Закрыть

Выберите город

Закрыть

Рэканструкцыя інтэр'ера гетманскай залы паўднёвай галерэі Нясвіжскага замка

ARCHE - Навука | 08-10-2012
Рэканструкцыя інтэр'ера гетманскай залы паўднёвай галерэі Нясвіжскага замка

Праект рэканструкцыі інтэр'ера Гетманской залы паўднёвай галерэі Нясвіжскага замка прадугледжваў захаванне рашэння, сфармаванага на сярэдзіну XVIII ст. Комплексны падыход да аднаўлення рэалізоўваўся як максімальнае вяртанне да першапачатковага дэкора і памкненне да даставернасці аднаўляемых элементаў.

 

The reconstruction project Hetman hall interior of Niasvizh castle's southern gallery provided for the preservation solutions, formed in the mid-18th century. A comprehensive approach to recovery was realized as the maximum return to its original decor and a desire for authenticity reconstituted elements.

 

Уводзіны

 

Захаваныя планы замка XVIII-XIX стст.. падрабязныя апісанні паўднёвай галерэі ў архіўных дакументах і дадзеныя натурных даследаванняў ілюструюць рэтраспекцыю яе будаўніцтва і рамонтаў. У цэлым будынак паўднёвай галерэі да цяперашняга часу захаваў стылявую, аб'емна-планіровачную і канструктыўную структуру, закладзеную пры яе рэканструкцыі ў сярэдзіне XVIII ст. Праектам рэстаўрацыі прадугледжвалася захаванне сфармаванага на гэты перыяд вырашэння.

 

Асноўная частка

 

Галерэя была ўзведзеная да 1650 г. і злучала заходнюю вежу палаца з камяніцаю і з прымыкаючаю да яе вежаю. У 1740-1750-я гг. галерэя была перабудаваная, з'явіўся трэці паверх, план якога аналагічны плану другога, а ўвесь корпус пашырыўся ў два разы. Фундатарам генеральных аднаўленчых працаў быў князь Міхал Казімір Радзівіл, вядомы сваёй мянушкай "Рыбанька", які ўладарыў у Нясвіжы з 1724 па 1762 г. У гэты час экстэр'ер замка прымае стылявыя рысы барока. У інвентары канца 1750-х гг., згадваецца, што на трэцім паверсе знаходзіцца Партрэтная заля князёў Радзівілаў з 11 вокнамі [1, с. 9]. У 1762 г. ардынацыю прыняў Караль Станіслаў Радзівіл, які аднак вымушаны быў пакінуць Нясвіж да 1778 г., па вяртанні прыступіў да аднаўлення модна пашкоджанага ад вайсковых уварванняў замку [2, с. 43]: У 1780-1784 гг. праводзіліся вялікія працы па дэкараванню залаў на другім і трэцім паверхах. Пазней памяшканні галерэі прыйшлі ў запусценне. Яны фігуруюць у інвентары 1830 г., дзе пазначана, што да гэтага часу на трэцім паверсе ў наяўнасці засталося сем вокнаў, хутчэй за ўсё верхнія праёмы былі замураваныя [1, с. 9]. У пачатку XX ст. з'яўляецца бетонавае перакрыцце на адзнацы ніжэй вокнаў другога святла, закладзеных цаглінамі. У студзені 2002 г. пасля пажару металічныя бэлькі перакрыцця прагнуліся і яно страціла нясучую здольнасць [1, с. 12]. Пасля гэтай падзеі было прынятае рашэнне аднаўляць залу з двухсветлавым вырашэннем згодна яе першаснаму выгляду. Працэс узнаўлення інтэр'ера Гетманскай залы, ўнутранае аздабленне якой да нашых часоў не дайшло, пачаўся ў 2009 г. пасля дэтальнага даследавання. Аб'ём выкананых натурных вышукванняў і дадзеныя гісторыка-архіўных, бібліяграфічных і іканаграфічных матэрыялаў дазволілі прыняць праектныя рашэнні па рэстаўрацыі помніка. Таксама ў якасці аналагаў для іх абгрунтавання былі выкарыстаныя натурныя і тэарэтычныя даследаванні і прыведзены ў іх архіўны і іканаграфічны матэрыял наступных помнікаў: замак Радзівілаў у Біржах (Літва), замак Радзівілаў у Бялай (Бяла Падляска, Польшча), замак Радзівілаў у Шыдлаўцы (Польшча), касцёл Божага цела, Ратуша, Слуцкая брама ў Нясвіжы, Уяздоўскі замак (Вар­шава. Польшча) fl. с. 81.

