Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Жыхары Баранавіч купілі за свае грошы аэраздымкі горада часоў вайны

Жыхары Баранавіч купілі за свае грошы аэраздымкі горада часоў вайны
Жыхары Баранавіч купілі за свае грошы аэраздымкі горада часоў вайны
Частка аэраздымка над старым паркам. Патрэбную суму – 150 долараў – сабралі праз інтэрнэт за два з паловай дні. Як расказаў “ІР” ініцыятар акцыі Рамуальд Жабік, у архіве "Фонд вялікіх гарадоў" у ЗША захоўваецца вялікая колькасць аэрафотаздымкаў гарадоў, зробленых з самалётаў нямецкімі лётчыкамі. Нядаўна ён даведаўся, што сярод гэтых здымкаў гарадоў ёсць і нашы Баранавічы. Копіі здымкаў у вельмі добрым стане архіў прадае ўсім жадаючым.   “За 150 долараў можна было купіць восем дэталёвых здымкаў раёнаў нашага горада, датаваных 3.6.1942, – кажа Рамуальд. – Гэтыя здымкі цікавыя тым, што ў 1942 годзе горад мінімальна пацярпеў ад авіяналётаў, большасць гістарычных будынкаў знаходзіцца ў першапачатковым выглядзе, што дае магчымасць убачыць, як выглядаў наш горад да маштабнага знішчэння ў 1944 годзе”.   Дарэчы, цана за восем здымкаў была са зніжкаю з нагоды навагодніх святаў, бо звычайна за копію аднаго фота бяруць 30 долараў.   Але і гэтая сума была для Рамуальда завялікай. “Я вырашыў звярнуцца да людзей, якія цікавяцца гісторыяй горада, праз суполку ў ЖЖ «Жывы часопiс горада Баранавiчы», – распавядае Рамуальд. Быў створаны адмысловы рахунак у “Яндэкс Грошы”. Я вельмi здзiўлены хуткай рэакцыяй людзей, якiя адгукнулiся на маю прапанову набыць здымкi разам”.   Патрэбную суму сабралі за два з паловай тыднi. Па словах Рамуальда Жабіка, адгукнулiся розныя людзі, нават не зацiкаўленыя ў самiх здымках, проста захопленыя iдэяй. “Жыхары Баранавіч падхапiлi iдэю i распаўсюджвалi iнфармацыю праз сацыяльныя сеткі, на старонках сваiх праектаў, – кажа хлопец. ­ Дапамагалi блогеры, сайт “Барановичи.net”, журналiсты i простыя людзi. Нехта рабiў электронны ўнёсак, а нехта нават прывозіў грошы. Вялiкі ўсiм дзякуй”.   На сённяшні дзень лічбавыя копіі ўжо набыты і атрыманы.  Разам восем здымкаў складаюць поўную выяву горада з ваенным аэрадромам у весцы Грабавец, паказваюць вёскi Узногi, Анiсiмавiчы, Свяцiлавiчы, Каўпенiцу.   – Цяпер  мы складаем мазаiку з гэтых здымкаў, i хутка яна будзе даступна кожнаму цікаваму для прагляду на сайце праекта “1871.by”, – кажа Рамуальд Жабік. – Электронныя копіі будуць перададзены таксама музею горада Баранавічы.   Даведка Праект “1871.by Баранавiчы — гiсторыя ў фотаздымках» iснуе ўжо амаль год. На ім знаходзяцца паштоўкi, здымкi i iншыя матэрыялы, якiя датычацца гiсторыi горада Баранавiчы. Адрозненне гэтага праекта ад падобных у тым, што ўсе матэрыялы размешчаны на вiртуальнай карце горада ў тым месцы, дзе прыкладна быў зроблены здымак. Такiм чынам, ёсць магчымасць не толькi ўбачыць сам здымак цi паштоўку, але i паглядзець на карце,што на тым месцы зараз.    Плануецца, што хутка будзе магчымасць, выкарыстоўваючы мабiльны тэлефон цi планшэт, рабiць прагулкi па горадзе i бачыць сваё месцазнаходжанне на карце горада розных часоў, у тым лiку і Другой сусветнай вайны, пракладаць маршрут па пазначаных на карце здымках. З'явiцца магчымасць дадаць здымак на карту кожнаму, хто мае цiкавы здымак у сваiм альбоме цi калекцыi. I шмат яшчэ чаго карыснага i цiкавага. Бо асноўнай мэтай праекта з'яўляецца папулярызацыя гiсторыi роднага краю сярод жыхароў i гасцей горада. У планах даданне больш цiкавых магчымасцей i матэрыялаў, каб гiсторыя была блiжэй да грамадзян.
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Барановичей

ФК «Барановичи» 16 июля в 18.30 играет с мозырской «Славией»

Хотите узнать больше? ФК Барановичи - Славия-Мозырь В рамках  1/16 финала борьбы за футбольный Кубок страны в четверг, 16 июля, на стадионе «Локомотив» ФК «Барановичи» 1 023

Пад Баранавічамі ўзгадалі растралянага святара, які ратаваў габрэйскіх дзяцей

Хотите узнать больше? Дзень малітоўнай памяці святароў і прадстаўнікоў інтэлігенцыі, расстраляных у 1942 годзе, адзначылі ў Палонцы Фото: http://catholic.by 13 ліпеня ў 905

В Барановичском районе в ДТП столкнулись «Мерседес», «Фиат» и «Шкода»

Хотите узнать больше? Три машины столкнулись в Барановичском районе Фото: Олег ПУГАЧ Авария произошла утром 13 июля на автодороге Барановичи – Молчадь – Дятлово, вблизи 2 296

В Барановичах после общественного обсуждения 2-й Профессиональный переулок переименуют в ул. Чернышевского

Хотите узнать больше? Ответ горисполкома От жителей города поступило два предложения: назвать данный участок ул. Несвижской или Миловидской, но чиновники решили по-своему. 939

Под Барановичами неожиданный смерч «прошил» гараж, срывая шифер с крыши

Хотите узнать больше? Смерч вырвал полосу шифера с одной стороны крыши. Фото: Юрий ПИВОВАРЧИК Атмосферный вихрь внезапно образовался 13 июля в д. Гирово и так же внезапно 1 172

Жительнице Барановичей родственники подарили деньги и заплатили налог на этот «подарок»

Хотите узнать больше? Горожанка указала в декларации о доходах и имуществе то, что бабушка с дедушкой подарили ей крупную сумму денег. В налоговой выяснили, что расходы 3 021

Двое браконьеров из Барановичского района расставили 10 сетей

Хотите узнать больше? Фото предоставлено Барановичской межрайонной инспекцией охраны животного и растительного мира при Президенте Республики Беларусь. Рыбаки были 1 849

В Барановичах брестский «Буг» почти километр преследовал пьяного скутериста

Хотите узнать больше? Сотрудники ОСВ ДПС «Буг» ГАИ УВД гнались за водителем скутера 800 метров. У мужчины в выдыхаемом воздухе обнаружено более 2 промилле алкоголя. Как 1 082