Закрыть

Выберите город

Закрыть

Нясвіжскія трагедыі Фота

ARCHE - Навука | 11-04-2013

Аўтобусная станцыя ў Нясвіжы. Фота з архіва аўтара Другая сусветная вайна прыйшла ў Беларусь не ў чэрвені 1941 года, а ўжо ў верасні 1939-га. Жыхары Заходняй Беларусі апынуліся паміж молатам і кавалдай. Сведчаннем таму — лёсы жыхароў Нясвіжа.

Дачка музыканта

Аднымі з жыхароў старадаўняй радзівілаўскай сталіцы была сям’я Красінскіх. Яе галава Андрэй Красінскі быў капельмайстрам аркестра 27-га уланскага палка Войска Польскага імя Стэфана Баторыя. Яго жонка Анна Логвін-Астроўская паходзіла з багатай шляхецкай сям’і. У 1933 годзе ў Красінскіх нарадзілася дачка Ірэна.

Андрэй Красінскі

З успамінаў Ірэны мы ведаем, што яе бабуля размаўляла на т.зв. “крэсовай пальшчызне”, але тая мова была больш падобная на беларускую, чым на польскую. Акрамя гэтага бабуля вучыла ўнучку беларускай мове.

Андрэй Красінскі (першы справа) на фоне Нясвіжскага замка

Сям’я афіцэра жыла ў доме, які знаходзіўся каля праваслаўнай царквы. Маленькая Ірэна любіла слухаць праваслаўныя царкоўныя службы. Адзін раз яна нават трапіла на шлюб. У царкве было шмат людзей. Усе трымалі свечкі і спявалі малітвы. Гэтае відовішча, якое адрознівалася ад таго, што адбываецца ў касцёле, вельмі ўразіла дзяўчынку.

Аркестр 27 уланскага палка з Нясвіжа

У Нясвіжы часта ладзіліся палкавыя святы, калі афіцэрскія сем’і збіраліся ў клубе. Аднак усё скончылася восенню 1939 года. 27-мы уланскі полк у складзе Навагрудскай брыгады кавалерыі быў накіраваны на захад Польшчы. Уланы з Нясвіжу змагаліся пад Мінскам Мазавецкім, а 13 верасня вызвалілі мястэчка Малішэў. Падчас гэтага бою 27-мы ўланскі полк супрацьстаяў часткам 11-й пяхотнай дывізіі вермахта. Знаходзячыся пад абстрэлам нямецкіх кулямётаў, уланы вымушаны былі спешыцца і пайсці  ў атаку. У выніку штыкавой атакі польскім кавалерыстам удалося выбіць ворага з населенага пункта. Падчас таго бою Андрэй Красінскі быў паранены і знаходзіўся ў шпіталі ў Варшаве. Пазней яму ўдалося вярнуцца дадому.

Афіцэры 27-га Уланскага палка

…Раніцай 17 верасня 1939 года над Несвіжам праляцелі самалёты з чырвонымі зоркамі. Была аб’яўлена паветраная трывога. Хутка ў горадзе з’явіліся салдаты з тымі ж чырвонымі зоркамі на фуражках. У адзін з вераснёўскіх дзён Андрэй Красінскі прыбег у хату і пачаў нешта шукаць. Аказалася, што ён шукаў дзве скрыні з порахам, каб іх знішчыць. Новыя ўлады загадалі здаць зброю, а калі нешта будзе знойдзена, дык уся сям’я будзе арыштавана. Знайшоўшы скрыні Анджэй паставіў іх на стол. Ён не заўважыў, як дачка ўзяла адну са скрыняў і высыпала порах на выцягнутыя з каміна вуглі. Адбыўся выбух. Дзяўчынка атрымала апёкі.

Красінскія ўсім казалі, што ўзарваўся прымус. Аднойчы ў Нясвіж па сваіх справах прыехалі ўрачы з Масквы. Андрэй змог паказаць ім дачку. Тыя здзівіліся, што дзяўчынка выжыла пасля такога выбуху. Правільнае лячэнне дапамагло паставіць Ірэну на ногі, а пазней і амаль пазбавіць ад слядоў апёкаў.

Афіцэры 27-га Уланскага палка ў Друскеніках

Падчас навагодніх свят 1940 года былога малодшага афіцэра ўланскага палка выклікалі ў НКУС для паўторнай рэгістрацыі. Усе чакалі найгоршага. У сям’і ўжо ведалі, што былых польскіх вайскоўцаў, паліцыянтаў, супрацоўнікаў дзяржаўнага апарату бальшавікі арыштоўваюць. Ірэна ўспамінала, што бацька апрануў на сябе ўсе цёплыя рэчы: дзве пары кальсонаў, некалькі шкарпэтак, цёплы швэдар. Да самай ночы родныя чакалі Андрэя… і ён вярнуўся. Магчыма таму, што быў толькі музыкам.

