Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

«Распаўсюднікі спайсу – гэта, магчыма, вашы дзеці»

«Распаўсюднікі спайсу – гэта, магчыма, вашы дзеці»
«Распаўсюднікі спайсу – гэта, магчыма, вашы дзеці»

Чаму міліцыя бяссільная перад прадаўцамі спайсу, колькі ў Баранавічах яго спажыўцоў і з-за чаго гэта праблема ў бліжэйшы час не вырашыцца – Intex-press распавёў былы наркагандляр.
– Чаму ты вырашыў адказаць на мае пытанні?
– Пра так званыя «лёгкія наркотыкі» мала ведаюць нават тыя, хто іх ужывае штодзённа. Не кажучы аб астатніх. Я лічу, што гэта вельмі важная тэма і аб ёй трэба болей пісаць.
– Як ты стаў збываць наркотыкі?
– Першае, з чым я пазнаёміўся, – гэта спайс. Пару год таму. Завёў нейкія стасункі з тымі, хто распаўсюджваў. Дарэчы, не ведаю, як там выглядаюць у фантазіі чытачоў такія людзі, але насамрэч – гэта звычайныя хлопцы, бывае, што і дзяўчаты. Магчыма, вашы дзеці, якія прадаюць усю гэтую дрэнь такім жа дзецям.
Дык вось, вернемся. Я пазнаёміўся з гандлярамі, пару разоў за іх перадаў «вес» – атрымаў грошы. Потым вырашыў займацца самастойна.
– Адкуль ты даведаўся пра тэхніку вырабу?
– Як і ўсе – прачытаў у інтэрнэце. Ёсць цэлыя сайты, прысвечаныя гэтай тэме. Яны не зачынены дагэтуль. Там і інструкцыі, і неабходныя інгрыдыенты, і прававыя парады. Карацей – усё, што трэба ведаць. Адтуль браў «веды» і замаўляў усё складнікі.
–  Дастаць іх цяжка?
– Для вырабу «дуркі» патрэбны дзве рэчы – рэагент і аснова так званая. Рэагент – белы парашок, гэта непасрэдна тое, што дае ў галаву. На тых сайтах, аб якіх я казаў, ёсць цэлыя «крамы». Яны прапаноўваюць браць у іх рэагент оптам.
– Можна вось так заехаць і купіць ці што?
– Не, вядома ж, не. З такім «прадаванам» асабістага кантакту няма – усё праз інтэрнэт. Спісваешся з ім у скайпе, ён дае табе нумар электроннага гуманца. Туды кладзецца неабходная сума, замест гэтага «прадаван» у скайпе адпісвае табе адрас, дзе схаваны твой «скарб». Звычайна ён хаваецца ў пад’ездах дамоў спальных раёнаў буйных гарадоў – за смеццевай трубой прылеплены ці пад паштовымі скрынямі. У малых гарадах набыць складана ці немагчыма – трэба ехаць у абласныя цэнтры ці сталіцу. Галоўнае, хутка забраць – ёсць рызыка, што на закладку выпадкова трапіць мінак. Але звычайна хаваюць добра.
 Бывае яшчэ такое, што кідаюць – грошы паклаў, а закладкі няма.
– А ты як прадаваў?
– Ха-ха. У мяне была такая сістэма, што я як бы і не прадаваў – за мяне гэта рабілі іншыя. Іх было чалавекі 3-4, як калі. Яны атрымлівалі «вес» і самі яго збывалі. За такія паслугі, вядома, налічваўся добры працэнт. Я толькі вырабляў, і праз 10 хвілін спайсу ў мяне ўжо не было – усё аддаваў «на рэліз». Рэкламы ніякай не было – усё разносіла малва. Можаш сам спытаць у любога падлетка. Усе ведаюць, хто дзе прадае і каму тэлефанаваць!
– Колькі ты зарабляў?
– Гэта залежыла ад дня. Звычайна – па 1-3 мільёны ў дзень. За «полку» (паўграма. – Аўт.) прасілі па 100 тысяч. Таксама быў опт, пачынаўся з 10 грам.
– Гэта атрымліваецца, што ў сярэднім 15 чалавек набывалі ў цябе штодзённа. Няўжо ў нас так шмат любіцеляў?
