дозу радыяцыі. Праз аварыю ён пачаў крытыкаваць існыя сістэмы АЭС, за што яго звольнілі са старой працы і працяглы час не бралі на новую. Тады сям’я вярнулася ў Баранавічы, а праз пэўны час муж памёр – жанчына засталася з дзецьмі. Цяпер, каб пракарміць нядзеяздольнага сына, Вольга Іванаўна вымушана разносіць карэспандэнцыю – па некалькі тысяч адрасоў у дзень. Ад старасці і хранічных хваробаў пальцы перасталі згінацца. Што будзе з сынам, калі яе не стане?..
Чаму мы напісалі аб гэтай гісторыі? Таму, што жыцце Вольгі Іванаўны – поўнае адлюстраванне гісторыі   нашай радзімы з яе рэпрэсіямі і рэбілітаваннямі, рабаваннем і вяртаннем зямлі, прыніжэннем і узвышэннем чалавечай годнасці. І калі мы ўжо пачнем жыць проста па-чалавечы, і ці пачнем наогул, аднаму Богу вядома.
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Барановичей

ФК «Барановичи» 16 июля в 18.30 играет с мозырской «Славией»

Хотите узнать больше? ФК Барановичи - Славия-Мозырь В рамках  1/16 финала борьбы за футбольный Кубок страны в четверг, 16 июля, на стадионе «Локомотив» ФК «Барановичи» 1 019

Пад Баранавічамі ўзгадалі растралянага святара, які ратаваў габрэйскіх дзяцей

Хотите узнать больше? Дзень малітоўнай памяці святароў і прадстаўнікоў інтэлігенцыі, расстраляных у 1942 годзе, адзначылі ў Палонцы Фото: http://catholic.by 13 ліпеня ў 903

В Барановичском районе в ДТП столкнулись «Мерседес», «Фиат» и «Шкода»

Хотите узнать больше? Три машины столкнулись в Барановичском районе Фото: Олег ПУГАЧ Авария произошла утром 13 июля на автодороге Барановичи – Молчадь – Дятлово, вблизи 2 290

В Барановичах после общественного обсуждения 2-й Профессиональный переулок переименуют в ул. Чернышевского

Хотите узнать больше? Ответ горисполкома От жителей города поступило два предложения: назвать данный участок ул. Несвижской или Миловидской, но чиновники решили по-своему. 937

Под Барановичами неожиданный смерч «прошил» гараж, срывая шифер с крыши

Хотите узнать больше? Смерч вырвал полосу шифера с одной стороны крыши. Фото: Юрий ПИВОВАРЧИК Атмосферный вихрь внезапно образовался 13 июля в д. Гирово и так же внезапно 1 169

Жительнице Барановичей родственники подарили деньги и заплатили налог на этот «подарок»

Хотите узнать больше? Горожанка указала в декларации о доходах и имуществе то, что бабушка с дедушкой подарили ей крупную сумму денег. В налоговой выяснили, что расходы 3 008

Двое браконьеров из Барановичского района расставили 10 сетей

Хотите узнать больше? Фото предоставлено Барановичской межрайонной инспекцией охраны животного и растительного мира при Президенте Республики Беларусь. Рыбаки были 1 841

В Барановичах брестский «Буг» почти километр преследовал пьяного скутериста

Хотите узнать больше? Сотрудники ОСВ ДПС «Буг» ГАИ УВД гнались за водителем скутера 800 метров. У мужчины в выдыхаемом воздухе обнаружено более 2 промилле алкоголя. Как 1 077