Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

«У нас вайна ідзе, а ўсё ў два разы танней!»

Матэрыял з назваю «Беларуска са Славянска: Кожную хвіліну баяліся за сябе» – быў надрукаваны ў «ІР» 9 ліпеня. Праз некаторы час у рэдакцыю патэлефанавала жанчына, якая прадставілася жыхаркаю Луганска Аленаю, што госціць у Баранавічах. Яна запэўнівала, нібыта інфармацыя ў вышэйзгаданым матэрыяле не праўдзівая, і абяцала пры сустрэчы расказаць усё, «як ёсць». Выключна з імкнення паказаць розныя кропкі гледжання, прыводзім фрагменты размовы з Аленаю. –  Раскажыце пра сябе. Як апынуліся ў Баранавічах? – Я жыла ў Луганску, працавала апошнім часам хатняй гаспадыняю, так скажам. Муж родам з Баранавіч, але цяпер працуе ў Расіі. Месяц таму з-за баявых дзеянняў прыехала ў Беларусь у госці да бацькоў мужа.
–  Дык вы ўкраінка?
 – Грамадзянства ўкраінскае, але ў родзе ў мяне і палякі, і балгары...  Таму скажу, што я славянка, бо такой генетычнай нацыянальнасці, як украінцы, няма – ёсць маларосы. Калі вы не ведалі, то самому тэрміну «Украіна» 150 гадоў, а мове і таго меней – 100 гадоў. Тарас Шэўчэнка, напрыклад, пісаў на рускай мове ўкраінскім говарам.
–  Вы такіх тэзісаў нахапаліся з расійскай прапаганды?
– Гэта брахня, што ў нас толькі расійскія каналы паказвалі! Талеркі ўсё роўна не адключыш, таму глядзелі і ўкраінскія. Толькі калі апалчэнцы горад захапілі, то яны пусцілі па мясцовым канале «Расію». Там, у адрозненне ад украінскіх каналаў, не казалі, што горад бамбяць апалчэнцы ў той момант, калі гэта рабіла нацгвардыя! Таму якая яшчэ прапаганда?!
–  То бок вы лічыце, што выдаваць кадры з фільма «Брэсцкая крэпасць», дзе дзіця плача каля загінуўшых бацькоў, за падзеі з Данбаса – гэта не прапаганда? Ці зноў жа вядомы выпадак, калі аператыўнае відэа з Чачні ў эфіры расійскіх каналаў пераўтваралася ў «рэпартаж з месца падзей» ва Украіне.
– Мне аб такіх фактах невядома. Яшчэ і журналісты розныя бываюць – можа, каму лянота зрабіць нармальна.
–  Раскажыце, як у вас пачынаўся пратэстны рух?
– Пасля кожнай «ружовай рэвалюцыі» перастаюць працаваць нашы прадпрыемствы. Я не разумею, напрыклад, калі Украіна не хоча ў Мытны звяз – мы ж на Расію працуем збольшага. Харкаўскі маторны завод той жа, Луганскі цеплавозабудаўнічы. Мы хацелі, каб наконт асацыяцыі з ЕЗ правялі рэферэндум, а ўлады ўсё зрабілі самі. І яшчэ гэтыя законы супраць расійскай мовы... Калі ім там на Захадзе трэба, то хай там і размаўляюць. І герояў сваіх фашысцкіх, кшталту Бандэры, хай не навязваюць.
–  А вы ведаеце, што Сцяпан Бандэра амаль усю Айчынную вайну правёў у нямецкай турме, а Нюрнберскі трыбунал не прызнаў ОУН-УПА вайсковымі злачынцамі?
– Не ведаю я, аб чым вы кажаце. Бандэраўцы – памагатыя фашыстаў. У нас свае героі Другой сусветнай вайны. –  Такой жа пазіцыі прытрымліваюцца і баевікі-грамадзяне РФ, кшталту «Бесаў» і «Матарол»...
– Вось хто вам сказаў, што яны рускія? Яны ўкраінцы. Калі хтосьці гаворыць на рускай мове, гэта яшчэ не значыць, што ён рускі.
–  То бок рускія на Данбасе не ваююць?
– Можа, дзесьці і ваююць, але гэта разавыя выпадкі. І чачэнаў не было, прынамсі пакуль я жыла ў Луганску. А будынкі, наколькі мне вядома, захоплівалі былыя афганцы – мясцовыя жыхары. Яшчэ чула, што тых жаўнераў украінскага войска – маладых хлопцаў, якія не захацелі ваяваць супраць рушэння, вывозілі ў поле і расстрэльвалі.
–  А хто расстрэльваў? Правы сектар?
– А хто яго ведае. Мне знаёмы казаў, што той жа сябра Правага сектара, які-небудзь сапляк 20-гадовы, якога паставілі на блокпост ва Усходняй Украіне, можа расстраляць мясцовага міліцыянта і нічога яму за гэта не будзе. Адмарозкі сапраўдныя.
–  Як вам у Беларусі?
– Я рада, што больш не чуваць стральбы. Аднак коштамі вашымі я шакавана: у нас вайна ідзе, а ўсё ў два разы танней! У Баранавічах ялавічына даражэй, чым у Маскве! Вось каб уступілі ў Мытны звяз, то мы б вас таннымі памідорамі завалілі, бо ў нас яны капейкі каштуюць. Было б як раней, у Саюзе.
–  У Саюзе? Пад камуністамі Украіна перажыла некалькі галадамораў, у якіх загінулі мільёны ўкраінцаў.
– Якія галадаморы? Не смяшыце, іх не было.
– Нагадаю, што шэраг краін прызнаў галадамор 1932–1933 года генацыдам украінскага народа...
– Хм, ведаеце, я штосьці памятаю. Бабуля неяк расказвала, як яны з голаду пухлі. Але мяркую, што галадаморам гэта назваць ну ніяк нельга.
– А планы на будучыню ў вас якія?
– Яшчэ трохі тут пабуду ды паеду назад. Аднак, калі вайна будзе працягвацца, то, верагодней за ўсё, пераеду ў Расію. Усё ж там муж і школьная праграма больш супадае з украінскай – неўзабаве восень і дзіцяці трэба ісці ў школу.  
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Барановичей