Жыццё змянілася. На вуліцы чулася руская мова. Было шмат чырвоных сцягоў, лозунгаў. А хутка пачалася другая вайна. Адна акупацыя, змянілася другой. Немцы стварылі ў Нясвіжы гета. Людзей жандармы і паліцэйскія расстрэльвалі прама на вуліцы. Андрэй Красінскі працаваў у аркестры з якім ездзіў у Баранавічы і ў Мінск. У 1942 годзе у гета адбылося паўстанне. Ірэна ўспамінае, што ў гэты час полымем было ахоплена ўсе будынкі, у якіх жылі яўрэі і паўсюдна чуліся крыкі і стрэлы. Аднойчы, на яе вачах нямецкі салдат застрэліў яўрэйскую дзяўчыну.

Нясвіж часта бамбілі. У адзін з дзён бомба трапіла ў агарод сям’і Красінскіх, але выбух не адбыўся. Сям’я з’ехала з той хаты, бо суседства з такой бомбай нічога добрага не абяцала.

А ўжо пасля вызвалення горада ад немцаў сям’я Красінскіх вырашыла выехаць у Польшчу. Не за доўга да гэтага Ірэна гуляла па парку ля Нясвіжскага замку і ўбачыла шмат кніг, выкінутых з замку. Старыя фаліянты ў скураным пераплёце проста ляжалі на зямлі. А побач з імі ляжала жаночая сумка. Ірэна ўзяла яе і пайшла да дому. Аказалася, што ў торбачцэ ляжаў… пашпарт перадапошняга Нясвіжскага ардыната Альбрэхта Радзівілла. Гэты сувенір Ірэна забрала з сабой ў Польшчу як успамін пра горад дзе прайшло яе дзяцінства.

Сям’я “кулакоў”

Не далёка ад шашы Варшава — Масква, у вёсцы Каранеўшчына жыла сям’я Ядзвігі Ксяневіч. Пачынаючы з 1915 года праз тыя тэрыторыі бесперапынна хадзіла войска. То рускае, то нямецкае. Потым палякі, бальшавікі і зноў палякі. Пасля Рыжскага міра мяжа паміж Другой Рэччу Паспалітай і Савецкай Расія прайшла якраз непадалёк ад поля, якое належала сям’і Ксяневіч.

Жыццё на мяжы было не простым. Да 1924 года з савецкага боку на тэрыторыю Польшчы часта пераходзілі бальшавісцкія дыверсанты. Бацькі Ядвігі трымалі ў доме кавалерыйскі карабін, наган і вялікую колькасць патронаў. Неаднаразова сялянам прыходзілася ўступаць ва ўзброеныя сутычкі з гасцямі з усходу. Але ў 1924 годзе на мяжы з’явіўся Корпус аховы памежжа (КАП).

У міжваенны час сям’я Ксяневіч мела 25 га зямлі, 4 га лугоў і 1,5 га саду і вялікую пасеку. На польскіх вайсковых мапах гэтую гаспадарку пазначалі як фальварак. Старшы брат Ядзвігі скончыў Гуманітарны факультэт Віленскага ўніверсітэта, сястра — Настаўніцкія курсы.  

17 верасня 1939 года, як успамінае Ядвіга, у вёсцы знянацку з’явіліся людзі ў зялёных фуражках з чырвонымі зоркамі. Паміж сабой яны размаўлялі па-руску. Сяляне зразумелі: гэта савецкія памежнікі. А дзе ж КАП? Аказалася, што польская стражніца ўжо знішчана. Хутка ў вёсцы з’явіліся рэгулярныя часткі РСЧА. Па ўспамінах Ядзвігі Ксяневеч для яе бацькі з’яўленне бальшавікоў было шокам. Ён ненавідзеў камунізм, бо памятаў рэвалюцыю 1917-га і кароткі перыяд 1920 года, калі бальшавіцкая навала ішла на Варшаву.

У Каранеўшчыне з’явіліся новыя ўлады ў выглядзе “сельсавета”, якія адразу запісалі заможных і працавітых Ксяневічаў у кулакі. Хутка, з суседніх вёсак, якія знаходзіліся на савецкім баку, сталі прыходзіць беларускія сяляне, каб купіць “у паноў” нешта з прадуктаў. Пры гэтым яны казалі, што Ксяневічы “кулакі” і іх усё роўна хутка сашлюць у Сібір, таму грошы ім будуць больш патрэбныя, чым прадукты. У студзені 1940 года ў хату Ксяневічаў прыйшлі два чырвонаармейцы. Гэтыя людзі проста хацелі есці. А калі паелі і выпілі, то пачалі распавядаць як бедна жывецца ў БССР і што яны здзіўлены, што ў Польшчы сяляне так багата жывуць.

