Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

27 ліпеня 1990 года была прынятая Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі

27 ліпеня 1990 года была прынятая Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі

Святочнае шэсце на Дзень Незалежнасці ў Мінску ў пачатку 90-х гадоў.
На ліпень у беларусаў выпадае ажно два Дні Незалежнасці. Першы – 3 ліпеня – афіцыйны і гучна разрэкламаваны; другі – 27 ліпеня – гістарычны і незаслужана забыты. Ліпень – лёсавызначальны месяц у найноўшай гісторыі Беларусі. 27 ліпеня 1990 года дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 12-га склікання прынялі Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце нашай краіны. Ад гэтага дня Беларусь была абвешчана незалежным сябрам сусветнай супольнасці, што мае права на ўласную ўладу, законы і можа самастойна вызначаць сваю ўнутраную і вонкавую палітыку. Фактычна ад 27 ліпеня ў Беларусі спынілася дзейнасць саюзных законаў. І хоць да надання Дэкларацыі статусу Канстытуцыі мусіў мінуць яшчэ год, менавіта 27 ліпеня было абвешчана святочным днём, які да Рэферэндума 1996 года святкаваўся як Дзень Незалежнасці. Пра тое, як станавілася беларуская гісторыя ў тыя дні, “IP” пагутарыла з Пётрам Садоўскім, які таксама рыхтаваў лёсавызначальную Дэкларацыю. У 1990 годзе Пётра Садоўскі быў сябрам ад фракцыі Беларускага Народнага Фронта ў прэзідыуме Вярхоўнага Савета 12-га склікання, а ў першыя гады незалежнасці – Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам у Нямеччыне.
«Незалежнасць была трэндам нашага часу»
– Прыняцце Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце – гэта была больш выпадковая перамога беларускіх патрыётаў-рамантыкаў ці ўсё ж гістарычная заканамернасць?
– Гэта толькі сённяшняму маладому пакаленню можа здавацца, што той наш учынак быў нейкай рамантычнай, даволі выпадковай падзеяй. Але насамрэч абвяшчэнне незалежнасці не было чымсьці спантанным, а наадварот – абсалютна выпакутаваным вынікам. Незадоўга да нас падобныя Дэкларацыі прынялі ў Расіі, пасля ва Украіне. Тады Саюз канаў проста на вачах, пачалася вясна народаў, паняволеных гэтым саюзам… Незалежнасць была агульным трэндам таго часу.
– Наколькі Дэкларацыя 1990-га года рэальна гарантавала незалежнасць? Якое галоўнае значэнне гэтага дакумента?
– У 1991 годзе, 25 жніўня, мы надалі Дэкларацыі статус канстытуцыйнага закона – у нас ужо было на што абапірацца. У тыя гады з чагосьці трэба было пачынаць. Трэба было акрэсліць межы, стварыць уласную мытню, банкаўскую і падатковую сістэмы… І гэта трэба было рабіць тэрмінова, бо з Беларусі ў Расію, Прыбалтыку вывозілі ўсё, што толькі можна было прадаць – ад каляровых металаў да зброі. Напрыклад, чэргі з фураў на мяжы з Літвою стаялі на дзясяткі кіламетраў…

«За прапановы БНФ прагаласавалі назло БНФ»
– Калі вы прымалі Дэкларацыю, вам спрабавалі сунуць палкі ў калёсы?
– Дэкларацыю распрацоўвала фракцыя БНФ, а большую частку Вярхоўнага савета складала ўсё ж старая партыйная наменклатура. Многія там былі ўвогуле супраць любой Дэкларацыі. Калі з нейкай прапановай выступаў Зянон Пазняк – яго ігнаравалі, калі назаўтра тыя ж словы казаў які-небудзь працаўнік завода – гэта адразу падхоплівалі. Ведаючы асаблівасць камуністаў усё рабіць нам насуперак, мы зрабілі прадуманы тактычны ход: на момант галасавання сябры БНФ дэманстратыўна пакінулі залу ВС. І камуністы прагаласавалі за Дэкларацыю нам назло. Фактычна ўсе нашы асноўныя прапановы былі прыняты.
– Калі справа была зроблена, у вас было адчуванне значнасці гэтага гістарычнага моманту? Вы самі цалкам разумелі, што вы зрабілі?
– Безумоўна, у нас было абсалютнае разуменне значнасці гэтай гістарычнай падзеі. І не толькі ў нас... Перад Домам урада тысячы людзей сачылі за трансляцыяй сесіі, як цяпер кажуць, он-лайн. Тое самае было і праз год, калі мы надалі Дэкларацыі статус Канстытуцыі. Гэта былі дзве вялікія Плошчы два гады запар. Памятаю, я тады таксама на ўздыме выйшаў да народа, залез на аўтамабіль-рэтранслятар і з комам слёз радасці ў горле заспяваў перад народам «А ў бары, бары...» на словы Купалы. І людзі спявалі таксама...

