Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

“Усе пачалося з таго, што я нарадзіўся ў Беларусі”

“Усе пачалося з таго, што я нарадзіўся ў Беларусі” “Раней нас называлі калгаснікамі і апазіцыянерамі, а цяпер людзі ўсміхаюцца і спрабуюць адказваць па-беларуску”. Баранавіцкая моладзь, якая размаўляе ці спрабуе размаўляць па-беларуску,  распавяла “IP” аб сваіх рэцэптах “абеларушчвання”. Алесь Снег
“Усе пачалося з таго, што я нарадзіўся ў Беларусі”
Фота з архіва Алеся Снега

Мовай я зацікавіўся недзе ў 2006 годзе, калі сябар даў мне паслухаць плыты беларускіх гуртоў, здаецца, гэта былі N.R.М і Нейра Дзюбель. Мяне тады вельмі ўразіла, што па-беларуску можна рабіць такія якасныя прадукты. Адначасова прачнулася цікавасць да гісторыі Беларусі, пачаў шукаць людзей, якія таксама гавораць па-беларуску.   Спачатку, канечне, саромеўся размаўляць. Былі памылкі, выходзіла страшная трасянка, але тады я быў ва ўзросце, калі граў юнацкі максімалізм, і амбіцыя не дазваляла кінуць пачатае. Акрамя таго, у мяне было некалькі знаёмых, якія размаўлялі па-беларуску, іх прыклад натхняў мяне не спыняцца. Ужо некалькі год у мяне ніводны дзень не праходзіць без беларускай мовы.   З часам я стаў зауважаць, што з’яўляецца усе больш людзей, якія цікавяцца мовай. Калі раней нас, беларускамоўных, называлі калгаснікамі і апазіцыянерамі і казалі “слушай, давай говори на нормальном языке”, то цяпер, пачуўшы беларускую гаворку, людзі ўсміхаюцца і спрабуюць падтрымаць размову па-беларуску.   Самая распаўсюджаная прычына, чаму людзі не хочуць размаўляць па-беларуску – “няма з кім”. Але я перакананы, што ў кожным горадзе, тым больш у Баранавічах, можна знайсці і маладых, і старэйшага ўзросту людзей, якія карыстаюцца беларускай мовай. Некаторыя таксама кажуць “я не говорю по-белорусски, потому что не хочу коверкать язык”. Але нічога страшнага – два-тры дні “пакаверкаеце”, а потым будзе атрымлівацца ўсе лепш і лепш.   Галоўнае – зразумець, што беларуская мова – гэта не толькі ўрокі ў школе. Гэта асобны і вельмі шырокі свет – добрая літаратура, якасная музыка, цікавыя праекты. І ў гэтым свеце ёсць месца для кожнага з нас.   Яўген Герасіменка
“Усе пачалося з таго, што я нарадзіўся ў Беларусі”
Фота з архіва Яўгена Герасіменкі

Усе пачалося з таго, што я нарадзіўся ў Беларусі. Але, скажу шчыра, размаўляць па-беларуску пачаў не так даўно. У школьныя гады, напрыклад, размаўляў выключна па-расейску.   Недзе тры гады таму я пачаў пісаць вершы. І адразу зразумеў, што лепш пісаць атрымліваецца па-беларуску. Таму я вырашыў і размаўляць па-беларуску – каб было лягчэй пісаць. Пазней прыйшоў да таго, што гэта нармальны стан чалавека – будучы беларусам размаўляць па-беларуску. Гэта ніякі не подзвіг і не геройства – гэта натуральна, размаўляць на мове краіны, дзе ты нарадзіўся.   На жаль, я не заўсёды выкарыстоўваю родную мову. Я вучуся на інжынернай спецыяльнасці, таму, вядома, на занятках і з некаторымі сябрамі-іншаземцамі ва ўніверсітэце размаўляю па-расійску. І часам пасля чатырох пар вельмі цяжка пераключыцца на родную мову. Але я стараюся, не зважаючы на тое, што часам кажу з памылкамі. Я не саромеюся. Па сутнасці, мне ўсе роўна, што аб гэтым падумаюць іншыя.   Ангеліна Бабылёва
“Усе пачалося з таго, што я нарадзіўся ў Беларусі”
Фота з архіва Ангеліны Бабылёвай

