Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Тры невядомыя таямніцы баранавіцкага лесу

Тры невядомыя таямніцы баранавіцкага лесу

Лясная казка ў Стублах, якую вельмі цяжка знайсці самастойна Фото: Зміцер Макарэвіч
  Часцяком так здараецца, што не толькі прарокаў няма ў свай айчыне, але і звычайнай прыгажосці мы не заўважаем. “IP” вырашыла выправіць гэткае становішча і напярэдадні Дня працаўнікоў лесу, які сёлета адзначаецца 21 верасня, наведала тры ўнікальныя лясныя куткі побач з Баранавічамі.   Альпійскі куток
Тры невядомыя таямніцы баранавіцкага лесу
Пасаджаныя пад Моўчаддзю яшчэ «за панамі» лістоўніцы сёння прызнаныя скарбам беларускай прыроды.
  Гэта таямніца схавана ў Моўчадскім лясніцтве, у лесе, які называецца Паніква. Стары лес, якіх сёння ў Беларусі засталося ўжо няшмат, у нашы дні выкарыстоўваецца як генетычны рэзерват каштоўных беларускіх пародаў дрэваў. Менавіта адсюль бяруць і рассаджваюць па лясах выраслыя ў натуральных умовах саджанцы дуба, клёна і елкі.
У Панікве, паміж вёскамі Малая Сваротва і Андрэеўцы, ёсць унікальны лясны куток, які яшчэ ад 60-х гадоў мінулага стагоддзя мае статус помніка рэспубліканскага значэння. На дзялянцы памерам 1,6 га тут растуць лістоўніцы еўрапейскія. Іх напрыканцы ХІХ ст. пасадзілі шляхцічы Незабытоўскія, чый маёнтак быў у суседняй Вялікай Сваротве. Гэта самая вялікая дзялянка лістоўніцы еўрапейскай у Беларусі. У 2010 годзе адмыслоўцы з Белдзяржлесу ацанілі, што дрэвам ужо больш за 130 гадоў. Некаторыя з іх сягаюць у вышыню больш за паўсотні метраў і маюць дыяметр камля больш за паўметра. Гэта сапраўдны куток старога альпійскага лесу, улічваючы тое, што радзіма лістоўніцы еўрапейскай – Альпы.
Ёсць у Панікве і яшчэ адзін экзатычны від дрэваў. Сярод паважных лістоўніц Незабытоўскія пасадзілі тут некалькі хвояў веймутава, радзіма якіх – Паўночная Амерыка. Гэтыя дрэвы сёння таксама дасягнулі карабельнай вышыні, акурат той, якая дазволіла калісьці будаваць з іх караблі для Брытанскага карабельнага флоту.
Незвычайнасць лістоўнічнага лесу асабліва добра заўважаецца ў спелую восень: у кастрычніку ён з зялёнага пераўтворыцца ў жоўта-лімонны і на зіму цалкам скіне сваю ігліцу. З гэтым звязана адна байка з жыцця, якую любяць распавядаць тутэйшыя леснікі. Аднойчы да іх прыйшоў дзядок і пачаў ушчуваць, маўляў, што ж вы не пілуеце ссохлыя хвоі… А гэта проста лістоўніцы асыпаліся перад зімою.
У 2000-х гадах у некалькіх лясніцтвах Баранавіцкага раёна дзеля эксперыменту пасадзілі яшчэ каля 20 га лістоўніцы еўрапейскай. Але ў Моўчадскім лясніцтве маладыя дрэўцы прыжыліся найлепей. Адмыслоўцы кажуць, менавіта тут найлепшая глеба для гэтага экзота з Заходняй Еўропы. Дарэчы, у грыбны сезон вядро апенькаў пад лістоўніцамі збіраецца за паўгадзіны.

ЯК ЗНАЙСЦІ?
Знайсці лістоўніцы першы раз будзе няпроста. Па дарозе з в. Малая Сваротва трэба звярнуць направа ў лес, не даязджаючы 1 км да в. Андрэеўцы. Лясная дарога праз 150–200 м прывядзе на паляну з драўлянай альтанкай. Тут і пачынаецца дзялянка з экзатычным для Беларусі лесам.  
Крыніца ў бары
Тры невядомыя таямніцы баранавіцкага лесу
Гараджанін Цімафей Сёмін і яго 4-гадовы сын Ціхан набіраюць на цэлы тыдзень ваду ў Тартакоўскай крыніцы: «П’ем толькі гэту ваду – і не хварэем!»
  У адрозненне ад плантацыі лістоўніц і «Лясной казкі», крыніца каля вёскі Тартакі для многіх гараджан ужо не таямніца. Насамрэч, Тартакоўская крыніца – гэта з дзясятак крынічных струмянёў, якія прабіваюцца з-пад зямлі ў маляўнічай лагчыне сярод бору. За парадкам і чысцінёй месца сочаць супрацоўнікі Бярозаўскага лясніцтва. Яны аздобілі крыніцу драўлянымі прыступкамі і дэкаратыўным мастком. Нягледзячы на немалую аддаленасць ад горада,  тут часта бывае шматлюдна, асабліва ў выхадныя дні. Людзі прыязджаюць сюды на пікнікі альбо проста набраць вады.   – Вада тут мяккая і салодкая, зусім не тое, што з-пад крана. Яе і п’ем, на ёй і ежу гатуем, – распавёў пра ваду з Тартакоўскай крыніцы гараджанін Цімафей Сёмін, які штотыдзень прыязджае сюды з сям’ёю па ваду.