– Ды ты проста не ўяўляеш сабе, колькі іх! Зараз амаль кожны школьнік, калі не ўжывае рэгулярна, то хаця б каштаваў. Я табе дакладна кажу, што гэта хвароба. Тут на вуліцу выходзіш, хоць каго з чырвонымі вачамі ды сустрэнеш. На дадзеныя наркалогіі нават не глядзі. Там звычайна ўжо згубленыя нарыкі. «Міксавікоў» сярод іх не шмат, бо аб іх проста не ведаюць. Я б сказаў, што прыблізная колькасць такіх любіцеляў у нашым горадзе – тысяч дзесяць. Дакладна ніхто не ведае.
– Якіх кліентаў  большасць? Ці ёсць сярод іх дарослыя людзі?
– Гледзячы якія дарослыя яшчэ. Калі да 30 гадоў, то такіх працэнтаў 50. Астатняя палова – да 20 гадоў. Старэйшыя не разумеюць «кайфу» ад спайсаў. А моладзі падабаецца. Адкуль бяруць грошы, я не ведаю. Бывала, што ў пазыку пыталі, тэлефоны пакідалі, планшэты, каб разлічыцца.
– А як з заканадаўствам? Трапляў ты ці твае «супрацоўнікі» ў міліцыю?
– Мае «спрацоўнікі», як ты кажаш, траплялі не раз. Я сам – не. Бо займаўся «лігай» – гэта спайс з такіх рэагентаў, якія не забаронены законам. Калі цябе «прымаюць» з весам у кішэні, то вязуць ва ўчастак, забіраюць траву на экспертызу. Сядзіш там тры гадзіны, чакаеш. Потым выходзіць афіцэр і са словамі «Пайшоў адсюль» выганяе, бо па сутнасці – прад’явіць няма чаго.
– А чаму нельга пасадзіць?
– У нас ёсць спіс забароненых рэчываў, якія прыраўнялі да псіхатропаў. Ён амаль кожны тыдзень дапаўняецца. Але факт у тым, што дастаткова дадаць да формулы адзін, а там вугляроду ці не ведаю чаго яшчэ, і вуаля – атрымліваецца незабаронены рэагент! Дададуць яго ў спіс забароненых толькі тады, калі з ім хто-небудзь пападзецца.
Усё гэта надрукавана на афіцыйным сайце ў сетцы, таму барыгі пачынаюць свой дзень з маніторынгу спіса – ці не трапіла туды тое рэчыва, якім яны гандлююць.
– Ці магчыма як-небудзь спыніць распаўсюджванне? Павінны быць рычагі – у Еўропе ж няма такой праблемы...
– Пакуль мы маем адчыненую мяжу з Расеяй, нічога не атрымаецца – усё ідзе адтуль, у нас сваіх лабараторый па вырабе рэагента няма. Яго робяць недзе ў Кітаі, магчыма, што і ў самой Расеі. На ўнос рэчыва ў спіс забароненых рэагуюць аператыўна – праз некалькі дзён на рынку новая формула – «ліга». Таму я бачу прычыну ў прававых прабелах і ў адсутнасці кантролю на мяжы.
У Еўропу хімія і не трапляе, бо на мяжы адшукаюць, – там паляць марыхуану. Ад яе хоць не памрэш.   – Я чуў, быццам бы за гэта не садзяць яшчэ і таму, што барыгі плоцяць працэнт асабістым людзям сярод сілавікоў, а тыя са свайго боку лабіруюць іх інтарэсы.
– Мо такое і існуе. Не буду казаць, што гэта немагчыма. Але ў Баранавічах я не плаціў нікому і нават не чуў, каб міліцыянеры прапаноўвалі такія варыянты. Можна падумаць, што тое, аб чым ты кажаш, у нейкім выглядзе існуе ў Мінску – самая буйная ў Беларусі інтэрнэт-крама псіхатропаў ужо колькі часу існуе і ніхто не прычыняе! У іх абароты велізарныя!
– Чаму ў моладзі так папулярны лёгкія наркотыкі? Здаецца, раней такога не было.
