Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Фестываль AD.NAK! запрашае на адукацыйную праграму 25 чэрвеня

Фестываль AD.NAK! запрашае на адукацыйную праграму 25 чэрвеня

AD.NAK!
Аргкамітэт Пятага фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! чакае цікаўных і ахвочых, прафесіяналаў і аматараў на адукацыйнай праграме Вялікага фестывальнага дня, які пройдзе 25 чэрвеня ў Міжнародным адукацыйным цэнтры Ёханэса Раў (IBB).
Пяты, юбілейны, фестываль падрыхтаваў адметную і насычаную адукацыйную праграму. Яе ўдзельнікаў чакаюць семінары і майстар-класы ад знаных беларускіх і замежных экспертаў у сферы рэкламы. У гэтым годзе замежным госцем стане кіраўнічы партнёр брэндынгавага агенцтва Ad Astra Riga (Латвія) Гінтс Лаганоўскіс.
Таксама да ўдзельнікаў завітаюць маладыя канскія львы, якія на гэтым тыдні змагаюцца за свае ўзнагароды на фестывалі Cannes Lions.
Нагадаем, што ўдзел у адукацыйнай праграме БЯСПЛАТНЫ, але для таго, каб да яе далучыцца, трэба абавязкова прайсці рэгістрацыю на сайце ў раздзеле: “Рэгістрацыя на адукацыйную праграму”.
9.00-9.45 Рэгістрацыя ўдзельнікаў на адукацыйную праграму. 9.45-10.00 Афіцыйнае адкрыццё Фестывалю. 10.00-11.00 Дар’я Лобань, кіраўнік студыі брэндынгу On Foot. Аляксей Шклянко, арт-дырэктар дызайн-студыі 365 degrees. Тэма: «Пусціце брэнды папасвіцца! Навошта аддаваць уладу спажыўцам?» 11.00-11.45 Святлана Шапарава, дырэктар HeadHunter Беларусь, праект РАБОТА.TUT.BY. Тэма: Беларуская мова ў бізнесе: што чакаюць працадаўцы ад рэкламістаў і маркетолагаў? 11.45-12.30 Дар'я Герасiменка, кіраўнік крэатыўнай групы, PRKVADRAT. Тэма: Скрынка ідэй. Будзь бліжэйшы да людзей! 12.30-13.15 Сяргей Сахараў, рэдактар анлайн-часопіса пра Мінск CityDog. Мікола Шакель, медыя-агенцыя "Францыск-група" (2004), дырэктар па развіцці інтэрнэт-часопіса пра Мінск CityDog. Тэма: Ці працуе інфаграфіка ў беларускім бізнесе? Інфаграфіка ў бізнесе: як ёю карыстацца? Кейсы. 13.15-14.00 Вольга Кашкан, крэатыўны дырэктар брэндынгавай кампаніі Fabula, кіраўнік агенцтва Naming.by (Беларусь). Тэма: Зямля пад белымі брэндамі: Пра беларускія канцэпцыі ў брэндынгу: чаму іх так мала, чаму цяжка іх узгадняць з кліентам (сумневы і страхі замоўцы). Як можна стаць адметным на паліцы. 14.00-15.00 Маладыя беларускія "Канскія львы" завітаюць на AD.NAK! Тэма: Уражанні і досвед Cannes Lions 2014. 15.00-16.30 Гінтс Лаганоўскіс, кіраўнічы партнёр Ad Astra Riga (Латвія) Тэма: Glocalization. Як лакальныя і міжнародныя брэнды камунікуюць праз мясцовыя культурныя каштоўнасці. Паспяховыя кейсы. 17.00-17.40 Прэс-канферэнцыя з удзелам сябраў журы і партнёраў Фестывалю. 17.40-18.00 Збор гасцей на цырымонію ўзнагароджання. 18.00-18.30 Урачыстае адкрыццё цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў. 18.30-23.00 Урачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў Пятага фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! Тым, хто зарэгістраваўся дзеля падачы сваіх працаў у конкурсную праграму, рэгістравацца дадаткова на адукацыйную праграму НЕ ТРЭБА.
Фестывальны дзень адбудзецца 25 чэрвеня ў Міжнародным адукацыйным цэнтры Ёханэса Раў (IBB, Мінск, пр. Газеты “Праўда”, 11).
Генеральны партнёр — кампанія velcom.
Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся па тэлефонах: +375 29 177-0121, 29 755-1434 (Сяргей Скараход), e-mail: adnak@budzma.org.
Трэба так! Дбай пра сваё — не прагадаеш!
Фестываль AD.NAK! запрашае на адукацыйную праграму 25 чэрвеня
AD.NAK! партнёры
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Барановичей

ФК «Барановичи» 16 июля в 18.30 играет с мозырской «Славией»

Хотите узнать больше? ФК Барановичи - Славия-Мозырь В рамках  1/16 финала борьбы за футбольный Кубок страны в четверг, 16 июля, на стадионе «Локомотив» ФК «Барановичи» 1 018

Пад Баранавічамі ўзгадалі растралянага святара, які ратаваў габрэйскіх дзяцей

Хотите узнать больше? Дзень малітоўнай памяці святароў і прадстаўнікоў інтэлігенцыі, расстраляных у 1942 годзе, адзначылі ў Палонцы Фото: http://catholic.by 13 ліпеня ў 890

В Барановичском районе в ДТП столкнулись «Мерседес», «Фиат» и «Шкода»

Хотите узнать больше? Три машины столкнулись в Барановичском районе Фото: Олег ПУГАЧ Авария произошла утром 13 июля на автодороге Барановичи – Молчадь – Дятлово, вблизи 2 283

В Барановичах после общественного обсуждения 2-й Профессиональный переулок переименуют в ул. Чернышевского

Хотите узнать больше? Ответ горисполкома От жителей города поступило два предложения: назвать данный участок ул. Несвижской или Миловидской, но чиновники решили по-своему. 935

Под Барановичами неожиданный смерч «прошил» гараж, срывая шифер с крыши

Хотите узнать больше? Смерч вырвал полосу шифера с одной стороны крыши. Фото: Юрий ПИВОВАРЧИК Атмосферный вихрь внезапно образовался 13 июля в д. Гирово и так же внезапно 1 165

Жительнице Барановичей родственники подарили деньги и заплатили налог на этот «подарок»

Хотите узнать больше? Горожанка указала в декларации о доходах и имуществе то, что бабушка с дедушкой подарили ей крупную сумму денег. В налоговой выяснили, что расходы 2 994

Двое браконьеров из Барановичского района расставили 10 сетей

Хотите узнать больше? Фото предоставлено Барановичской межрайонной инспекцией охраны животного и растительного мира при Президенте Республики Беларусь. Рыбаки были 1 836

В Барановичах брестский «Буг» почти километр преследовал пьяного скутериста

Хотите узнать больше? Сотрудники ОСВ ДПС «Буг» ГАИ УВД гнались за водителем скутера 800 метров. У мужчины в выдыхаемом воздухе обнаружено более 2 промилле алкоголя. Как 1 072