Клецк. 1930-я гг.

У лютым 1940 года з памежных вёсак пачалі дэпартаваць заможнае насельніцтва. Але Ксяневічам пашчасціла. У 1920 годзе бацька Ядзвігі ўратаваў жыццё мясцоваму камуністу Дзям’яну Саўчуку. Пасля 1939 года гэты чалавек зрабіў добрую кар’еру і часта ездзіў нават у Маскву. Саўчук не забыўся на дабро і ўратаваў Ксяневічаў ад дэпартацыі.

Аднак на гэтым выпрабаванні не скончыліся. Вясной 1940 года сям’ю Ксяневіч разам з аднавяскоўцамі накіравалі на будаўніцтва аўтастрады каля Снова. А восенню таго ж года ім давялося ўдзельнічаць у будаўніцтве чыгуначнай лініі Баранавічы — Бабруйск.

Нарэшце, увесну 1941 года ўсю зямельную маёмасць Ксяневічаў забралі ў калхоз. Новае выпрабаванне прыйшло ўжо летам. Ядвіга ўспамінала, як ужо ўвечары 22 чэрвеня 1941 года па дарозе Варшава — Масква ехалі вялікія калоны нямецкай тэхнікі. Падчас нямецкай акупацыі Ксяневічы займаліся звычайнай сялянскай працай. Да іх часта заходзілі партызаны з Усходняй Беларусі. Рабавалі. Аднойчы немцы зрабілі ў садзе, які належаў Ксяневічам, засаду, у якую трапілі “госці з лесу”. Шмат каго забілі і паранілі. Усё адбывалася на вачах Ядзвігі.

Летам 1944 года ў вёску увайшлі першыя савецкія часткі, а ужо восенню паўсюдна віселі транспаранты з надпісам “Всё для фронта, все для Победы!”. Мясцовыя савецкія ўлады патрабавалі здаваць усе лішкі прадуктаў для Чырвонай Арміі. А якія тады ў сялян былі лішкі?! У 1945 годзе ў Каранеўшчыну пачалі прыяжджаць беларусы з Гайнаўкі, якіх перасялялі з Польшчы. Яны займалі як пустуючыя дамы, так і тыя, у якіх жылі людзі. Хутка з’явіліся новыя гаспадары і ў доме Ксяневічаў.

У жніўні 1945 года праз Клецк, Баранавічы і Брэст Ксяневічы паехалі ў Польшчу. Іх новы дом знаходзіўся пад Познанню, на новых заходніх тэрыторыях, якія Польшча атрымала пасля Другой Сусветнай вайны. Сярод іх суседзяў было шмат жыхароў былога Віленскага ваяводства, але на новым месцы кожны быў сам за сябе.

У 1967 годзе ў Польшчы быў зняты камедыйны серыял “Sami swoje” (Толькі нашыя), які распавядае пра лёс дзвух сямей, прыехаўшых з “крэсаў” на новыя польскія землі на Захадзе. Не гледзячы на агульны жартаўлівы фон фільма, ён дэманструе тыя цяжкасці з якімі прыйшлося сустрэцца людзям пасля Другой Сусветнай вайны. З ўсёй упэўненасцю можна казаць, што аднымі з прататыпаў герояў гэтага выдатнага фільма з’яўлялася і сям’я Ксяневічаў з-пад Нясвіжа. 

Гэта бальшавікі. Гэта канец

Тэрэза Држаль нарадзілася ў Нясвіжу, але ў сярэдзіне 1930-х гадоў, калі дзяўчынке было 9 гадоў, яе бацькі пераехалі ў Варшаву. Аднак кожнае лета дзеці разам з мамай прыязджалі ў Нясвіж на канікулы. У жніўні 1939 года бацька Тэрэзы даслаў жонцы ліст у якім пісаў, каб сям’я засталася ў Нясвіжы. Хутка пачалася вайна.

Сям’я жыла ў дзеда. Яго дом знаходзіўся ў лесе, недалёка ад Нясвіжу. У нядзелю 17 верасня 1939 года Тэрэза прачнулася ў 5 гадзін раніцы ад гуку самалётаў, якія ляцелі вельмі нізка. Усе прыгатаваліся бегчы да спецыяльнага бамбасховішча, але хутка ўсе адчулі іншы гук. Дарога перад домам была ўся ў пылу, а скрозь яе дзяўчынка ўбачыла людзей у дзіўных шапках з адным рогам (тады яна яшчэ не ведала, што гэта будзёнаўка). Тэрэза адразу ўспомніла казку пра людзей з адным вокам і адным рогам, якія жывуць на другім канцы света. Аднак прыглядзеўшыся, яна ўбачыла, што ў гэтых людзей два вокі.