«Калі беларусы пададуць голас, нам пагражае сцэнар Украіны»
– Наколькі сённяшняя Беларусь адпавядае вашым чаканням тых часоў? Калі, па-вашаму, усё пайшло не так, як вы марылі?
– Усё пайшло не так ад выбараў 1994 года. Перабудова не магла прынесці імгненных поспехаў, а беларусы не захацелі пачакаць і прагаласавалі супраць цяжкага жыцця. Але тады мала хто ўяўляў, што такое сапраўдная Расея. Спадзяваліся, што яна пераўтворыцца ў новую, моцную, дэмакратычную дзяржаву. Цяпер мы бачым, што гэта не так...
У пачатку 90-х БНФ ужо пачаў рэалізоўваць ідэю стварэння Балта-Чарнаморскага Саюза, які аб’яднаў бы краіны Прыбалтыкі, Беларусь і Украіну і сёння мог бы быць альтэрнатывай і Расеі, і Еўрасаюза. Але пасля выбараў 1994 года гэты праект быў згорнуты. Мы зацыкліліся толькі на ўсходнім суседу. Дарэчы, пастулаты гэтай нашай ідэі агучваў міністр замежных спраў Мартынаў падчас беларуска-расійскіх газава-нафтавых войнаў. Але пасля канфлікты згасалі, і згасалі гаворкі пра гэта.
Найбольш цяжка асэнсоўваць тое, што ўсё, да чаго мы ішлі ўсе гэтыя 20 гадоў, – гэта поўная прывязанасць да Расеі. Гэта замест таго, каб будаваць сваю моцную эканоміку... Цяпер наша жыццё адразу пачынае буксаваць, як толькі камусьці ў Крамлі так захочацца. І калі беларусы сёння захочуць рэальных зменаў, уздымуць голас за сапраўдную незалежнасць, трэба чакаць, што ў нас паўторыцца сцэнар Украіны.

Якой вы бачыце будучыню Беларусі?
Здаецца, нашы чыноўнікі сёння разумеюць перавагу незалежнасці. Разумеюць, што Расея – гэта не толькі Масква і Пецярбург, а і бяскрайнія абшары бядоцця. І калі кошты на нафту і газ спадуць, Расея можа застацца з носам. Таму нам варта думаць пра сваю будучыню ўжо цяпер. Веру, што калісьці Беларусь будзе моцнай, саліднай дзяржавай.   АПЫТАННЕ: Ці святкуеце вы Дзень незалежнасці і наколькі Беларусь незалежная краіна?   Дзмітрый Рабаў, начальнік службы гідраметэапрагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра.
27 ліпеня 1990 года была прынятая Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі
Дзмітрый Рабаў, начальнік службы гідраметэапрагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра.
    – Я не аматар усіх вялікіх святаў, таму імкнуся на гэты час з’язджаць з горада. І сёлета таксама планую з’ехаць. Для мяне лепш прабавіць гэты дзень на прыродзе... Не бывае цалкам незалежных краін. Усё адно хтосьці ад кагосьці часткова залежыць. Напрыклад, ад эканамічна моцных суседзяў, ад іх газу і нафты, якіх у іншых няма... Але я лічу Беларусь даволі незалежнай краінай, мірнай і цудоўнай. Адчуваю, што мы абароненыя ад акупантаў, ад таго, што адбылося ў 40-я гады. Веру, што такога больш не паўторыцца, што Трэцяй сусветнай вайны не будзе. Прынамсі, думаць пра гэта не хочацца...


Віталь Гуркоў, заслужаны майстар спорту РБ, шматразовы чэмпіён свету па тайскім боксе.
27 ліпеня 1990 года была прынятая Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі
Віталь Гуркоў, заслужаны майстар спорту РБ, шматразовы чэмпіён свету па тайскім боксе.