На сённяшні дзень мяне можна назваць хутчэй не беларускамоўнай, а “беларускапішучай” дзяўчынай. Ва ўсіх сваіх сацыяльных сетках – УКантакце, твітэры, інстаграме – я пішу выключна па-беларуску. Я лічу, што гэта першы крок да таго, каб цалкам “абеларусіць” сваё жыцце.   Так, я пакуль не гатова размаўляць па-беларуску. Таму што іншыя наўрад ці здолеюць адказваць мне па-беларуску. Напрыклад, адна з маіх школьных сябровак кажа, што гэта мова калгаснікаў і размаўляць на ёй – тупа. Мяне шакуе такое стаўленне, але, на жаль, так лічыць большасць людзей.   Па-беларуску я размаўляю толькі са сваёй бабуляй. Яна выкладае мову ў БарДУ і калісьці прапанавала, каб наша сям’я цалкам перайшла на беларускую мову. На жаль, амаль ніхто акрамя мяне не пагадзіўся.   У будучыні мне вельмі б хацелася мець беларускамоўную сям’ю. І вучыцца я таксама хачу ў Мінску, хутчэй за ўсё – у БДУ на факультэце беларускай філалогіі. Я вельмі спадзяюся, што беларускамоўнае асяроддзе падштурхне мяне да таго, каб цалкам перайсці на родную мову. А пакуль што я пішу…
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Барановичей

ФК «Барановичи» 16 июля в 18.30 играет с мозырской «Славией»

Хотите узнать больше? ФК Барановичи - Славия-Мозырь В рамках  1/16 финала борьбы за футбольный Кубок страны в четверг, 16 июля, на стадионе «Локомотив» ФК «Барановичи» 1 022

Пад Баранавічамі ўзгадалі растралянага святара, які ратаваў габрэйскіх дзяцей

Хотите узнать больше? Дзень малітоўнай памяці святароў і прадстаўнікоў інтэлігенцыі, расстраляных у 1942 годзе, адзначылі ў Палонцы Фото: http://catholic.by 13 ліпеня ў 905

В Барановичском районе в ДТП столкнулись «Мерседес», «Фиат» и «Шкода»

Хотите узнать больше? Три машины столкнулись в Барановичском районе Фото: Олег ПУГАЧ Авария произошла утром 13 июля на автодороге Барановичи – Молчадь – Дятлово, вблизи 2 295

В Барановичах после общественного обсуждения 2-й Профессиональный переулок переименуют в ул. Чернышевского

Хотите узнать больше? Ответ горисполкома От жителей города поступило два предложения: назвать данный участок ул. Несвижской или Миловидской, но чиновники решили по-своему. 939

Под Барановичами неожиданный смерч «прошил» гараж, срывая шифер с крыши

Хотите узнать больше? Смерч вырвал полосу шифера с одной стороны крыши. Фото: Юрий ПИВОВАРЧИК Атмосферный вихрь внезапно образовался 13 июля в д. Гирово и так же внезапно 1 172

Жительнице Барановичей родственники подарили деньги и заплатили налог на этот «подарок»

Хотите узнать больше? Горожанка указала в декларации о доходах и имуществе то, что бабушка с дедушкой подарили ей крупную сумму денег. В налоговой выяснили, что расходы 3 017

Двое браконьеров из Барановичского района расставили 10 сетей

Хотите узнать больше? Фото предоставлено Барановичской межрайонной инспекцией охраны животного и растительного мира при Президенте Республики Беларусь. Рыбаки были 1 849

В Барановичах брестский «Буг» почти километр преследовал пьяного скутериста

Хотите узнать больше? Сотрудники ОСВ ДПС «Буг» ГАИ УВД гнались за водителем скутера 800 метров. У мужчины в выдыхаемом воздухе обнаружено более 2 промилле алкоголя. Как 1 081