– А раней я і не жыў, не ведаю, як там было. А зараз у людзей ідэалы ўзнікаюць пад уплывам моды. Чуў расейскі рэп? Там кожны радок – заклік «папаліць». Выканаўцы самі кажуць, што яны наркаманы. Гэта мэйнстрым (мэйнстрым – нешта надзвычайна папулярнае. – Аўт.) !
Звычайна ад дуркі адыходзяць самі, калі разумнеюць. Але не ўсё паспяваюць да з’яўлення прывыкання.
– Прывыкання? Кажуць, быццам бы спайсы не выклікаюць ніякага прывыкання.
– Хлусня і лухта. Яшчэ як выклікаюць! Ты проста прыпальваешся, табе становіцца мала стандартнай дозы. Арганізм сам патрабуе яшчэ і яшчэ. А потым з’яўляецца талерантнасць. У пошуку першапачатковых пачуццяў шмат хто пераходзяць на цяжкія наркотыкі. Шляху назад няма. Мозг адмаўляецца працаваць і пагоршваецца памяць. Я гэта ведаю па сабе. Я стаў часцей чуць, што ў хлопцаў маладых спынілася сэрца. У моргу скажуць, што парок, а я адразу разумею – перадоз міксу. Ад гэтага загінаюць.
– Чаму ты вырашыў завязаць?
– Фактараў з’явілася  вельмі многа. Я пачаў сам паліць у вялікіх дозах – кожны дзень робіш жа, трэба і пакаштаваць –  праверыць. І так па дзесяць  разоў за дзень. Я заўважыў, што губляюся ў днях тыдня, не памятаю імён сваіх сяброў. Не магу думаць аб нечым сур’ёзным – мозг проста не функцыянуе, як раней. За некалькі месяцаў скінуў больш за дзесяць кілаграм.  Пад дуркай зрывае башку! Яна на кожнага ўплывае па-рознаму. Можна злавіць нейкі загон і не адысці – некаторыя літаральна трапляюць у псіхушку. А потым яшчэ адзін мой знаёмы з Мінска, які ўжываў, пад міксам выпаў з акна. Гэта было кропкай. Я вырашыў болей ніколі не дакранацца да наркотыкаў.    
Слоўнік
Спайс – палільная сумесь – трава з нанесеным хімічным рэчывам, якое валодае псіхаактыўным дзеяннем.
Вес – абагульняючая назва дозы спайсу.
Барыга – жаргонная назва гандляра наркотыкамі.
Прадаван – гандляр рэагентам.
Загон – асаблівы стан пры ўжыванні наркотыкаў, калі чалавек бачыць галюцынацыі ці не можа змяніць ход сваіх думак.
Мікс – сінонім слова спайс.      
Дарэчы
10 хвілін спатрэбілася карэспандэнту «ІР», каб адшукаць барыгу і дамовіцца аб продажы спайсу.
  Каб не парушыць антынаркатычнае заканадаўства, рэдакцыя апублікавала толькі частку размовы з наркагандляром. Але трэба ўсё ж падкрэсліць, што набыць спайс сёння – непрыстойна, непрабачальна лёгка!
Я вырашыў праверыць на сабе, ці сапраўды так проста набыць мікс і іншыя рэчывы. У пошуку інтэрнэта першы ж запыт вывеў на сайт с прапановамі пакаштаваць новай траўкі. Бачны скайп гандляра – дадаемся. Пасля кароценькай гутаркі «толькі па сутнасці» я атрымліваю прайс коштаў і адрас электроннага кашэля. Тавар гарантуюць якасны і «ядзерны». Гандляр прапаноўвае набыць 10 грам спайса за 500 тысяч. Такою колькасцю могуць «убіцца» 15 чалавек.
Далей трапляем на сайт, які цалкам прысвечаны псіхатропам, – тут можна набыць усё! Побач з парадамі да хатняга вырошчвання канаплі бачны прапановы набыць даведку аб хваробе на працу ці вучобу. Раздзел прававой дапамогі – яе абяцаюць выпускнікі юрфака БДУ. Спіс гандляроў, рейтынг іх крам. Зарэгістраваных карыстальнікаў на форуме перавальвае за дзясяткі тысяч. Большасць – кліенты.
 