– Дзень Незалежнасці я не святкую, бо звычайна ўвесь час заняты. Але ведаю, што 3 ліпеня Мінск быў вызвалены ад фашыстаў, і я ўдзячны людзям, якія гэта зрабілі... Калі казаць пра незалежнасць у дзяржаўным сэнсе, то цяпер такі хісткі свет, што назваць каго-небудзь незалежным ўвогуле немагчыма. Напрыклад, Беларусь эканамічна вельмі залежная дзяржава. Хаця ментальна, я заўважыў, беларусы моцна адрозніваюцца ад тых жа рускіх: мы больш культурныя, шчырыя, спагадлівыя, спакойныя...  



Уладзімір Арлоў, пісьменнік.
27 ліпеня 1990 года была прынятая Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі
Уладзімір Арлоў, пісьменнік

– Для мяне Дзень Незалежнасці – гэта Дзень Волі, 25 сакавіка. У гэты дзень у 1918 годзе была абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка, калі беларусы сталі дзяржаўным народам пад сваім цяперашнім імем. Я веру, што ў будучыні менавіта гэты дзень у Беларусі пачнуць афіцыйна святкаваць як Дзень Незалежнасці. Другая памятная для мяне дата – 25 жніўня 1991 года, калі Вярхоўны Савет надаў статус канстытуцыйнага закона Дэкларацыі аб суверэнітэце Беларусі. Што да 3 ліпеня, калі быў вызвалены Мінск, то для мяне гэта штучная дата, запісаная ў наш каляндар, каб прыхаваць сапраўды важныя для нашай дзяржаўнай незалежнасці гістарычныя падзеі.



Зінаіда Бандарэнка, культавая дыктарка Беларускага тэлебачання.
27 ліпеня 1990 года была прынятая Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі
Зінаіда Бандарэнка, культавая дыктарка Беларускага тэлебачання.

– Мой Дзень Незалежнасці – гэта дзень абвяшчэння БНР, 25 сакавіка. Дзень Волі – тое свята, за якое змагаліся цэлыя пакаленні беларусаў. У беларусаў яшчэ жывая традыцыя выходзіць у гэты дзень шэсцем у горад, са сцягамі... Сёння яна згасае. Але калісьці мы абавязкова вернемся да агульнанацыянальнага святкавання гэтай памятнай даты.
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Барановичей

ФК «Барановичи» 16 июля в 18.30 играет с мозырской «Славией»

Хотите узнать больше? ФК Барановичи - Славия-Мозырь В рамках  1/16 финала борьбы за футбольный Кубок страны в четверг, 16 июля, на стадионе «Локомотив» ФК «Барановичи» 1 019

Пад Баранавічамі ўзгадалі растралянага святара, які ратаваў габрэйскіх дзяцей

Хотите узнать больше? Дзень малітоўнай памяці святароў і прадстаўнікоў інтэлігенцыі, расстраляных у 1942 годзе, адзначылі ў Палонцы Фото: http://catholic.by 13 ліпеня ў 893

В Барановичском районе в ДТП столкнулись «Мерседес», «Фиат» и «Шкода»

Хотите узнать больше? Три машины столкнулись в Барановичском районе Фото: Олег ПУГАЧ Авария произошла утром 13 июля на автодороге Барановичи – Молчадь – Дятлово, вблизи 2 286

В Барановичах после общественного обсуждения 2-й Профессиональный переулок переименуют в ул. Чернышевского

Хотите узнать больше? Ответ горисполкома От жителей города поступило два предложения: назвать данный участок ул. Несвижской или Миловидской, но чиновники решили по-своему. 937

Под Барановичами неожиданный смерч «прошил» гараж, срывая шифер с крыши

Хотите узнать больше? Смерч вырвал полосу шифера с одной стороны крыши. Фото: Юрий ПИВОВАРЧИК Атмосферный вихрь внезапно образовался 13 июля в д. Гирово и так же внезапно 1 168

Жительнице Барановичей родственники подарили деньги и заплатили налог на этот «подарок»

Хотите узнать больше? Горожанка указала в декларации о доходах и имуществе то, что бабушка с дедушкой подарили ей крупную сумму денег. В налоговой выяснили, что расходы 3 001

Двое браконьеров из Барановичского района расставили 10 сетей

Хотите узнать больше? Фото предоставлено Барановичской межрайонной инспекцией охраны животного и растительного мира при Президенте Республики Беларусь. Рыбаки были 1 839

В Барановичах брестский «Буг» почти километр преследовал пьяного скутериста

Хотите узнать больше? Сотрудники ОСВ ДПС «Буг» ГАИ УВД гнались за водителем скутера 800 метров. У мужчины в выдыхаемом воздухе обнаружено более 2 промилле алкоголя. Как 1 076