Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Замест персідскага ўзору

Замест персідскага ўзору
Замест персідскага ўзору
Бангладэшцы на надворку свайго інтэрната. Бангладэш – адна з бяднейшых краін у Азіі. Сярэдні заробак ткача ў краіне складае прыблізна 100 долараў. Умовы на бацькаўшчыне прымушаюць людзей шукаць працу за мяжой. І вось авангард з васьмі  чалавек прыбыў і ў Баранавічы. Карэспандэнт «IP» пацікавіўся ў працаўнікоў з далёкага замежжа аб першых уражаннях.
Будынак, у які пасялілі “імпартных” ткачоў, ледзь нагадвае нешта жылое – былы дзіцячы садок, згублены ў шэрагах хрушчовак. Вароты шчыльна прычынены, але замок адкрыты. Пры ўваходзе ў імправізаваны інтэрнат на другім паверсе чуецца незразумелая мова. Хоць госця і не чакалі, незнаёмцу вельмі рады. Да размовы імкнуцца ўсе, але англійскую мову ведае толькі адзін, астатнія размаўляюць на бенгальскай. Суразмоўцу клічуць Хасан. Ён ужо скончыў на радзіме ўніверсітэт і пакінуў там жонку. На бацькаўшчыне выконваў такую ж працу, што і тут – нічога новага. Кажа, што сюды прыехаў толькі каб зарабіць грошай – кантракт падпісаны на 2 гады, абяцалі каля 400 долараў.  
Замест персідскага ўзору
Аламгігр мые галаву пасля працоўнай змены.
На пытанні, як яму ў Беларусі, Хасан адказвае:
– Тут усё такое аднолькавае ў вас. Калі мы па тэлефоне паміж сабой размаўляем і пытаемся, дзе хто зараз знаходзіцца, то адказаць дакладна пакуль што цяжка – усе будынкі падобны адзін да аднаго. І нізкія яшчэ. А так, усё окей.
Окей, окей – некалькі разоў паўтарае Хасан, як бы запэўніваючы, што тут ім усё падабаецца. І нават не вельмі вялікі пакой, у якім жывуць усе разам, цалкам задавальняе:
– Тут добра. Мыцца кожны дзень можна: душ, туалет – усё ёсць. І не холадна.
На ўсе пытанні, якія датычацца грошай, уцямнага адказу не прагучала:
– Мы тут толькі са снежня, грошай пакуль што не атрымлівалі. Таму параўноўваць заробкі яшчэ рана, але дома я зарабляў вельмі добра, – кажа Хасан. – Значна вышэй, чым у сярэднім па краіне.

Наконт адносін з супрацоўнікамі са смуткам адказвае:

– Ніякіх стасункаў з калегамі па працы пакуль няма і наўрад ці хутка будуць. Англійскую мову ведаюць дрэнна. Паразмаўляць, абмеркаваць нешта няма з кім. Мы вельмі шчаслівыя, што цяпер да нас хоць нехта зайшоў!  
Замест персідскага ўзору


На пытанне, у чым ён бачыць розніцу паміж беларусамі і бангладэшцамі, Хасан абураецца:
– Водка! Вельмі многа п’юць!
Потым падкрэслівае, што яны – мусульмане і не разумеюць такога баўлення часу. Хаця цікавым сваё жыццё не называе:
– Пакуль што сядзімо тут, вольнага часу на гулянкі няма – мы сюды працаваць прыехалі. Бывае, выходзім куды-небудзь, але недалёка. Хіба што прайсціся да тэлефоннага вузла і патэлефанаваць дадому. Толькі таксама нячаста – вельмі дарагая сувязь. Падключыліся да мабільнага аператара – у мяне смартфон, таму час ад часу выходжу ў інтэрнэт – скайп, мэйл праверыць.

Адпускаць свайго госця бангладэшцы не жадаюць – упрошваюць застацца на абед. Стравамі частуюць нацыянальнымі, толькі што з мясцовых інгрыдыентаў. На стале рыс, традыцыйны бангладэшскі суп і жараная рыба. Хлеба замежныя ткачы не ядуць. Хасан увогуле змешвае рыс з супам, не падзяляючы стравы на першыя і другія, а замест гарбаты перавагу аддае звычайнай вадзе.  
Замест персідскага ўзору