 

Рэканструкцыя інтэр'ера гетманскай залы паўднёвай галерэі Нясвіжскага замка

 

Гетманская зала сімвалізуе славу і дзяржаўную вагу рода Радзівілаў у вайсковай сферы. Падобнага кшталту рэпрэзэнтатыўныя памяшканні былі характэрныя для ўсіх тагачасных магнацкіх рэзыдэнцый. Асобна варта адзначыць, што неверагодна заможныя, Радзівілы не лічылі сябе ніколі ні грамадзянамі Рэчы Паспалітай ні Расійскай імперыі, але ўдзельнымі манархамі. Мелі ўласнага войска да 10 тысячаў чалавек [3, с. 8]. На гэтым фоне лёгка вытлумачальным робіцца той факт, што абсалютная большасць геральдычных выяваў у замку адлюстроўвае фамільныя адзнакі, а не дзяржаўныя; лагічнаю выглядае падкрэсленая ўвага да сімвалаў рыцарскага высакародства і доблесцяў.

 

Аўтар гістарычных даследванняў Т. Бернатовіч адзначае, што падчас візіта караля Панятоўскага ў Нясвіж (1784 г.), да пакояў караля праходзілі праз "sal hetmask" залу, у якой кароль абедаў, і назва якой выводзіцца ад партрэтнай галерэі літоўскіх гетманаў [2, с. 46]. З гэтай жа прычыны зала носіць яшчэ адну назву Партрэтнай. Інвентар, складзены пасля смерці князя Караля Станіслава Радзівіла ў 1791 годзе, удакладняе, што ў Гетманскай залі было вывешана 27 партрэтаў літоўскіх гетманаў у поўны рост [2, с. 49]. Іншая дэфініцыя, пададзеная там жа, зала Вішнявецкіх, у звязку з якой згадваецца наяўнасць нейкай колькасці партрэтаў князёў роду Вішнявецкіх, з прадстаўнікамі якога Радзівілы мелі некалькі шлюбных сувязяў. Да таго ж фундатар аднаўлення, падчас якога над паўднёвай галерэяй і з'явіўся трэці паверх з Гетманскай залай [1, с. 9], М.К. Радзівіл фактычна перад самым пачаткам працаў (у 1725 г.) ажаніўся з Ф.У. Вішнявецкай [4, с. 109], што апроч усяго знайшло мастацкае адлюстраванне ў аздабленні пакояў і прадметах побыту, такіх як напрыклад роспіс з выявай падвойнага "шлюбнага" герба гэтых двух фамілій над галоўнай лесвіцай палацу, альбо металічны камінны шчыт з рэльефам такога ж сюжэту і інш. Каштоўнасць гэтага саюза, падмацаванага іншымі прэцэдэнтамі перакрыжаваных шлюбаў, відавочна была настолькі высокай і ганаровай для ўладара замку, што спалучаны на адным полі герб Радзівілаў-Вішнявецкіх з'яўляецца нават на тымпане франтона галоўнага фаса­да палаца, самым знакавым месцы размяшчэння інсігній гонару і улады яго ўладальнікаў. На карысць таго, што назвы залы Гетманская і Вішнявецкіх маюць лагічныя нагоды для спалучэння ў кантэксце разглядаемага перыяду стварэння, кажа і той факт, што падчас аднаўлення Радзівілам замку вялікім літоўскім гетманам з'яўляўся яго родзіч па жонцы, М. С. Вішнявецкі, разам з якім у 1741 г. яны прадухілілі стварэнне канфедэрацыі супраць караля, а пасля смерці М. С. Вішнявецкага Радзівіл атрымаў у тым ліку параду гетмана вялікага [4, с. 110]. На падставе вышэйсказанага можна прапанаваць гіпотэзу пра тое, што на пэўнай частцы гетманскіх раставых партрэтаў выяўленыя вялікалітоўскія ваеначальнікі з роду Вішнявецкіх. Але гэта прадмет для далейшых вышукванняў спецыялістаў у сфе­ры мастацтвазнаўства і гісторыі. Праектам прадугледжанае размяшчэнне ў рэканструяванай залі раставых партрэтаў, іканаграфія якіх дакладна вядомая на сёнешні дзень.

