Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

«Беларусы не ведаюць сваёй гісторыі»

«Беларусы не ведаюць сваёй гісторыі»

Палац Катлубаяў у Ястрамбелі
Недалёка ад Баранавіч, у вёсцы Ястрамбель, ураджэнец нашага горада Андрэй Сянько прыблізна за 90000 долараў набыў старажытную сядзібу. Як кажа новы ўласнік, аб’ём інвестыцый для развіцця старога будынка ў шмат разоў перабольшвае суму пакупкі, а адпачынак у месцы пасля рэстаўрацыі не будзе бюджэтным. З Андрэем мы сустрэліся ў Ястрамбелі. На думку мужчыны, гаварыць аб такіх рэчах абстрактна не мае сэнсу – трэба глядзець ужывую. – Не кожны купіць сабе голыя сцены старажытнай сядзібы...  – пачынаю размову.
– Так, зараз усё ўбачыце, – кажа Андрэй, – там працы яшчэ непачаты край: трэба ўзгадніць нюансы аднаўлення, атрымаць дазволы ад Міністэрства архітэктуры – выканаць усе ўмовы аўкцыёна, карацей.
Са словаў суразмоўцы, толькі пасля завяршэння ўсіх тэхнічных дэталяў можна будзе казаць аб другім жыцці сядзібы.
– Гэта перш за ўсё бізнес-праект, які нарадзіўся праз маю любоў да гісторыі, – распавядае аб матывах пакупкі Андрэй, – нешта кшталту эмацыйнага парыву.
На думку мужчыны, беларусы вельмі мала ведаюць аб сваіх каранях. А маючы такую багатую гісторыю, гэта, прынамсі, ганебна.
– На нашай зямлі адбывалася столькі ўсяго, але мы  нічога не памятаем, – разважае Андрэй. – І палякі былі, і немцы, і французы. Я хачу, каб людзі ведалі, як жылі іх продкі тут сотні гадоў таму.
У ідэале бізнесовец плануе зрабіць у Ястрамбелі цэлы комплекс з гатэлем, сажалкай, рэстаранам і музеем – некалькі калекцыянераў ужо самі прапанавалі запоўніць будучыя паліцы мастацкіх галерэяў сваімі калекцыямі. Засталося пашырыць тэрыторыю сядзібы.
– У нас крыху незразумелы падыход да продажу гістарычных каштоўнасцяў, – дзівіцца Андрэй. – Прадалі будынак і 80 сотак вакол яго. І атрымалася, што гэтая зямля – анклаў на тэрыторыі кадэцкага вучылішча: дэ-юрэ праход толькі праз КПП.
Цяпер Андрэй вядзе перамовы з кіраўніцтвам вучылішча, каб яму перадалі астатнюю зямлю разам з сажалкай  – без гэтага турыстычнай Меккі не атрымаецца.
– Паглядзіце на  тыя будынкі – гэта стары спіртзавод, – ківае галавою ўбок Андрэй, – яго я таксама спадзяюся набыць, калі не будуць завышаць кошт.
Бізнесовец плануе пабудаваць на тым месцы гатэль, пастаяльцы якога будуць атрымліваць асалоду ад жывапіснага віду на сядзібу і сажалку.
– Адразу магу сказаць, што гэта будзе не самы бюджэтны адпачынак, – палохае Андрэй. – Чалавек, які прыедзе адпачываць у такое старажытнае месца, павінен быць гатовым за гэта заплаціць.
– А як жа студэнты, якія захочуць азнаёміцца з гісторыяй краю? – пытаюся ў бізнесоўца.
– Яны, безумоўна, таксама здолеюць пагуляць па парку, будынку, паглядзець экспазіцыі. Але гэта хутчэй можна назваць экскурсіяй, а не адпачынкам, – кажа Андрэй.
Ён яшчэ думае, як лепш размежаваць дзве катэгорыі наведвальнікаў, каб яны засталіся задаволенымі. Але ўсё роўна свае дзверы адноўленая сядзіба адчыніць яшчэ не хутка.
– Вы бачыце, які ў будынка выгляд, – Андрэй паказвае рукою на бярозку, якая прабіваецца на даху сядзібы. – Перш-наперш яго неабходна закансерваваць.
Толькі пасля кансервацыі, якая таксама каштуе немалых грошай, і ўсіх узгадненняў можна будзе прыступаць да стварэння турыстычнага аб’екту. У дадатак неабходна будзе пачысціць сажалку, «перасяліць» варон, пабудаваць камфортны пад’езд да сядзібы.  Карацей, на сваю радзіму Андрэю давядзецца прыязджаць часцей.
– У мяне часу вольнага мала, жыву паміж Беларуссю ды Іспаніяй, – прызнаецца мужчына, – у Баранавічах бываю не часта.
Андрэй вучыўся ў некалькіх школах горада, потым паступіў у Палітэх, адслужыў у арміі, пачаў займацца бізнесам. Мае двух дзяцей: старэйшы сын ужо дарослы, а дачка – школьніца. Сярод маёмасці Андрэя ў Баранавічах – ТЦ «Легіён» і іншыя гандлёвыя кропкі. Аб сваіх грашах мужчына размаўляць не хоча, лічыць гэта маветонам, фатаграфавацца таксама прынцыпова адмаўляецца. Затое больш ахвотна распавядае аб сваім жыцці ў Еўропе.
– Мне там падабаецца, – кажа Андрэй, – той стыль жыцця, каштоўнасці.
Са словаў бізнесоўца, знаёмства з іншай культураю – гэта добры досвед для чалавека. А нас ад іншаземцаў значна адрознівае тое, што беларусы згубілі сваю самасвядомасць. Для яе адраджэння і неабходна ведаць гісторыю – такую магчымасць ён людзям дасць. Даведка Сядзіба ў Ястрамбелі – радавое гняздо Катлубаяў, беларускіх шляхцічаў з татарскімі каранямі. Пабудаваная  ў 1897 годзе. Першапачаткова ў палацы было 18 пакояў – іх упрыгожвалі малюнкі са сцэнамі з антычнай гісторыі. У сваёй сядзібе Катлубаі збіралі каштоўныя мастацкія творы, але  пасля прыходу да ўлады Саветаў  тыя разрабавалі маёнтак і знішчылі ўнікальны інтэр’ер.
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Барановичей