 
Чаму сайты не заблакаваныя?
  Чаму сайты не заблакаваныя і псіхатропы можна лёгка набыць у інтэрнэце, журналіст «ІР» адправіўся высвятляць у сталічнае аддзяленне наркакантролю. Там  замест тлумачэнняў падарылі карэспандэнту фільм, зняты самімі міліцыянерамі, які павінен быў адказаць на ўсе пытанні.  
Высновы наступныя: у органах добра ведаюць аб існаванні такога кшталту сайтаў – шмат з іх ужо зачынены, усе існуючыя – пад пільным кантролем. Інтэрнэт не гарантуе гандлярам 100% ананімнасці – амаль кожны тыдзень затрымліваюцца віртуальныя Эскабары, прычым метады іх ідэнтыфікацыі вельмі дасканальныя .
Але ўсё ж, кітайскія лабаранты на крок уперадзе нашай міліцыі – прабелы ў заканадаўстве дазваляюць толькі забараняць трапляючыя на рынак формулы псіхатропаў. Закона, які мог бы забараніць іх усе, у тым ліку яшчэ не існуючыя, пакуль што няма.
«Распаўсюднікі спайсу – гэта, магчыма, вашы дзеці»

 Не кури, да не судим будешь    В Барановичах вынесли первый приговор по спайсам
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Барановичей

ФК «Барановичи» 16 июля в 18.30 играет с мозырской «Славией»

Хотите узнать больше? ФК Барановичи - Славия-Мозырь В рамках  1/16 финала борьбы за футбольный Кубок страны в четверг, 16 июля, на стадионе «Локомотив» ФК «Барановичи» 1 018

Пад Баранавічамі ўзгадалі растралянага святара, які ратаваў габрэйскіх дзяцей

Хотите узнать больше? Дзень малітоўнай памяці святароў і прадстаўнікоў інтэлігенцыі, расстраляных у 1942 годзе, адзначылі ў Палонцы Фото: http://catholic.by 13 ліпеня ў 890

В Барановичском районе в ДТП столкнулись «Мерседес», «Фиат» и «Шкода»

Хотите узнать больше? Три машины столкнулись в Барановичском районе Фото: Олег ПУГАЧ Авария произошла утром 13 июля на автодороге Барановичи – Молчадь – Дятлово, вблизи 2 283

В Барановичах после общественного обсуждения 2-й Профессиональный переулок переименуют в ул. Чернышевского

Хотите узнать больше? Ответ горисполкома От жителей города поступило два предложения: назвать данный участок ул. Несвижской или Миловидской, но чиновники решили по-своему. 935

Под Барановичами неожиданный смерч «прошил» гараж, срывая шифер с крыши

Хотите узнать больше? Смерч вырвал полосу шифера с одной стороны крыши. Фото: Юрий ПИВОВАРЧИК Атмосферный вихрь внезапно образовался 13 июля в д. Гирово и так же внезапно 1 165

Жительнице Барановичей родственники подарили деньги и заплатили налог на этот «подарок»

Хотите узнать больше? Горожанка указала в декларации о доходах и имуществе то, что бабушка с дедушкой подарили ей крупную сумму денег. В налоговой выяснили, что расходы 2 994

Двое браконьеров из Барановичского района расставили 10 сетей

Хотите узнать больше? Фото предоставлено Барановичской межрайонной инспекцией охраны животного и растительного мира при Президенте Республики Беларусь. Рыбаки были 1 836

В Барановичах брестский «Буг» почти километр преследовал пьяного скутериста

Хотите узнать больше? Сотрудники ОСВ ДПС «Буг» ГАИ УВД гнались за водителем скутера 800 метров. У мужчины в выдыхаемом воздухе обнаружено более 2 промилле алкоголя. Как 1 072