ФК «Барановичи» 16 июля в 18.30 играет с мозырской «Славией»

Хотите узнать больше? ФК Барановичи - Славия-Мозырь В рамках  1/16 финала борьбы за футбольный Кубок страны в четверг, 16 июля, на стадионе «Локомотив» ФК «Барановичи» 1 018

Пад Баранавічамі ўзгадалі растралянага святара, які ратаваў габрэйскіх дзяцей

Хотите узнать больше? Дзень малітоўнай памяці святароў і прадстаўнікоў інтэлігенцыі, расстраляных у 1942 годзе, адзначылі ў Палонцы Фото: http://catholic.by 13 ліпеня ў 893

В Барановичском районе в ДТП столкнулись «Мерседес», «Фиат» и «Шкода»

Хотите узнать больше? Три машины столкнулись в Барановичском районе Фото: Олег ПУГАЧ Авария произошла утром 13 июля на автодороге Барановичи – Молчадь – Дятлово, вблизи 2 286

В Барановичах после общественного обсуждения 2-й Профессиональный переулок переименуют в ул. Чернышевского

Хотите узнать больше? Ответ горисполкома От жителей города поступило два предложения: назвать данный участок ул. Несвижской или Миловидской, но чиновники решили по-своему. 936

Под Барановичами неожиданный смерч «прошил» гараж, срывая шифер с крыши

Хотите узнать больше? Смерч вырвал полосу шифера с одной стороны крыши. Фото: Юрий ПИВОВАРЧИК Атмосферный вихрь внезапно образовался 13 июля в д. Гирово и так же внезапно 1 168

Жительнице Барановичей родственники подарили деньги и заплатили налог на этот «подарок»

Хотите узнать больше? Горожанка указала в декларации о доходах и имуществе то, что бабушка с дедушкой подарили ей крупную сумму денег. В налоговой выяснили, что расходы 2 997

Двое браконьеров из Барановичского района расставили 10 сетей

Хотите узнать больше? Фото предоставлено Барановичской межрайонной инспекцией охраны животного и растительного мира при Президенте Республики Беларусь. Рыбаки были 1 839

В Барановичах брестский «Буг» почти километр преследовал пьяного скутериста

Хотите узнать больше? Сотрудники ОСВ ДПС «Буг» ГАИ УВД гнались за водителем скутера 800 метров. У мужчины в выдыхаемом воздухе обнаружено более 2 промилле алкоголя. Как 1 074