ФК «Барановичи» 16 июля в 18.30 играет с мозырской «Славией»

Хотите узнать больше? ФК Барановичи - Славия-Мозырь В рамках  1/16 финала борьбы за футбольный Кубок страны в четверг, 16 июля, на стадионе «Локомотив» ФК «Барановичи» 1 019

Пад Баранавічамі ўзгадалі растралянага святара, які ратаваў габрэйскіх дзяцей

Хотите узнать больше? Дзень малітоўнай памяці святароў і прадстаўнікоў інтэлігенцыі, расстраляных у 1942 годзе, адзначылі ў Палонцы Фото: http://catholic.by 13 ліпеня ў 903

В Барановичском районе в ДТП столкнулись «Мерседес», «Фиат» и «Шкода»

Хотите узнать больше? Три машины столкнулись в Барановичском районе Фото: Олег ПУГАЧ Авария произошла утром 13 июля на автодороге Барановичи – Молчадь – Дятлово, вблизи 2 291

В Барановичах после общественного обсуждения 2-й Профессиональный переулок переименуют в ул. Чернышевского

Хотите узнать больше? Ответ горисполкома От жителей города поступило два предложения: назвать данный участок ул. Несвижской или Миловидской, но чиновники решили по-своему. 938

Под Барановичами неожиданный смерч «прошил» гараж, срывая шифер с крыши

Хотите узнать больше? Смерч вырвал полосу шифера с одной стороны крыши. Фото: Юрий ПИВОВАРЧИК Атмосферный вихрь внезапно образовался 13 июля в д. Гирово и так же внезапно 1 169

Жительнице Барановичей родственники подарили деньги и заплатили налог на этот «подарок»

Хотите узнать больше? Горожанка указала в декларации о доходах и имуществе то, что бабушка с дедушкой подарили ей крупную сумму денег. В налоговой выяснили, что расходы 3 011

Двое браконьеров из Барановичского района расставили 10 сетей

Хотите узнать больше? Фото предоставлено Барановичской межрайонной инспекцией охраны животного и растительного мира при Президенте Республики Беларусь. Рыбаки были 1 843

В Барановичах брестский «Буг» почти километр преследовал пьяного скутериста

Хотите узнать больше? Сотрудники ОСВ ДПС «Буг» ГАИ УВД гнались за водителем скутера 800 метров. У мужчины в выдыхаемом воздухе обнаружено более 2 промилле алкоголя. Как 1 078