Дзед Тэрэзы стаяў і моўчкі глядзеў на салдат, якія ішлі па дарозе. “О, Езус, Марыя, Матка Боска. Што вы тут робіце?”, — запытаў дзед аднаго з афіцэраў. Той з пагардай паглядзеў на старога, дзяўчынку і скрозь зубы прамовіў: “Ваш Рыдз Смиглы попросил о помощи, идем защищать вас от немцев». Тут на дарозе паказаліся танкі. Іх было вельмі шмат. Дзед адвярнуўся і пайшоў да хаты. Увайшоўшы ў дом, ён прамовіў: “Гэта бальшавікі. Гэта канец”.

Хутка у лесе пачуліся стрэлы. Усе, хто быў у хаце, выбеглі на задні двор і убачылі там некалькі польскіх афіцэраў КАП. Адзін з іх быў паранены ў руку. Дзед Тэрэзы махнуў рукой і сказаў: “Панове, хутчэй на Поўнач, у кірунку Вільні. Хутчэй. Тут бальшавікі”. Так па ўспамінах Тэрэзы Држаль у Нясвіж прыйшла савецкая ўлада. Хутка пачаліся арышты. Дзед дзяўчынкі чакаў, што і яго арыштуюць, аднак падчас “першых саветаў” яму пашчасціла. Арыштавалі 75-гадовага старога ўжо ў 1944 годзе і саслалі ў Сібір.

Тэрэза ўспамінала, што ўвесь Нясвіж быў аздоблены чырвонымі сцягамі і лозунгамі. Аднак нехта з жыхароў горада пусціў на рынак абстрыжаную казу і прычапіў да яе таблічку з надпісам на рускай мове: “Извините, что я голая. Я из колхоза. У вас поживу и обрасту». Аднак хутка жарты скончыліся.

У лютым 1940 года пачаліся дэпартацыі сем’яў супрацоўнікаў лясной аховы, дзяржаўных устаноў, вайсковых асаднікаў. У красавіку ў Казахстан паехалі сем’і афіцэраў Войска Польскага і супрацоўнікаў дзяржаўнай паліцыі. А ў чэрвені 1940 года прыйшоў час і на бежанцаў. Савецкія спецыяльныя органы загадалі ўсім, хто жадае вяруцца ў акупаваную Германіяй частку Польшчы зарэгістравацца ў спецыяльных бюро. Усіх, хто прайшоў рэгістрацыю пазней пагрузілі ў грузавікі і прывязлі на чыгуначную станцую дзе на іх чакалі эшалоны. Цягнікі аднак паехалі не на Захад, а за Урал.

У Польшчу сям’я Тэрэзы вернецца толькі ў 1946 годзе.

Усе фота з архіва аўтара

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Беларуси

Уже третий за ноябрь: в Беларуси выполнили еще один смертный приговор

Хотите узнать больше? В Беларуси выполнили еще один смертный приговор — расстрелян Геннадий Яковицкий, неоднократно судимый, признанный виновным в убийстве своей 79

КГК обвинил Госкомимущество в невыполнении поручений президента

Хотите узнать больше? По данным Комитета государственного контроля, Госкомимущество ежегодно не выполняет поручения главы государства по вовлечению в оборот 54

Беларусь присоединилась к международной морской организации

Хотите узнать больше? Беларусь официально стала членом Международной морской организации ООН. Как сообщила пресс-служба Министерства транспорта и коммуникаций, по 45

Правительство компенсирует белорусским банкам потери по экспортным кредитам

Хотите узнать больше? Правительство компенсирует белорусским банкам в 2017-2018 годах потери от предоставления экспортных кредитов, сообщила пресс-служба Совмина. 42

Бывшая сотрудница минского банка сняла со счета вип-клиента крупную сумму

Хотите узнать больше? Прокуратура Заводского района Минска направила в районный суд материалы дела о мошенничестве в особо крупном размере по ч. 4 ст. 209 УК. фото: 213

Белорусы догоняют европейцев по безналичным покупкам

Хотите узнать больше? Переход на новые купюры и монеты привел в Беларуси к резкой популярности безналичных расчетов в рознице. Теперь каждую четвертую покупку в магазине 212

Плохие долги: 270 предприятий переданы в Агентство по управлению активами

Хотите узнать больше? Кредиторская задолженность в сумме 600 млн рублей передана в Агентство по управлению активами. Среди должников -- в основном сельскохозяйственные 186

Белорусским банкам некому выдавать кредиты

Хотите узнать больше? Кредитные портфели банков в 2016 году сократились, хотя денег в финансовых институтах хватает. Не хватает лишь качественных заемщиков. фото: 455