– Першы час было вельмі цяжка есці тое, што ўжываеце вы. Некаторыя мае сябры нават яшчэ не прыстасаваліся да мясцовай кухні, – скардзіцца Хасан. – Калі ёсць вольны час, то мы гатуем сабе самі, пераважна морапрадукты. Кошты здолею параўноўваць толькі тады, калі атрымаю першыя грошы. Пакуль што я не быў у вашых крамах, бо тую ежу, што мы замаўляем, нам набывае кампанія, а ў працоўныя дні мы харчуемся ў сталовай.
Пасля абеду замежныя суразмоўцы доўга і шчыра дзякуюць за наведванне. А тым часам вахцёр распавядае аб сваіх суседзях:

– Нічога такія хлопцы, не буяняць, не п’юць. Усе з імі добра, – і мнагазначна дадае. – Пакуль…

Што датычыцца адносінаў саміх беларусаў да сваіх новых калег, дык яно ў большасці абыякавае.

– Ну прыехалі ды прыехалі. Усё роўна сюды ніхто не ідзе – моладзі гэта не патрэбна. А яны працуюць нармальна, за станкамі. Па-іхняму я ўсё роўна не разумею. Калі што трэба сказаць, дык я таму, што англійскай валодае, кажу нешта – ён усім даносіць, – кажа адзін з працоўных.

А пакуль першыя замежныя ткачы прыстасоўваюцца да новых умоў, на фабрыцы ў хуткім часе чакаюць яшчэ 20 працоўных з Бангладэш.
Дарэчы.
  Бангладэш –  усходняя суседка Індыі з насельніцтвам у 163 мільёны чалавек. Прыблізныя памеры краіны – як Беларусь без Магілёўскай і Берасцейскай абласцей, а 3/4 часткі вытворчасці прыходзіцца на ткацкую – буйныя міжнародныя фірмы карыстаюцца таннасцю працоўнай сілы. Апошнім часам краіну скалынаюць масавыя беспарадкі, арганізаваныя апазіцыйнымі партыямі, сярод якіх ёсць і радыкальныя ісламісты. Адно з апошніх патрабаванняў – увесці адказнасць за багахульства.
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Барановичей

ФК «Барановичи» 16 июля в 18.30 играет с мозырской «Славией»

Хотите узнать больше? ФК Барановичи - Славия-Мозырь В рамках  1/16 финала борьбы за футбольный Кубок страны в четверг, 16 июля, на стадионе «Локомотив» ФК «Барановичи» 1 018

Пад Баранавічамі ўзгадалі растралянага святара, які ратаваў габрэйскіх дзяцей

Хотите узнать больше? Дзень малітоўнай памяці святароў і прадстаўнікоў інтэлігенцыі, расстраляных у 1942 годзе, адзначылі ў Палонцы Фото: http://catholic.by 13 ліпеня ў 890

В Барановичском районе в ДТП столкнулись «Мерседес», «Фиат» и «Шкода»

Хотите узнать больше? Три машины столкнулись в Барановичском районе Фото: Олег ПУГАЧ Авария произошла утром 13 июля на автодороге Барановичи – Молчадь – Дятлово, вблизи 2 284

В Барановичах после общественного обсуждения 2-й Профессиональный переулок переименуют в ул. Чернышевского

Хотите узнать больше? Ответ горисполкома От жителей города поступило два предложения: назвать данный участок ул. Несвижской или Миловидской, но чиновники решили по-своему. 935

Под Барановичами неожиданный смерч «прошил» гараж, срывая шифер с крыши

Хотите узнать больше? Смерч вырвал полосу шифера с одной стороны крыши. Фото: Юрий ПИВОВАРЧИК Атмосферный вихрь внезапно образовался 13 июля в д. Гирово и так же внезапно 1 166

Жительнице Барановичей родственники подарили деньги и заплатили налог на этот «подарок»

Хотите узнать больше? Горожанка указала в декларации о доходах и имуществе то, что бабушка с дедушкой подарили ей крупную сумму денег. В налоговой выяснили, что расходы 2 994

Двое браконьеров из Барановичского района расставили 10 сетей

Хотите узнать больше? Фото предоставлено Барановичской межрайонной инспекцией охраны животного и растительного мира при Президенте Республики Беларусь. Рыбаки были 1 837

В Барановичах брестский «Буг» почти километр преследовал пьяного скутериста

Хотите узнать больше? Сотрудники ОСВ ДПС «Буг» ГАИ УВД гнались за водителем скутера 800 метров. У мужчины в выдыхаемом воздухе обнаружено более 2 промилле алкоголя. Как 1 072