ЯК ЗНАЙСЦІ?
З шашы на Слонім у вёсцы Тартакі трэба павярнуць налева, мінуць мост праз р. Дзеравянку і прыблізна праз кіламетр, на другім лясным павароце, збочыць ўправа па добра накатанай лясной дарозе. Праз 100–150 метраў яна прывядзе да крыніцы.    
Лясная казка  
Ёсць у Ляснянскім лясніцтве куток лесу, які завецца Стублы. Навокал – сухі, здаровы бор, а тут – ніжэйшая мясціна. У ёй заўсёды затрымлівалася вада, добры лес не рос, толькі буяў хмызняк. Акурат гэтае месца гадоў 5–7 таму знайшоў і самастойна добраўпарадкаваў пенсіянер-альтруіст Андрэй Казека з Баранавіч.
Дзякуючы рукам народнага здольніка сярод дзікага лесу ўзнікла сажалка з драўляным мастком, з’явіліся лавы, паветка, студня з жураўлём, клумбы з кветкамі і скульптурамі і нават невялічкая хата, да якой вядзе брукаваная дарога. Сюды можна прывезці дзяцей альбо прыехаць на шашлыкі з сябрамі. Хатка ніколі не замыкаецца, таму выпадковы падарожнік можа лёгка прабавіць тут ноч, у  спакоі і з дахам над галавою.
Сёння гэта неафіцыйная зона адпачынку называецца «Лясная казка», якая дагэтуль добра вядомая толькі ў вузкіх колах аматараў прыроды.
ЯК ЗНАЙСЦІ?
Без правадніка адшукаць Стублы таксама будзе складана. Са старой шашы Баранавічы – Брэст, мінуўшы соты кіламетр, трэба павярнуць направа і ехаць уздоўж лініі электраперадачы крыху больш за 1 км. Тады трэба павярнуць налева ў лес. Праз 150–200 м лясная дарога, якая напрыканцы зменіцца добра ўтаптанай сцежкай, прывядзе да Лясной казкі.
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Барановичей

ФК «Барановичи» 16 июля в 18.30 играет с мозырской «Славией»

Хотите узнать больше? ФК Барановичи - Славия-Мозырь В рамках  1/16 финала борьбы за футбольный Кубок страны в четверг, 16 июля, на стадионе «Локомотив» ФК «Барановичи» 1 017

Пад Баранавічамі ўзгадалі растралянага святара, які ратаваў габрэйскіх дзяцей

Хотите узнать больше? Дзень малітоўнай памяці святароў і прадстаўнікоў інтэлігенцыі, расстраляных у 1942 годзе, адзначылі ў Палонцы Фото: http://catholic.by 13 ліпеня ў 889

В Барановичском районе в ДТП столкнулись «Мерседес», «Фиат» и «Шкода»

Хотите узнать больше? Три машины столкнулись в Барановичском районе Фото: Олег ПУГАЧ Авария произошла утром 13 июля на автодороге Барановичи – Молчадь – Дятлово, вблизи 2 282

В Барановичах после общественного обсуждения 2-й Профессиональный переулок переименуют в ул. Чернышевского

Хотите узнать больше? Ответ горисполкома От жителей города поступило два предложения: назвать данный участок ул. Несвижской или Миловидской, но чиновники решили по-своему. 935

Под Барановичами неожиданный смерч «прошил» гараж, срывая шифер с крыши

Хотите узнать больше? Смерч вырвал полосу шифера с одной стороны крыши. Фото: Юрий ПИВОВАРЧИК Атмосферный вихрь внезапно образовался 13 июля в д. Гирово и так же внезапно 1 163

Жительнице Барановичей родственники подарили деньги и заплатили налог на этот «подарок»

Хотите узнать больше? Горожанка указала в декларации о доходах и имуществе то, что бабушка с дедушкой подарили ей крупную сумму денег. В налоговой выяснили, что расходы 2 992

Двое браконьеров из Барановичского района расставили 10 сетей

Хотите узнать больше? Фото предоставлено Барановичской межрайонной инспекцией охраны животного и растительного мира при Президенте Республики Беларусь. Рыбаки были 1 836

В Барановичах брестский «Буг» почти километр преследовал пьяного скутериста

Хотите узнать больше? Сотрудники ОСВ ДПС «Буг» ГАИ УВД гнались за водителем скутера 800 метров. У мужчины в выдыхаемом воздухе обнаружено более 2 промилле алкоголя. Как 1 072