 

Перад пачаткам праектных працаў былі праведзеныя натурныя даследаванні і атрыманыя наступныя дадзеныя. У выніку зандажоў была дадаткова падцверджаная паслядоўнасць будаўніцтва, зафіксаваныя познія закладкі і перабудовы. Паўднёвы фасад адлюстроўвае сляды шматразовых пераробак. Даследаваннямі тынку і цэглавай муроўкі вызначаныя памеры і ступень захаванасці дзвярных і ваконных праемаў. Адзначаныя пазнейшыя закладкі ваконных праёмаў, якія на паўднёвым фасадзе носяць бессістэмны характар [1, с. 11]. У зандажах перакрыцця паміж другім і трэцім паверхамі выяўленыя канструкцыі, захаваныя з XVIII ст. (бэлькі, абапертыя на вонкавыя муры; лагі; некалькі тыпаў каваных цвікоў) [1, с. 10]. У працэсе рэстаўрацыі драўлянае перакрыц

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Беларуси

Пять тысяч долларов обнаружено в письме белорусу из США

Хотите узнать больше? Вся сумма изъята таможенниками, так как согласно белорусскому законодательству валюта пересылаться только в письмах с объявленной ценностью. фото: 84

Несолидно. Латушко посетовал на незнание иностранных языков белорусскими чиновниками

Хотите узнать больше? Посол Беларуси во Франции Павел Латушко считает, что чиновники должны владеть иностранными языками. фото: belta.by Об этом он заявил в программе 73

С 11 декабря на БЖД вводится новый график движения поездов на 2016/2017 годы

Хотите узнать больше? С 00.00 часов 11 декабря 2016 года на дорогах стран Содружества вводится график движения поездов на 2016/2017 годы. фото: belprauda.org В графике на 124

Лукашенко выступил с резкой критикой главы Россельхознадзора

Хотите узнать больше? Президент жестко раскритиковал претензии Данкверта к белорусскому продовольствию. фото: rtvi.com Болезненную тему Александр Лукашенко поднял на 68

В Беларуси ожидается до минус 17 градусов

Хотите узнать больше? В ночь на среду, 7 декабря, в отдельных районах Беларуси температура опустится до 17 градусов ниже нуля. фото: bnews.kz 7 декабря Беларусь будет 187

Лукашенко поручил исправить недостатки «декрета о тунеядстве»

Хотите узнать больше? Налогу на тунеядство быть, несмотря на острую критику со стороны экспертов и общественности. Президент лишь согласился, что пришла пора исправлять 296

Что изменится в декрете о тунеядстве

Хотите узнать больше? Власти учтут «сложные жизненные ситуации» и расширят список освобожденных от уплаты сбора, рассказала вице-премьер Наталья Кочанова. фото: 347

Стоимость нефти Brent впервые с лета 2015 года превысила 55 долларов

Хотите узнать больше? Стоимость барреля Brent на бирже ICE в понедельник выросла более чем на 1%, впервые почти за полтора года превысив отметку 55 долларов. Рост нефтяных 122